Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы


 

 

Другі ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13


12

1. Калі выпадае хваліцца, хоць ня варта, перайду да зьяваў і аб'яваў Госпадавых.

2. Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць год таму (ці ў целе - ня ведаю, ці па-за целам - ня ведаю, Бог ведае), падхоплены быў у трэцяе неба.

3. І ведаю, што той чалавек - ці ў целе, ці па-за целам, ня ведаю, Бог ведае -

4. быў узяты ў рай і чуў таемныя словы, каторых нельга чалавеку сказаць.

5. Гэтым магу хваліцца, але сабою ня буду хваліцца, хіба сваімі слабасьцямі.

6. Калі і захачу хваліцца, ня буду неразумным, бо скажу толькі праўду. Але стрымліваюся, каб хто не падумаў пра мяне больш, чым у-ва мне бачыць або ад мяне чуе.

7. І каб я занадта не выносіўся дзеля велічы аб'яваў, дадзены мне бадыль для цела, анёл шатанскі, каб мучыў мяне, каб я не выносіўся.

8. Дзеля таго тройчы маліў я Госпада, каб (ён) адыйшоў ад мяне,

9. але Госпад сказаў мне: "Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц у слабасьці дасканаліцца." Таму найахватней буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб абжылася ўва мне моц Хрыстова.

10. Таму падабаюцца мне і мае слабасьці, зьнявагі, нястачы, пераследаваньні і прыгнёты дзеля Хрыста, бо калі я слабы, тады раблюся дужы.

11. Я стаўся неразумным, а вы мяне да гэтага давялі! Гэта вы мусіце мяне хваліць, бо нічым я ня меншы ад вялікіх апосталаў, хоць я нічога ня варты.

12. Знакі майго апостальства сталіся ў вас ва ўсякай цярплівасьці, а такжа ў знаках, і цудах, і моцах.

13. Ці ж вы меней атрымалі, чым іншыя цэрквы? Хіба адно толькі, што ня быў вам цяжарам. Даруйце мне гэту крыўду!

14. Ужо трэці раз зьбіраюся да вас прыбыць і ня буду вас абцяжарваць, бо шукаю ня вашага, але вас. Бо ня дзеці бацькам павінны сабіраць маёмасьць, але бацькі дзецям.

15. Я вельмі ахвотна панясу выдаткі і нават самога сябе аддам за душы вашыя. Дык ці чым больш вас люблю, тым буду менш люблены?

16. Хай будзе і так, я не абцяжарваў вас, але, можа, будучы хітрым, подступам вас здабыў.

17. Дык ці праз тых, каго пасылаў да вас, падмануў я вас?

18. Прасіў Ціта і паслаў з ім брата. Ці Ціт вас падмануў? Ці мы не хадзілі ў тым самым духу? Ці не па тых самых сьлядах?

Заклік да навярненьня

19. Вы ўжо даўно думаеце, што мы перад вамі апраўдваемся. На віду Бога ў Хрысьце кажам, а ўсё, найдаражэйшыя, на збудаваньне вашае.

20. Бо баюся, прыйшоўшы да вас, знайду вас такімі, якімі не хацеў бы вас знайсьці, ды ці і вы ня знойдзеце мяне такім, якога вы сабе ня хочаце, каб часам не было ў вас спрэчак, зайздрасьці, гневу, сварак, ачарненьняў, абмовы, пыхлівасьці, звадкі,

21. каб, калі прыйду да вас зноў, не ўпакорыў мяне Бог мой перад вамі і каб мне не прыйшлося аплакваць многіх сярод вас, каторыя дапусьціліся перад тым грахоў і не навярнуліся з нячыстасьці, распусты ды разбэшчанасьці, якіх дапусьціліся.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст