01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13
13
1. Вось я ўжо трэці раз выбіраюся да вас. На вуснах двух або трох сьведкаў грунтуецца ўсякае слова.
2. Казаў я ўжо і паўтараю, як быўшы ў вас за другім разам і непрысутны цяпер, тым, што ўжо раней грашылі, ды ўсім іншым, што калі зноў прыбуду, не пашкадую анікога,
3. бо вы шукаеце доказаў на тое, ці Хрыстос гаворыць у-ва мне, які не слабы што да вас, а ў вас паказвае моц сваю.
4. Хоць Ён быў укрыжаваны ў кволасьці, аднак жыве з магутнасьці Божай. І мы таксама бясьсільныя ў Ім, але жыць будзем з Ім праз моц Божую ў вас.
5. Самі сябе прасачыце, ці трымаецеся веры; самі сябе выспрабуйце. Ці ня ведаеце аб саміх сабе, што Езус Хрыстос у вас прабывае? Хіба толькі вы адкінутыя?
6. Спадзяюся, што пазнаеце, што мы не адкінутыя.
7. Таму просім Бога, каб вы нічога благога не рабілі, не дзеля таго, каб нам паказацца годнымі, але каб вы рабілі дабро, а мы выдаваліся быццам бы адкінутыя.
8. Бо ня можам нічога рабіць супраць праўды, але ўсё для праўды.
9. Бо мы цешымся, калі мы слабыя, а вы дужыя; пры тым і молімся аб вашу дасканаласьць.
10. Таму вось адсутны я так пішу, каб прысутны ў вас ня мусіў паступаць строга, па ўладзе, якую даў мне Госпад на будаваньне, а не на руйнаваньне.
Апошнія даручэньні, прывітаньні і пажаданьні
11. Урэшце, браты, радуйцеся, імкніцеся да дасканаласьці, пацяшайце адзін другога, будзьце аднае думкі, жывіце згодна, і Бог любові і супакою будзе з вамі.
12. Прывітайце адзін аднаго ўзаемна сьвятым пацалункам. Вітаюць вас усе сьвятыя.
13. Ласка Госпада Езуса Хрыста, і любоў Бога, і лучнасьць Духа Сьвятога хай будзе з усімі вамі. |