Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы


 

 

Другі ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13


7

1. Дык маючы такія абяцаньні, умілаваныя, ачысьцьма сябе ад усякага бруду цела і духа, у страху Божым дасягаючы сьвятасьці.

2. Прыйміце нас! Мы нікога ня скрыўдзілі, нікога не зьвялі, нікога не падманулі.

3. Кажу гэта не каб вас асудзіць; бо казаў ужо, што вы ў нашых сэрцах, каб разам памерці і разам жыць.

4. Вялікае спадзяваньне ў мяне на вас, вялікая пахвала мне за вас. Я перапоўнены пацехаю і радасьцю ў кожным нашым уціску.

5. Бо калі мы прыбылі ў Македонію, нашае цела ня мела супакою, але зусюль нам дакучалі: звонку - напасьці, унутры - страхі.

6. Але Бог, Пацяшыцель пакорных, пацешыў нас прыбыцьцём Ціта.

7. І пацешыў ня толькі прыбыцьцём яго, але і як расказваў нам, якую пацеху адчуў у вас, аб вашых сьлёзах, аб вашай тузе, аб вашых клопатах пра мяне, з чаго радаваўся я тым болей.

8. Хоць можа я вас і засмуціў сваім лістом, але не шкадую гэтага. Калі б і шкадаваў, бачачы, што гэты ліст на нейкі час засмуціў вас,

9. аднак цяпер цешуся, не таму, што вы засмуціліся, але што засмуцілася на наварачэньне. Засмуціліся бо дзеля Бога, каб ня мелі ад нас ніякай шкоды.

10. Бо смутак дзеля Бога праз пакаяньне вядзе да збаўленьня, а смутак гэтага сьвету вядзе да сьмерці.

11. Гэта вось, што вы засмуткавалі дзеля Бога, выклікала ў вас руплівасьць, абарону, абурэньне, боязь, тугу, клопат ды адплату. Ва ўсім гэтым паказаліся вы невінаватымі ў гэтай справе.

12. Затым, калі я вам гэта напісаў, дык не дзеля таго, хто спрычыніў крыўду, і не дзеля таго, хто пацярпеў, але каб казаць вам перад Богам руплівасьць вашую.

13. Дзеля гэтага мы адчулі радасьць. А наша радасьць умацавалася тым больш радасьцю, якую спазнаў Ціт, усімі вамі падтрыманы на духу.

14. І я не асаромеўся тым, што пахваліўся вамі перад ім. Падобна як усё гаварылі мы вам праўдзіва, так і праўдзівай ёсьць наша пахвала перад Цітам.

15. І сэрца ягонае яшчэ мацней туліцца да вас, калі прыпамінае вашу паслухмянасьць ды тое, як вы прынялі яго са страхам і дрыжаньнем.

16. Дык я цешуся, што ва ўсім магу на вас пакладацца.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст