Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы


 

 

Другі ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13


8

Аб міласьціне ўбогім з Ерузаліма

Шчодрасьць для ўбогіх

1. Паведамляем вам, браты, пра тую ласку, якую Бог даў цэрквам Македонскім,

2. як у цяжкім выпрабаваньні прыгнёту захавалі вялікую радасьць і як скрайняя беднасьць іхняя выявілася багацьцем прастаты.

3. Яны, сьведчу, па магчымасьці ды па-над магчамасьць дабраахвотна

4. дужа прасілі нас дазволіць ім супрацоўнічаць з намі ў дапамозе сьвятым.

5. І яны па-над наша спадзяваньне ахвяравалі сябе саміх найперш Госпаду, а затым нам па волі Божай.

6. Дзеля таго мы прасілі Ціта, каб як ён гэта ўжо пачаў, так і завяршыў гэтую ласку і ў вас.

7. І як вы ва ўсім былі шчодрымі, у веры, у слове, у ведах, ва ўсякай руплівасьці, у любові сваёй да нас, каб і ў гэтым былі шчодрымі.

8. Кажу гэта не як загад, але хочучы выпрабаваць на ўзор іншых руплівасьць і вашае любові.

9. Вы бо ведаеце ласку Госпада нашага Езуса Хрыста, каторы, будучы багатым, дзеля нас стаўся бедным, каб сваёю беднасьцю нас узбагаціць.

10. І я вам даю гэту параду, бо гэта карысна для вас, бо вы ў мінулым годзе пачалі ня толькі рабіць, але і хацець.

11. Давядзіце цяпер гэту справу да канца, каб, чым ахвотна хацелі падзяліцца, тое споўнілі паводле магчымасьці.

12. Калі бо ёсьць ахвота, яна выяўляецца не па тым, чаго хто ня мае, але па тым, хто што мае.

13. Бо не вымагаецца, каб іншым была палёгка, а вам цяжар, але каб была роўнасьць.

14. Хай цяпер ваша лішніца (дапоўніць) іхнюю нястачу, каб таксама іхняя лішніца дапоўніла вашую нястачу, каб так была роўнасьць, як напісана: "Хто сабраў многа, ня меў лішніцы, а хто мала - ня меў нястачы".

Пасланцы Паўла

16. Дзякуй Богу, які ў сэрцы Ціта абудзіў такую руплівасьць пра вас.

17. Ён ня толькі выслухаў маю просьбу, але, будучы вельмі дбалым, дабравольна выбраўся да вас.

18. Разам з ім паслалі мы брата, каторы славіцца за абвяшчэньне Эвангельля па ўсіх цэрквах,

19. і ня толькі гэта, але ён цэрквамі прызначаны быць таварышам нашага падарожжа ў гэтай ласцы, якою мы служым на хвалу нашага Госпада адпаведна нашым намаганьням,

20. высьцерагаючыся, каб нам хто не дакараў дзеля такога мноства ахвяраў, даручаных нашаму распараджэньню.

21. Бо мы дбаем аб дабро ня толькі перад Богам, але і перад людзьмі.

22. І паслалі мы з імі брата нашага, дбайнасьць якога шмат у чым выпрабавалі, і каторы цяпер яшчэ больш стараны дзеля вялікага спадзяваньня на вас.

23. Што да Ціта, дык ён - мой таварыш і трудзіцца разам са мною дзеля вас, а браты нашыя - пасланцы цэркваў, слава Хрыста.

24. Дык пакажыце ім сваю любоў, каб мы не надарма хваліліся вамі перад цэрквамі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст