Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы


 

 

Другі ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13


9

1. Аб паслузе, якая робіцца для сьвятых, няма мне патрэбы пісаць вам,

2. бо ведаю пра вашу ахвоту, дзеля якой хвалюся вамі сярод Македонцаў, што Ахая прыгатавана ад мінулага году, і так ваша руплівасьць заахвоціла многіх.

3. Паслаў жа я братоў, каб у гэтым выпадку мая спахвала вамі не была пустой, але, як ужо казаў, былі вы прыгатаванымі.

4. Бо каб прыбылі са мною Македонцы, ды каб засталі вас непрыгатаванымі, засаромілі б нас - каб не сказаць і вас, - з гэтае прычыны.

5. Дык вось палічыў я патрэбным прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі ды загадзя паклапаціліся падрыхтаваць абяцаны дар як шчодрае багаславенства, а не як вымушаны датак.

Дабраахвотнага даўцу любіць Бог

6. Бо так ёсьць: хто скупа сее, той скупа і жне, а хто шчодра сее, той шчодра і жаць будзе.

7. Таму хай кожны дае, як пастанавіла сэрца ягонае, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасьцю дае, любіць Бог.

8. Магутны Бог можа шчодра ўзбагаціць вас усякімі ласкамі, каб усюды і ва ўсім мелі вы дастатак, ды каб вам заставалася яшчэ на добрыя ўчынкі,

9. як напісана: "Раздаў, даў убогім, справядлівасьць ягоная будзе трываць вечна".

10. А Той, хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб да яды, ды зерне ваша размножыць, і павялічыць плён справядлівасьці вашай,

11. каб вы былі багатыя ўсім, поўныя прастаты, якая прынукае нас да дзякаваньня Богу.

12. Бо гэта нашая паслуга ня толькі дапаможа сьвятым у бядзе, але яшчэ заахвоціць іх да многіх падзякаў Богу.

13. Дык дасьведчыўшы такое служэньне, будуць яны хваліць Бога за тое, што вы паслухмяныя вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыста, ды за шчырую лучнасьць з імі і з усімі,

14. і ў сваіх маленьнях за вас будуць выяўляць прыхільнасьць вам дзеля шчодрай у вас ласкі Бога.

15. Хай будзе падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны!


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст