Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Тэсалонцам сьвятога апостала Паўла


 

 

Першы ліст Тэсалонцам сьвятога апостала Паўла

01 - 02 - 03 - 04 - 05


3.

Місія Цімафея

1. Дзеля таго, што не маглі мы далей вытрымаць, дык захацелі мы самі застацца ў Атэнах

2. і паслалі да вас Цімафей, брата нашага і супрацоўніка Божага ў Эвангельлі Хрыстовым, для замацаваньня вашага і ажыўленьня веры вашай,

3. каб ніхто не хістаўся ў гэтых прыгнётах; самі ж бо ведаеце, што мы на гэта прызначаны.

4. Бо ж і ў вас будучы, мы прадказвалі вам, што будзем цярпець прыгнёт, як і сталася, і вы ведаеце.

5. Таму вось і я, ня могучы далей стрымацца, паслаў даведацца пра веру вашу, ці ня зводзіць вас звадыяш і ці не дарэмнай была праца нашая.

6. Цяпер жа, пасьля прыбыцьця да нас ад вас Цімафея і весткі пра веру і любоў вашу, і што памятаеце пра нас, жадаючы ўсьцяж нас наведаць, як і мы вас,

7. пацешыліся гэтым, браты, што да вас ва ўсякім горы і прыгнёце нашым дзеля веры вашай,

8. бо мы цяпер жывём, калі вы стаіцё ў Госпадзе.

9. Якую ж падзяку можам даць Богу за вас, поўныя радасьці, якою радуемся дзеля вас перад Богам нашым,

10. днём і ноччу гарача молімся, каб паглядзець на вас і дапоўніць тое, чаго не хапае веры вашай.

Малітва пра ўзаемную любоў

11. Хай жа сам Бог і Айцец наш і Госпад наш Езус выпрастуе дарогу нашу да вас.

12. А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць узаемнай любоўю і (любоўю) да ўсіх, як і мы (маем) да вас.

13. Хай Ён узмоцніць сэрцы вашы, каб без заганы ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым чакалі прыходу Госпада нашага Езуса Хрыста з усімі Яго сьвятымі. Амэн.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст