Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст сьвятога апостала Яна


 

 

Першы ліст сьвятога апостала Яна

01 - 02 - 03 - 04 - 05


4

Сьцерагчыся антыхрыста і сьвету

1. Дарагія! Ня кожнаму духу верце, але выспрабоўвайце духаў, ці яны ад Бога, бо паявілася на сьвеце многа фальшывых прарокаў.

2. Па гэтым пазнаеце Духа Божага: кожны дух, які вызнае, што Езус Хрыстос прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога,

3. а кожны дух, каторы не вызнае Езуса, ня ёсьць ад Бога, але гэта дух антыхрыста, які, як вы чулі, надыходзіць, і ўжо цяпер ёсьць у сьвеце.

4. Вы, дзеткі, ад Бога і перамаглі іх, бо вялікшы Той, хто ў вас, ад таго, хто ў сьвеце.

5. Яны - ад сьвету, таму гавораць так, як сьвет, і сьвет іх слухае.

6. Мы - ад Бога. Той, хто ведае Бога, слухае нас. Хто не ад Бога, той ня слухае нас. Такім чынам пазнаём духа праўды і духа падману.

Бог ёсьць любоў

7. Дарагія, будзем любіць адзін другога, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, нарадзіўся ад Бога і ведае Бога.

8. А хто ня любіць, ня ведае Бога, бо Бог ёсьцьлюбоў.

9. У гэтым выявілася любоў Бога да нас, што Бог паслаў Сына свайго Адзінароднага на сьвет, каб мы жылі праз Яго.

10. Любоў у тым, што ня мы палюбілі Бога, але што Ён сам узьлюбіў нас ды паслаў Сына свайго як ахвяру перамольную за нашыя грахі.

11. Дарагія, калі Бог нас так узьлюбіў, дык і мы мусім любіць адзін другога.

12. Бога ня бачыў ніхто ніколі. Калі любім адзін другога, дык Бог прабывае ў нас; і любоў Яго дасканалая ў нас.

13. Што мы прабываем у Ім, а Ён - у нас, пазнаём па тым, што даў нам Духа свайго.

14. Мы вось бачылі і сьведчым, што Айцец паслаў Сына як Збаўцу сьвету.

15. Хто вызнае, што Езус ёсьць Сын Божы, у тым прабывае Бог, і ён - у Богу.

16. І мы, што ўверылі,  пазналі любоў, якую Бог мае да нас. Бог ёсьць любоў, і хто трывае ў любові, у Богу прабывае, і Бог у ім.

17. Дзеля таго любоў дасканаліцца у нас, каб мы мелі адвагу на дзень суду, бо які Ён, такія і мы на гэтым сьвеце.

18. У любові няма страху, бо дасканалая любоў вон выганяе страх, бо страх мае ў сабе кару. Хто баіцца, той не дасканалы ў любові.

Крыніца любові

19. Мы любім (Бога), бо Бог першы палюбіў нас.

20. Калі хто кажа: "Я люблю Бога" і ненавідзіць брата свайго, той брахун; бо хто ня любіць брата свайго, каторага бачыць, як можа любіць Бога, якога ня бачыць?

21. І маем такое прыказаньне ад Яго, каб той, хто любіць Бога, любіў таксама і брата свайго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст