Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст сьвятога апостала Яна


 

 

Першы ліст сьвятога апостала Яна

01 - 02 - 03 - 04 - 05


5

1. Кожны, хто верыць, што Езус ёсьць Хрыстос, той ад Бога нарадзіўся; і кожны, хто любіць Бога, які нарадзіў, любіць і Таго, хто з Яго нарадзіўся.

2. З таго пазнаём, што любім дзяцей Божых, калі мы любім Бога і спаўняем Яго прыказаньні,

3. бо любоў да Бога ў тым, каб спаўняць прыказаньні Ягоныя, а прыказаньні Ягоныя ня цяжкія.

Крыніца веры і жыцьця

4. Кожны, хто з Бога нарадзіўся, перамагае сьвет; і гэтая перамога, што перамагае сьвет, ёсьць вера нашая.

5. А хто перамагае сьвет, калі ня той, хто верыць, што Езус ёсьць Сын Божы!

6. Езус Хрыстос ёсьць Тым, хто перайшоў праз ваду і кроў. Ня толькі праз ваду, але праз ваду і кроў. І Дух дае сьведчаньне, бо Дух ёсьць праўда.

7. Бо трох даюць сьведчаньне:

8. Дух, вада і кроў, і гэтых трох ёсьць адно.

9. Калі мы прыймаем сьведчаньне людзей, дык сьведчаньне Божае ёсьць большае, бо гэта сьведчаньне Бога, якім Ён сьведчыць аб Сыне сваім.

10. Хто верыць у Сына Божага, той мае ў сабе сьведчаньне Бога. Хто ня верыць Богу, зрабіў Яго ашуканцам, бо ня ўверыў сьведчаньню, якое даў Бог аб Сыне сваім.

11. А сьведчаньне такое, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё ў Сыне Ягоным.

12. Той, хто мае Сына, мае жыцьцё, а хто ня мае Сына Божага, ня мае таксама і жыцьця.

13. Пра гэта напісаў я вам, якія верыце ў імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыцьцё вечнае.

Вартасьць і пасьпяховасьць малітвы

14. І вось давер, які мы маем да Яго, што, калі чаго паводле волі Яго просім, Ён выслухоўвае нас.

15. І калі ведаем, што Ён выслухоўвае ўсе нашыя просьбы, дык ведаем, што атрымаем тое, пра што Яго прасілі.

16. Калі хто бачыць, што брат яго дапускаецца грэху не на сьмерць, хай моліцца і верне Бог яму жыцьцё, таму, каторага грэх не на сьмерць. Ёсьць такі грэх, што на сьмерць; не кажу, каб за такога маліцца.

17. Кожнае беззаконьне ёсьць грэх, аднак ёсьць грахі, што не на сьмерць.

18. Ведаем, што кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не грашыць, але Той, які народжаны ад Бога, захоўвае сябе, і ліхі не дакранецца яго.

19. Ведаем, што мы ад Бога, а ўвесь сьвет апанаваны ліхім.

20. Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Праўдзівага. І мы ў Тым, хто праўдзівы, у Сыне Яго Езусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і Жыцьцё вечнае.

21. Дзеткі, сьцеражыцеся ідалаў!

Папярэдняя старонка | Старонка 5 з 5
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст