01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22
15
Гімн Майсея і Ягняці
1. I ўбачыў я іншы вялікі і дзіўны знак на небе: сем анёлаў з сямю апошнімі карамі, бо на іх спыніцца гнеў Божы.
2. I ўбачыў я нібы шклянае мора, зьмяшанае з агнём, і тых, што перамаглі зьвера, і абраз яго, і лічбу імя ягонага, як стаялі на шкляным моры, трымаючы гуслі Божыя.
3. І сьпявалі яны песьню Майсея, слугі Божага, і песьню Ягняці, кажучы: "Вялікія і цудоўныя дзеяньні Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны; справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару народаў!
4. Хто не забаіцца Цябе, Госпадзе, і не стане славіць імя Тваё? Бо Ты адзін Сьвяты, бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо яўнымі сталіся справядлівыя суды Твае!"
Сем чашаў гневу Божага, вылітых на зямлю
5. І потым бачыў я, як адчынілася на небе сьвятыня скініі сьведчаньня
6. выйшлі сем анёлаў, маючыя сем плягаў, апранутыя ў чыстае палатно зьзяючае, і грудзі мелі падпаясаныя залатымі паясамі.
7. I адна з чатырох жывёлаў дала сямі анёлам сем залатых чашаў, поўных гневу Бога, які жыве на вякі вечныя.
8. І напоўнілася сьвятыня дымам хвалы Божай і магутнасьці Яго, і ніхто ня мог увайсьці ў сьвятыню, пакуль ня споўняцца сем плягаў сямі анёлаў.
|