Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна


 

 

Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

3

Ліст царкве ў Сардах

1. І анёлу царквы, што ў Сардах, напішы: Гэта вось кажа Той, які мае сем духаў Божых і сем зорак: Ведаю учынкі твае, што маеш імя, што быццам жывеш, ды ёсьць мёртвы.

2. Чувай і ўзмацняй рэшту, якія меліся загінуць, не знаходжу бо учынкаў тваіх споўненымі перад Богам Маім.

3. Дык памятай, як ты атрымаў і чуў, і захавай, і навярніся. Бо калі ня будзеш чуваць, прыйду да цябе, як злодзей, і ня будзеш ведаць гадзіны, ў якую прыйду да цябе.

4. Ды вось маеш у Сардах некалькі імёнаў, якія ня плямілі вопраткаў сваіх, яны будуць хадзіць са Мною ў белі, бо ёсьць дастойныя.

5. Хто пераможа, апранецца гэтак у вопратку белую, і ня выкрасьлю імя яго з кнігі жыцьця, і выяўлю імя ягонае перад Айцом Маім і на віду ў анёлаў Ягоных.

6. Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам.

Ліст царкве ў Філядэльфіі

7. І анёлу царквы, што ў Філядэльфіі, напішы: Гэта кажа Сьвяты і Праўдзівы, які мае ключ Давідаў, які, калі адчыніць, то ніхто не замкне, калі замкне, ніхто не адчыніць.

8. Ведаю учынкі твае. Вось адчыніў перад табою дзьверы, якія ніхто ня можа зачыніць, бо ты хоць маеш трохі моцы, але захаваў слова Маё і ня выракся імя Майго.

9. Вось дам табе з сынагогі шатана, з тых, якія сябе лічаць за Юдэяў, а імі ня ёсьць, але падманваюць, вось зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, і даведаюцца, што Я узьлюбіў цябе.

10. Бо ўхаваў ты слова цярплівасьці Маёй, і Я цябе ўсьцерагу ў гадзіну спакушэньня, якая прыйдзе на ўвесь сьвет зводзіць жыхароў на зямлі.

11. Прыйду хутка. Трымай тое, што маеш, каб ніхто не забраў кароны тваёй.

12. Хто пераможа, таго пастаўлю калёнаю ў сьвятыні Бога Майго, і больш з яе ня выйдзе, і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерузаліму, які зыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае.

13. Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам.

Ліст царкве ў Ляодыцэі

14. І анёлу царквы, што ў Ляодыцэі, напішы: Гэта кажа Амэн, Сьведка верны і праўдзівы, Пачатак тварэньня Божага.

15. Ведаю учынкі твае, што ты ані халодны, ані гарачы. О, каб лепш халодным ты быў або гарачым!

16. Але за тое, што ты цёплы, а не халодны ані гарачы, Я выкіну цябе з вуснаў Маіх.

17. Бо кажаш ты: "Багаты я і забясьпечаны, і нічога мне ня трэба", і ня ведаеш ты, што ты бедны, і найнешчасьлівейшы, і ўбогі, і сьляпы, і голы.

18. Раю табе купіць сабе ў Мяне золата, агнём ачышчанага, каб быў забясьпечаны, і белую вопратку, каб апрануўся і каб не паказалася нікчэмнасьць нагаты тваёй, і масьцю памаж вочы свае, каб бачыў.

19. Бо Я на тых, каторых люблю, сваруся і караю іх. Дык пільнуйся і навярніся

20. Вось стаю ў дзьвярах і стукаю. Калі хто пачуе голас Мой і адчыніць Мне дзьверы, увайду да яго і павячэраю з ім, а ён са Мной.

21. Хто пераможа, таму дам сядзець са Мною на Маім троне, як Я перамог і засеў з Айцом Маім на Яго троне.

22. Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст