Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна


 

 

Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

5

1. І ўбачыў я ў правай руцэ Седзячага на троне кнігу, запісаную ўнутры і звонку, запячатаную на сем пячатак.

2. І ўбачыў магутнага анёла, абвяшчаючага гучным голасам: "Хто дастойны адкрыць кнігу і зьняць яе пячаткі?"

3. І ніхто ня мог ані на небе, ані на зямлі адкрыць кнігу, і глянуць на яе.

4. І я вельмі плакаў, што ніхто не знайшоўся быць дастойным адкрыць кнігу і глянуць на яе.

5. І адзін са старых сказаў мне: "Ня плач, вось перамог Леў з пакаленьня Юды, корань Давідаў, каб адкрыць кнігу і сем яе пячатак".

6. І ўбачыў я між тронам і чатырма жывёламі, пасярод старых Ягня стаячае, быццам забітае, маючае сем рагоў і сем вачэй, якія ёсьць сем духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.

7. І пайшло, і ўзяло з правай рукі Седзячага на троне кнігу.

8. І калі ўзяло кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старыя ўпалі перад Ягнём, маючы кожны гарфу і залатыя чашы, поўныя пахнідлаў, якія ёсьць малітвы сьвятых,

9. і сьпявалі новую песьню, кажучы: "Дастойны Ты ўзяць кнігу і адчыніць пячаткі яе, бо забіты быў Ты і адкупіў Ты нас Богу крывёю Тваёй з усякага пакаленьня, і мовы, і народу, і паганаў,

10. і ўчыніў нас каралеўствам і сьвятарамі Богу нашаму, і будзем валадарыць на зямлі".

11. І калі так глядзеў, пачуў вакол трону, і жывёлаў, і старых голас безьлічы анёлаў, і лік іх быў мірыяды мірыядаў і тысячы тысяч,

12. кажучых гучным голасам: "Дастойны Ты, Ягня, што забіты быў, каб прыняць моц, і багацьце, і мудрасьць, і сілу, і чэсьць, і хвалу, і багаславенства".

13. Тады пачуў я, як засьпявала ўсё стварэньне, што на небе, і што на зямлі, і што пад зямлёй, і што на моры, і што ў ім ёсьць: "Седзячаму на троне і Ягняці хай будзе багаслаўленьне, і хвала, і валаданьне на вякі вечныя".

14. І чатыры жывёлы казалі: "Амэн". І дваццаць чатыры старыя падалі на твар свой і кланяліся Жывучаму на вякі вечныя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст