Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян


 

 

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13


12 Я маю чым хваліцца, але гэта запраўды не карысна, бо я прыйду да відзеняў і аб'яўленьняў Спадаровых. 2 Знаю чалавека ў Хрысту, каторы чатырнанцаць год таму (ці ў целе, ня ведаю, ці вонках цела, ня ведаю; Бог ведае) быў ухоплены аж да трэйцяга неба. 3 I знаю я такога чалавека (ці ў целе, ці вонках цела, ня ведаю; Бог ведае), 4 Што быў ухоплены да раю і чуў нявымоўныя рэчы, каторыя не дазволена чалавеку вымаўляць.

5 Такім буду хваліцца, але сабою ня буду хваліцца, хіба няўздоленьнямі сваімі. 6 Бо калі я зычу хваліцца, я ня буду неразумны, бо скажу праўду; але я ўзьдзержуюся, каб хто не падумаў празь мяне балей, чымся колькі ў імне бача, або чуе ад мяне.

7 I каб я не вяльмуваўся надзвычайнай вялікасьцяй аб'яўленьняў, дана імне бадзюка ў цела, пасланец шайтана, каб ён поўшыў мяне, каб я не вяльмуваўся. 8 Затым я трэйчы маліў Спадара, каб яна адступіла ад мяне. 9 Але Ён сказаў імне: „Досыць табе ласкі Мае, бо сіла Мая дасканаліцца ў кволасьці". I затым я буду найахватней хваліцца сваімі кволасьцьмі, каб жыхарыла ў імне сіла Хрыстова. 10 Затым я маю прыемнасьць у кволасьцях, у крыўдах, у патрэбах, у перасьледаваньнях, у вуцісках дзеля Хрыста; бо як я кволы, тады я дужы.

11 Я стаў неразумны, хвалячыся; вы прысілілі мяне. Вы бы мелі паручаць мяне, бо я ані ня быў застаўшыся ад вышшых апосталаў, дарма што я нішто. 12 Запраўды пазнакі апостала паказаны памеж вас у вусёй вытрываласьці, у знакох а чудосах а магутнасьцях. 13 Бо ў чым вы былі ніжшыя за засталыя цэрквы, хіба што я сам ня быў, дзяньгубячы, вялічны вам? Даруйце імне гэтую крыўду.

14 Вось, ужо трэйці раз я гатоў ісьці да вас, і ня буду, дзяньгубячы, вялічны, бо я шукаю ня вашага, але вас; бо ня дзеці маюць зьбіраць маемасьць бацьком, але бацькі дзяцём. 15 Я ж надта ахвотна буду рабіць выдаткі і супоўна высілюся за душы вашы, дарма што, надзвычайна любячы вас, я меней мілаваны вамі.

16 Але няхай так будзе, што я вас не цяжарыў, але, будучы хітры, браў вас падходам. 17 Ці выкарыстаў я вас кім-колечы з тых, каторых пасылаў да вас? 18 Я ўпрасіў Ціта і паслаў зь ім таго брата: ці Ціт выкарыстаў чым вас? ці не хадзілі мы ў тым самым духу? ня тымі самымі сігамі?

19 Ці ня думаеце ўжо, што мы правімся перад вамі? Мы гукаем перад Богам, у Хрысту, і ўсе, любовыя, да збудаваньня вашага. 20 Бо я баюся, каб, можа, прышоўшы, не засьпеў вас такімі, якімі ня зычу, і каб вы не знайшлі мяне такім, якім ня зычыце, каб ня было сьпярэчак, завідасьцяў, гневаў, звадаў, абмоваў, удаваньняў, пыхі, неўпакояў, 21 Каб ізноў, як прыйду, мяне не паніжыў у вас Бог мой, і каб я ня плакаў па шмат із тых, што ізграшылі ўперад і не пакаяліся за нечысьць, бязулства а распусту, якія рабілі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст