Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Матэвуша


 

 

Эвангелія паводле Матэвуша

Уступ0102030405060708091011121314
1516171819202122232425262728


11.

Пасланьнікі Яна Хрысьціцеля

1. Калі Езус закончыў даваць дванаццаці вучням Сваім напамінаньні, пайшоў адсюль далей у іхнія гарады навучаць і вясьціць Эвангелію.

2. Ян, будучы ў вязьніцы, пачуў аб дзейнасьці Хрыстовай, паслаў двух вучняў сваіх,

3. запытацца Езуса: "Ты Той, Што мае прыйсьці, ці другога чакаць?"

4. У адказ сказаў ім Езус: "Ідзіце і паведаміце Яну, што вы чулі і бачылі.

5. Сьляпыя відзяць, храмыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія - чуюць, памёршыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца (весьціцца) Эвангелія,

6. а багаслаўлены, хто з Мяне ня згоршыцца."

7. А калі пасланцы адыйшліся, Езус пачаў гаварыць да людзей пра Яна: "Што вы выйшлі пабачыць у пустыню? Трасьнаг хістаючыся ад ветру?

8. Ды што вы выйшлі пабачыць? Можа чалавека ў мягкія шаты (вопратку) адзетага? Вось жа тыя, што ў мягкае адзеньне апранаюцца жывуць у каралеўскіх дамах.

9. Ды ж каго вы выйшлі паглядзець? Прарока? Затым вам кажу: больш чым, Прарока.

10. Бо ён тым, пра каго напісана: "Вось жа Я пасылаю Анёла Майго перад Сваім воблікам. Ён прыгатуе Табе дарогу (Мц.3,11).

11. Сапраўды кажу вам, сярод народжаных жанчынамі не яўвіўся большы (важнейшы), чым Ян Хрысьціцель. А найменшы ў Каралеўстве Нябесным большы чым ён.

12. А ад днёў Яна Хрысьціцеля аж дасюль Каралеўства Нябеснае сілай здабываецца ды толькі сілачы здабываюць яго.

13. Усе бо Прарокі і Закон аж да Яна

14. і калі хочаце прызнаць - ён тым Галіяшам, каторы мае прыйсьці.

15. Хто мае вушы слухаць, хай слухае.

Прыповесьць аб гуляючай дзятварэ

16. Да каго маю прымяркаваць гэты род (племя)? Ён падобны да хлапчукоў, седзячых на рынку, гамонячых сваім равесьнікам:

17. "Мы вам сьпявалі, а вы ня танчылі, мы галасілі, а вы ня плакалі".

18. Бо явіўся Ян, які ня еў і ня піў, а тыя кажуць: "Дэмана ён мае."

19. Затым прыйшоў Сын Чалавечы, Які есьці і п'е, а яны кажаць: "Во абжора і п'яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў." Ды ўсё ж такі апраўданы сваімі сынамі."

Гора пыхліўцам - багаславенства прастадушным

20. Затым Езус пачаў дакараць (выкідаць) гарадам, у каторых даканана найбольш цудаў Яго, а яны не ўзяліся за пакуту.

21. "Гора табе, Корозаін! Гора табе Бэтсайда! Бо, каб у Тыры і Сыдоне адбыліся такія цуды, як у вас, даўно яны ў зрэбніцы і попеле пакутавалі б.

22. А ўсё ж кажу вам: лягчэй будзе Тыру і Сыдону ў дзень суду, чым вам.

23. А ты, Кафарнаўм! Ці жы аж над неба не выносішся? А спадзеш аж у пекла. Бо каб такія цуды адбыліся ў Садоме, як у цябе, можа засталася б па сёньняшні дзень.

24. Аднак кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомаў у дзень суду, чым табе."

25. У сувязі са сказаным Ім, Езус маліўся: "Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты скрыў гэтыя рэчы ад мудрых і празорлівых, а аб'явіў іх прастадушным.

26. Так Ойча, бо так Табе падабалася.

27. Усё Мне дадзена Айцом маім. Ды ніхто ня знае Сына, толькі Айцец, і ніхто ня знае Айца - толькі Сын і каму сын захоча аб'явіць.

28. Хадзіце да Мяне, што трудзецеся і зьняможаны пад цяжарам, а Я вас спасілю.

29. Вазьміце ярмо Маё на сябе ды вучыцеся ад Мяне, што Я ціхі ды пакорнага (сьціплага) сэрца, а знойдзеце ўспакаеньне душам вашым.

30. Бо ярмо Маё салодкае, а цяжар Мой лёгкі."


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст