Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Матэвуша


 

 

Эвангелія паводле Матэвуша

Уступ0102030405060708091011121314
1516171819202122232425262728


12.

Езус - Госпадам шабату

1. Аднойчы ў шабат праходзіў Езус каля збожжа. Вучні ж Ягоны галодны пачалі зрываць каласы і есьці.

2. Убачыўшы гэта фарызэі, казалі Езусу: "Глядзі, вось жа вучні Твае робяць, чаго не належыцца рабіць у дні суботнія".

3. Тады кажа ім Езус: "Ці не чыталі , што зрабіў Давід, калі чуў голад, ды тыя, што з ім былі?

4. Як увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, каторых есьці не належыцца, ды і тым, што з ім былі, але толькі самым сьвятарам?

5. Няўжо не чыталі ў Законе, што ў шабат сьвятары ў сьвятыні нарушаюць шабат, але без віны.

6. А Я вам кажу, што нехта тут большы (важнейшы), чым сьвятыня.

7. Калі б вы ведалі, што значыць: "Міласердзя хачу, а не ахвяры (Оз.6,6), дык ніколі не асуджалі б нявінных.

8. Бо Госпадам Сын Чалавечы, Ён таксама Госпадам і шабату.

Аздараўленьне ў шабат

9. Адышоўшыся адтуль, прыйшоў Езус у іхнюю сынагогу.

10. Тут быў чалавек сухарукі. Дык пыталіся ў Езуса: "Ці выпадае аздараўляць у шабат?" А гэта таму, каб магчы Яго абвінаваціць.

11. Езус жа сказаў ім: "Калі б хто з вас меў адну толькі авечку і тая ўвалілася б у дол у дзень суботні, ці ж ён ня схопіць яе і ня выцягне.

12. О колькі раз даражэйшы чалавек, чым авечка. Таму выпадае добра рабіць і ў шабат."

13. Затым кажа гэнаму чалавеку: "Выцягні сваю руку". І ён выцягнуў і сталася яна здаровай, як другая.

14. А фарызэі выйшаўшы раіліся адносна Езуса як загубіць.

Блюзьнерствы фарызэяў, а павучэньні Хрыстовы

15. А Езус адчуваючы гэта пайшоў адтуль. А за Ім ішло многа людзей і аздараўляў іх усіх.

16. І загадваў ім, каб Яго не выяўлялі.

17. Каб споўнілася тое, што сказана Ізаіям Прарокам, які сказаў:

18. "Вось жа Слуга Мой, Якога Я выбраў, мілы Мой, у Якім мае упадабаньне душа Мая. Сашлю на Яго Духа Майго, Ён абвесьціць суд паганам.

19. Ня будзе вадзіцца і ня будзе крычаць: ніхто не пачуе голасу Яго на вуліцах.

20. Трысьцінкі надломленай - ня зломіць і дымячага лёну - не патушыць, аж пакуль давядзе суд да перамогі,

21. ды ў Яго імю народы надзею мець будуць (Із.42,1-4)."

22. Затым прывялі да Яго апанаванага ліхім, разам ён быў сьляпы і нямы. А Езус яго аздаравіў, так што гаварыў і відзеў.

23. Усе грамады дзівіліся і казалі: "Ці ж не Ён сын Давіда?"

24. А фарызэі, чуючы гэта, казалі: "Гэты толькі праз бельзэбуба, князя дэманаўскага выганяе д'яблаў."

25. Езус -жа, знаю чы іхнія думкі казаў ім: "Усякае Каралеўства разьдзіранае раздорам разваліцца ды кожны горад або дом разьдзіраны нязгодай - не ўстаіць.

26. Дык калі шатан шатана выганяе і яго разьдзірае нязгода. Як жа ўтрымаецца яго каралеўства (панаваньне)?

27. А калі праз бельзэбуба выганяю шатанаў, дык праз каго выганяюць сыны вашыя? Дзеля таго яны будуць вашымі суддзямі.

28. Але калі Я Духам Божым выганяю шатанаў, значыць прыйшло да вас Каралеўства Божае.

29. Або як можа хто ўвайсьці ў дом сілача і заграбіць яго рэчы, калі перш ня звяжа сілача, а толькі тады дом яго абрабуе.

30. Хто не са Мною, той проціў Мяне, ды хто са Мною не сабірае, той разкідае.

31. Таму кажу вам: кожны грэх і блюзьнерства будуць людзям адпушчаны, але блюзьнерства на Духа не будзе адпушчана.

32. Хто скажа што супроць Сына Чалавечага, будзе яму адпушчана, а хто што казаў бы супроць Духа Сьвятога ня будзе адпушчана ані ў гэтым, ані ў будучым веку.

33. Калі пасадзіце (робіце) дрэва добрае дык і плод яго добры, а калі ліхое, дык і плод яго ліхі, бо з плоду пазнаецца дрэва.

34. Зьмяіны род! Як жа вы можаце што добрае гаварыць, калі самі ліхія (благія). Са шчодрасьці сэрца і вусны гавораць.

35. Добры чалавек са скарбца, сэрца, добрыя дастае рэчы, а ліхі чалавек з благога скарбца-сэрца дабывае ліхія рэчы.

36. Кажу вам, што з кожнага пустога слова, што людзі кажуць, здадуць справаздачу ў судны дзень.

37. Бо па словах тваіх будзеш апраўданы, дый па словах сваіх будзеш асуджаны."

38. Тады некаторыя па Пісаньню і фарызэі казалі Яму: "Вучыцелю, хацелі б відзець ад Цябе знак."

39. Ён у адказ сказаў ім: "Ліхі род (племя) і чужаложны знаку патрабуе, але не будзе яму дадзены знак, адно знак Ёны Прарока.

40. Бо як Ёна быў у жываце вялікай рыбы тры дні і тры ночы, так Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.

41. Нінівіты ўскрэснуць разам з гэтым племям на судзе ды асудзяць іх. Бо яны пакутавалі на прызыў Ёны: а вось тут большы, чым Ёна.

42. Каралева з паўдня ўскрэсьне з гэтым родам суд ды асудзіць іх. Бо прыбыла з канца зямлі паслухаць мудрасьці Салямона, а вось тут больш, чым Салямон.

43. А калі нячысты дух пакіне чалавека, бадзяецца па безводных мясцох, шукаючы адпачынку, ды не знаходзіць.

44. Тады кажа: "Вярнуся ў дом свой, скуль выйшаў". Ды прыйшоўшы знаходзіць яго пустым, вымеценым і прыбраным.

45. Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых ад сябе, ды ўвайшоўшы пражываюць там. Так бываюць пазьнейшыя справы таго чалавека, горшыя за папярэднія. Так таксама станецца з гэтам родам крывадушным.

46. Калі Езус яшчэ гаварыў да народу, вось жа маці Ягоная і браты стаялі перад домам, хочучы з Ім пагаварыць.

47. Хто-то сказаў Езусу: "Во маці Твая і браты стаяць перад домам, шукаюць Цябе."

48. А Ён у адказ сказаў паведамляючаму: "Хто маці Мая і хто браты Мае?"

49. І паказваючы рукой на вучняў Сваіх, казаў: "Во маці Мая і браты Мае!

50. Хто вось спаўняе волю Айца Майго, Які ў небе, той Маім братам, і сястрой, і маткаю."


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст