13.
Павучэньні ў прыповесьцях
Пра сейбіта
1. Аднойчы Езус выйшаўшы з дому сядзеў ля мора.
2. Пры Ім сабраліся вялікія грамады, так што ўвайшоў у лодку, сеў, а ўвесь натоўп людзей стаяў на беразе.
3. І пачаў іх Езус навучаць у многіх прыповесьцях: Вось жа адзін сяўбіт пайшоў сеіць насеньне.
4. А калі сеіў, адны зярняты ўпалі пры дарозе. І наляцелі нябесныя птушкі і выдзюбалі іх.
5. Другія жа палі на камяністаю зямлю, не мелі шмат зямлі, і ўзышоўшы зараз, бо глеба была не глыбокая.
6. Калі ж узыйшло сонца - павялі, бо не мелі карэньня, высахлі.
7. Яшчэ іншыя ўпалі між церняў, а церні вырасьлі і заглушылі іх.
8. Іншыя ж упалі на добрую зямлю і прынесла плён: адно -соты, другое - шэсьдзесяты а іншае трыццаты.
9. Хто мае вушы слухаць, хай слухае!
10. Затым падыйшоўшы вучні спыталіся ў Яго: "Чаму гаворыш да іх у прыповесьцях?"
11. А Езус у адказ сказаў ім: "Вам дадзена пазнаць тайны Каралеўства Нябеснага, а ім гэта не дадзена.
12. Бо таму, хто мае, будзе яшчэ больш дабаўлена, каб меў шчодра; а таму, хто ня мае, дык і тое, што мае будзе аднята.
13. Таму гавару ім у прыповесьцях, каб гледзячы - ня бачылі, а слухаючы - ня чулі ды не разумелі.
14. Так спаўняецца на іх прароцтва Ізаія, які кажа: "Чуць будзеце чуць, але не зразумееце. Глядзець будзеце глядзець, але не ўвідзеце.
15. Бо сэрца гэтага народу абжырэла, вушмі слаба чулі, вочы свае заплюшчылі, каб часам вачмі не ўвідзець і вушмі не пачуць, каб сэрцам не зразумець ды не навярнуцца, каб не аздаравіў Я іх."
16. Вашыя ж вочы шчасьлівыя, бо відзяць, а вушы вашыя, бо чуюць.
17. Сапраўды кажу вам: "Многія прарокі і справядлівыя прагнулі бачыць, што вы бачыце, але ня бачылі, дый чуць, што вы чулі, але ня чулі.
18. Вы ж слухайце прыповесьці пра сяйбіта;
19. Да кожнага, хто слухае слова пра Каралеўства, а не разумее яго, прыходзіць злыдня і хватае пасеў у сэрцы ягоным. Гэта той, у якога пры дарозе пасеяна.
20. А ў каго пасеяна на камяністай зямлі, той слухае слова і адразу з радасьцю яго прымае.
21. Але ня мае кораня, ёсьць зьменны. І калі настане прыгнёт і прасьледаваньне слова, скора адпадае.
22. А ў каго пасеяна між церняў, той, хто што праўда слова слухае, але хлопат аб справы гэтага сьвету і прывабнасьць багацтва заглушаюць слова і не прыносяць плёну.
23. У каго ж на добрую зямлю пасеяна, той слова слухае, і разумее і прыносіць (дае) плён: адно - соты, другое - шесьцьдзесяты, а іншае - трыццаты.
Прыповесьць пра куколь
24. Іншую прыповесьць прадставіў ім, кажучы: "Падобным сталася Каралеўства Нябеснае чалавеку, як пасеіў добрае насеньне на сваёй ральлі.
25. Але калі людзі спалі, прыйшоў непрыяцель ягоны і насеіў кукалю ў пшаніцу і пайшоў.
26. А калі вырасла збожжа і дало плод, тады паказаўся і кукаль.
27. Прыйшлі тады слугі да гаспадара і сказалі яму: "Гаспадару, ці ж ты не добрае пасеіў насеньне на сваёй ральлі? Адкульжа ўзяўся кукаль?
28. Сказаў Ён ім: "Варожы чалавек гэта зрабіў. Сказалі яму слугі:"Хочаш, пойдзем і сабярэм яго.
29. Але ён сказаў: "Не, каб часам сабіраючы кукаль не выкаранілі з ім і пшаніцу.
30. Дазвольце абаім расьці да жніва. А ў час жніва скажу жнеям: Сабярыце раней кукаль, зьвяжыце ў пучкі на спаленьне, а пшаніцу сабярыце ў маё гумно".
Прыповесьць пра гарчычнае зярно
31. Іншую прыповесьць прадставіў ім, кажучы: "Падобна Каралеўства Нябеснае да гарчычнага зярняці, якое ўзяўшы чалавек пасеіў на сваёй ральлі.
32. Яно з усіх зярнят найменшае, але калі вырасьце становіцца большым за ўсякую гародніну. Стаецца дрэўцам, дык прылятаюць нябесныя птушкі і абжываюцца на яго галінках".
Прыповесьць пра хлебны квас
33. Іншую прыповесьць разказаў ім: "Падобнае Каралеўства Нябеснае да квасу, які жанчына ўзяўшы ўмішала ў тры меркі мукі, аж усё закісла".
34. Гэта ўсё разказваў Езус людзям у прыповесьцях, а без прыповесьцяў не гаварыў да іх.
35. Каб споўнілася сказана Прарокам (Пс.77,2), які казаў: "Адкрыю вусны Свае ў прыповесьцях. Высказаваць буду рэчы, скрытыя ад аснаваньня сьвету."
Раз'ясьненьне прыповесьці пра куколь
36. Затым адпусьціўшы людзей Езус вырнуўся дамоў. Тады прыйшлі да Яго Ягоныя вучні і прасілі: "Выясьні нам гэну прыповесьць пра кукаль на ральлі".
37. Езус у адказ выясьніў ім: "Тым, хто разсяе добрае насеньне - Сын Чалавечы.
38. Ральлю - сьвет. Добрым насеньнем - сыны Каралеўства, а кукалем - сыны злыдні.
39. Непрыяцелем жа, што яго пасеіў д'ябал. Жніво - канец сьвету, а жнеямі - анёлы.
40. Як затым сабіраюць куколь ды ў агні паляць, так будзе пры канцы сьвету.
41. Пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх. Яны сабяруць з Каралеўства Яго ўсе згаршэньні і тых, што дапускаюцца беззаконьня.
42. І ўкінуць іх у печ агністы. Там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.
43. Тады справядлівыя будуць ясьнець як сонца ў Каралеўстве Айца свайго. Хто мае вушы, каб слухаць - хай слухае.
Прыповесьць аб схаваным скарбе
44. Падобнае Каралеўства Нябеснае да скарбу схаванага ў зямлі. Калі яго знайшоў чалавек, схаваў і праняты радасьцю ідзе і прадае ўсё, што мае і купляе тую зямлю.
Прыповесьць пра дарагую жамчужыну
45. Таксама падобнае Каралеўства Нябеснае чалавеку купцу, шукаючаму прыгожых жамчужын (пэрлаў).
46. Ён знайшоўшы адну каштоўную жамчужыну, пайшоў, прадаў усё, што меў і купіў яе.
Прыповесьць пра невад
47. Падобнае таксама Каралеўства Нябеснае да сеткі, закінутай у мора ды захапляючай рыбы ўсякіх сартоў.
48. Калі ўжо поўнай была, выцягнуўшы яе на бераг, ды сеўшы на беразе: добрыя адбірае ў пасудзіну а благія вон выкінулі.
49. Так будзе на канцы сьвету. Выйдуць анёлы і вылучаць благіх спасярод справядлівых,
50. ды ўкінуць іх у агністую печ. Там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.
51. Ці ўсё зразумелі?" Кажуць Яму: "Так."
52. Сказаў ім: "Таму кожны вучоны па Пісаньню, умелы ў навуцы аб Каралеўстве Нябесным, падобны да чалавека гаспадара, які дастае са скарбца (скарбоўні) свайго рэчы новыя і старыя."
Няверства жыхароў Назарэта
53. Калі кончыў Езус гэтыя прыповесьці, пайшоў адтуль.
54. А прыйшоўшы ў бацькаўшчыну сваю, навучаў людзей у сынагогах, а яны дзівіліся і казалі: "Адкуль жа гэта мудрасьць і моц?
55. Ці ж гэта не сын цесьлі (столяра) ды ці ж маці Яго не завуць Марыяй, а братоў яго - Якубам, і Юзэфам, Сымонам і Юдай?
56. А сёстры Ягоны, ці ж не ўсе знаходзяцца сярод нас? Скуль жа Яму гэта ўсё?"
57. Ды горшыліся з Яго. А Езус сказаў ім: "Толькі ў бацькаўшчыне і ў доме Сваім Прарок без пашаны."
58. Дзеля іхняга няверства ўчыніў Езус нямнога цудаў.
|