14.
Сьмерць Яна Хрысьціцеля
1. У той час слава аб Езусе дайшла і да Тэтрархі, Гэтада.
2. Дык сказаў ён слугам сваім: "Гэты - Ян Хрысьціцель. Ён ускрос і таму праз яго творацца цуды."
3. Бо Гэрад узяў Яна, налажыў кайданы, і пасадзіў у вязьніцу дзеля Гэрад'яды, жонкі брата свайго.
4. Бо Ян сварыўся: "Не належыцца табе мець яе."
5. Дык ён хацеў пазбыцца яго, але баяўся народу, бо мелі яго за прарока.
6. Але ў дзень нараджэньня Гэрада дачка Гэрад'яды скакала ў прысутнасьці ўсіх і спадабалася Гэраду.
7. Дык пад прысягай абяцаў ёй даць, што толькі ад яго запатрабуе.
8. Яна навучана маткай сваёй сказала яму: "Дай мне на місе галаву Яна Хрысьціцеля".
9. Кароль засмуткаваў, але дзеля прысягі ды дзеля тых, што разам сядзелі, загадаў даць.
10. Паслаў ката і той адсёк Яну галаву ў вязьніцы.
11. Затым прынесьлі яго галаву на місе і далі дзяўчыне, а яна занесла яе маці сваёй. Вучні прыйшоўшы ўзялі цела і пахавалі яго.
12. Ды вярнуўшыся пра гэта разказалі Езусу.
Цудоўнае размнажэньне хлеба
13. Езус пачуўшы аб гэтым (сьмеці Яна), адплыў адтуль на лодцы на пустыннае і адзінокае месца. А калі аб гэтым пачулі грамады з гарадоў - пайшлі за Ім пешшу.
14. Калі выйшаў, убачыў вялікі натоўп і пашкадаваў іх і аздаравіў з іх хворых.
15. Калі павечарэла падыйшлі да Яго вучні Яго і сказалі: "Месца пустыннае і ўжо позна, адпусьці людзей. Хай ідуць ў вёскі і купяць сабе харчоў."
16. Езус сказаў ім: "Хай не адыходзяцца, вы дайце ім есьці."
17. Адказалі яны Яму: "Ня маем мы тут апрача пяці хлябоў і дзьве рыбы."
18. Затым сказаў ім: "Прынясіце Мне іх сюды."
19. Загадаў людзям сесьці на траве. І ўзяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы, глянуў у неба, багаславіў і ламаў. Затым раздаў вучням, а вучні людзям.
20. Дык елі ўсе, і наеліся, а з астаткаў сабрана дванаццаць кашоў кускоў.
21. Людзей жа, што елі было пяць тысяч апрача жанчын і дзяцей.
Езус на моры
22. Затым загадаў вучням сесьці ў лодкі і ўперадзіць Яго на другі бераг, пакуль не адпусьціць людзей.
23. І адпусьціўшы людзей Сам адзін узыйшоў на гару маліцца. А калі зьвечарэла - Сам адзін там прабываў.
24. А ў той час лодка адплыла далёка ад берага і кідалі ёю хвалі, бо вецер быў проціў.
25. А чацьвёртай начной варце прыйшоў да іх Езус па мору.
26. Убачыўшы Яго ўдучага па моры спалохаліся і казалі: "Гэта зданьне!" Ды ад страху закрычалі.
27. Дык адразу прагаварыў да іх Езус: "Мейце веру, гэта Я, не палохайцеся."
28. Пётр жа сказаў Яму: "Госпадзе, калі гэта Ты, загадай мне прыйсьці да Цябе па вадзе."
29. А Ён скзаў: "Прыходзь!" Дык вылязшы з лодкі ішоў па вадзе, каб прыйсьці да Езуса.
30. Але адчуўшы раптоўны вецер, спалохаўся і пачаў тануць, дык закрычаў: "Госпадзе, ратуй мяне!"
31. А Езус выцягнуўшы руку і зараз хапіў яго за руку і сказаў яму: "Малой ты веры, чаму зьневерыўся?"
32. А калі ўвайшлі ў лодку, сьціх вецер.
33. Дык тыя, што былі ў лодцы, падыйшлі і пакланіліся ды сказалі: "Сапраўды, ты Сын Божы."
34. Калі пераправіліся, прыйшлі ў зямлю Гэнэзар.
35. Людзі таго ж месца, калі Езуса пазналі, развясьцілі па ўсім гэным рэгіёне. Дык прыносілі да Яго ўсіх блага чуючыхся.
36. Прысілі Яго дакрануцца хоць да краю шаты Ягонай. А каторыя толькі дакраналіся - здаравелі.
|