15.
Хрыстус крытыкуе фарызэяў
1. Затым падыйшлі да Яго вучоныя па Пісаньню і фарызэі з Ерузаліма, кажучы:
2. "Чаму вучні Твае парушаюць традыцыі старэйшын? Ядуць хлеб нямытымі рукамі".
3. "Ён у адказ сказаў ім: "Чаму і вы нарушаеце пастановы Божыя дзеля вашае традыцыі? Бо Бог сказаў:
4. "Шануй бацьку твайго і маці, (Вых.20,12) і таксама: "Хто праклінаў бы бацьку або маці - хай будзе сьмерцю пакараны".
5. Вы ж кажаце: "Хто б сказаў бацьку або маці: Ахвярай ёсьць, што належыцца ад мяне табе.
6. Не шануй бацькш свайго або маці сваёй. Так скасавалі прыказаньне Божае дзеля вашае традыцыі.
7. Крывадушнікі, добра пра вас праракаваў Ізаій, кажучы:
8. "Гэты народ шануе Мяне вуснамі, але сэрца іхняе далёка ад Мяне,
9. але на дарма пашану аддаюць, калі вясьцяць навукі і пастановы людзкія (Із.29,13).
10. Затым прызваўшы людзей да Сябе, казаў ім: "Слухайце і разумейце:
11. Не тое пляміць, паганіць чалавека, што ўваходзіць у вусны, але тое паганіць чалавека, што тое, што з вуснаў выходзіць
12. Затым падыйшлі вучні Яго і сказалі Яму: "Ведаеш, што фарызэі пачуўшы гэтае слова згоршыліся".
13. А Ён адказаў ім: "Усякі род, расьліна, якой не пасадзіў Айцец Мой Нябесны - выкарчавана будзе.
14. Пакініце іх, бо яны сьляпыя правадыры сьляпых: а калі сьляпы сьляпога вядзе, дык абодвы ўваляцца ў яму.
15. Дык Пётр у адказ сказаў Яму: "Выясьні нам гэту прыповесьць".
16. А Ён сказаў: "Ды і вы таксама не разумееце?
17. Не разумееце, што ўсё, што ў вусны ўходзіць, ідзе ў жывот і выдзяляецца навонкі, на двор.
18. А што з вуснаў выходзіць, паходзіць ад сэрца і гэта паганіць, пляміць чалавека:
19. бо з сэрца паходзяць благія думкі, забойствы, чужаложствы, нячыстасьці, пакражы, фальшывыя сьведчаньні, блюзьнерствы.
20. Гэта вось, што паганіць чалавека: Але есьці немытымі рукамі, гэта не паганіць, не пляміць чалавека"
Аздараўленьне дачкі Хананейкі
21. А выйшаўшы адтуль Езус направіўся ў мясцовасьці Тыру і Сыдону.
22. І якраз жанчына - хананейка выйшаўшы з тых мясцоў крычала Езусу: "Сыне Давідаў, Госпадзе, зжалься нада мной: дачка мая страшна мучана шатанам."
23. А Ён не адказаў ёй ані слова. Дык падыйшлі вучні Яго і прасілі Яго і казалі: "Адпусьці яе, бо яна прызывае нас."
24. Езус у адказ сказаў: "Пасланы Я толькі да авец, каторыя прапалі з дому Ізраеля."
25. Але яна падыйшла і пакланілася Яму, просячы: "Госпадзе, ратуй мяне!"
26. А Езус адказаў: "Ня добра браць хлеб ад сыноў і кідаць сабакам."
27. А яна сказала: "Так, Госпадзе, але аднак і шчаняты ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іх."
28. Тады Езус у адказ сказаў ёй: "О жанчына! Вялікая вера твая, няхай станецца, як хочаш." І ў тую хвіліну дачка яе была аздароўлена.
Паўторнае размнажэньне хлеба
29. Затым выйшаўшы адтуль, Езус прыбыў да мора Галілескага і ўзыйшоўшы на гару, сядзеў тамака.
30. Дабраліся да Яго вялікія грамады, маючы з сабой храмых, сьляпых, калекіх ды многа іншых. І даставілі іх да Яго, а Ён аздаравіў іх.
31. Усе жа дзівіліся, бачачы, што нямыя - гавораць, храмыя - ходзяць, сьляпыя - відзяць. Дык славілі Бога Ізраеля.
32. Езус паклікаўшы вучняў Сваіх, казаў ім: "Шкада мне людзей, бо ўжо тры дні прабываюць пры Мне і ня маюць чаго есьці. А Я не хачу адправіць іх галодных, каб не самлелі ў дарозе".
33. Сказалі Яму вучні: "Скуль у пустыні набяромся столькі хлеба, каб накарміць такі натоўп людзей?"
34. Пытаецца ў іх Езус: "Колькі маеце хлябоў?" Яны ж сказалі: "Сем і крыху рыбаў."
35. Дык загадаў Езус людзям пасесьці на зямлі.
36. А ўзяўшы сем хлябоў і рыбы, падзяку складаючы, ламаў і даваў вучням Сваім, вучні раздавалі людзям.
37. І елі ўсе і наеліся. А з кавалкаў, якія засталіся сабралі сем поўных кашоў.
38. А тых, што елі было чатыры тысячы, апрача дзяцей і жанчынаў.
39. Адпусьціўшы людзей Езус сеў у лодку і прыплыў у край Магэдан.
|