Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Матэвуша


 

 

Эвангелія паводле Матэвуша

Уступ0102030405060708091011121314
1516171819202122232425262728


16.

Езус проціў фарызэяў і садукеяў

1. Зараз падыйшлі да Езуса фарызэі і садуцэі і зводзячы, прасілі Яго, каб паказаў ім які знак з неба.

2. А Езус у адказ сказаў ім: "Калі вечарэе, кажаце: Будзе пагода, бо неба чырванее.

3. А нараніцы: Сёньня навальніца, бо неба хмарнае, ружавее.

4. Дык выгляд неба разумееце, а знакаў часу не можаце адпазнаць? Племя ліхое і чужаложнае знаку шукае, ды іншы знак ня будзе дадзен, толькі знак Прарока Ёны. І пакінуўшы іх, адыйшоўся.

5. А калі перапраўляліся вучні Ягоны на другі бераг, забыліся ўзяць хлябоў.

6. Сказаў ім Езус: "Глядзіце, сьцеражыцеся квасу фарызэяў і садуцэяў."

7. А яны думалі, гаворачы між сабой, што яны хлябоў не ўзялі.

8. Езус ведаючы гэта, сказаў: "Чаму, малой веры, застанаўляецца між сабой, што хлябоў ня маеце?

9. Ці ж яшчэ не разумееце і не помніце на пяць хлябоў на пяць тысяч людзей? А колькі гэта кошаў насабіралі?

10. Ані таксама сем хлябоў на чатыры тысячы людзей. Ды кошыкаў колькі сабралі?

11. Чаму не разумееце, што Я вам не пра хлеб гаварыў: "Сьцеражыцеся квасу фарысэяў і садацэяў."

12. Дык зразумелі, што гаварыў не каб квасу хлебнага сьцерагліся, але навукі фарызэяў і садукейскай."

Спазнаньне Св. Пятра

13. Прыйшоў затым Езус у мясцовасьць Цэзарэі Філіпа. Спытаўся вучняў Сваіх: "За каго лічаць людзі Сына Чалавечага?"

14. А яны сказалі: "Адны за Яна Хрысьціцеля, другія за Галіяша, а іншыя за Ерэмію або за аднаго з прарокаў."

15. Спытаўся ў іх Езус: "А вы за каго Мяне маеце?"

16. Сымон Пётр сказаў: "Ты Хрыстос, Сын Бога жывога."

17. У адказ сказаў яму Езус: "Багаслаўлены Сымон, Бар (сын) Ёна, бо цела і кроў не аб'явілі табе, але Айцец Мой, Каторы ў небе.

18. А Я табе кажу, ты скала (Пэтра), а на гэтай скале пабудую касьцёл Мой і брамы пякельныя не перамогуць яго.

19. Ды дам табе ключы Каралеўства Нябеснага. Што зьвяжаш на зямлі, будзе зьвязана і ў небе; а што разьвяжаш на зямлі, будзе развязана і ў небе."

20. Затым загадаў вучням Сваім, каб нікому не разказвалі, што Ён Езусам Хрыстом.

Патрэба цярпеньня

21. Ад гэтага часу Езус пачаў выяўляць вучням Сваім, што трэба Яму ісьці ў Ерузалім і там многа цяпець ад старэйшын і ад вучоных па Пісаньню і архісьвятараў ды быць забітым, а трэцяга дня ўваскрэснуць.

22. А Пётр адвёўшы Езуса на старану, пачаў на Езуса сварыцца: Хай Бог ухавае Цябе, Госпадзе, гэта ня прыйдзе на Цябе."

23. А Езус павярнуўшыся сказаў Пятру:"Адыйдзіся ад Мяне, звадыяш (шатан), бо бо ты для Мяне згаршэньнем. Бо не разумееш таго, што ад Бога, але ад людзей."

24. Тады сказаў Езус вучням Сваім: "Калі хто хоча ісьці за Мной, хай адрачэцца самога сябе, ды хай бярэ крыж свой і насьледуе Мяне.

25. Бо хто б хацеў ухаваць жыцьцё сваё, загубіць яго. А хто б загубіў жыцьцё сваё дзеля Мяне, аднойдзе яго.

26. Бо што за карысьць чалавеку, каб увесь сьвет здабыў, а на душы сваёй пацярпеў шкоду? Або што чалавек дасьць узамену за душу сваю?

27. Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў хвале Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасьць кожнаму па яго ўчынках.

28. Сапраўды кажу вам, што некаторыя з тут стаячых не пакаштуюць сьмерці пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага прыходзячага ў Каралеўстве Сваім."


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст