Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Матэвуша


 

 

Эвангелія паводле Матэвуша

Уступ0102030405060708091011121314
1516171819202122232425262728

ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАТЭВУША

1.

Частка першая

Дзіцячыя гады і схаванае жыцьцё Хрыста.

 Радавод Хрыста.

1. Радавад Хрыста. Кніга радаводу Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама.

2. Абрагам быў бацькам Ізаака. А Ізаак быў бацькам Якуба. А Якуб быў бацькам Юды і братоў ягоных.

3. А Юда быў бацькам Фарэса і Зары з Тамары. А Фарэс быў бацькам Эзрома. А Эзром быў бацькам Арама.

4. А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб быў бацькам Наасона. А Наасон быў бацькам Сальмона.

5. А Сальмон быў бацькам Баоза з Рагабы. А Баоз быў бацькам Обэда з Тут. А Обэд быў бацькам Есэя, Ессэ быў бацькам Давіда-караля.

6. А Давід кароль быў бацькам Салямона з тае, што была Урыява.

7. А Салямон быў бацькам Рабаама. А Рабаам быў бацькам Абія, А Абій быў бацькам Азы.

8. А Аза быў бацькам Ёзафата. А Ёзафат быў бацькам Ёрама. А Ёрам быў бацькам Озія.

9. А Озій быў бацькам Ёатама. А Ёатам быў бацькам Ахаза. А Ахаз быў бацькам Эзэхія.

10. А Эзэхія быў бацькам Манасэса. А Манасэс быў бацькам Амона. А Амон быў бацькам Ёзія.

11. А Ёзій быў бацькам Ехонія і братоў яго ў час выводу ў Бабілён.

12. А па выводзе ў Бабілён: Ехоній быў бацькам Саляціеля. А Саляціель быў бацькам Зарабабэля.

13. А Зарабабел быў бацькам Абіюда. А Абіюд быў бацькам Еліякіма. А Эліякім быў бацькам Азора.

14. А Азор быў бацькам Садока. А Садок быў бацькам Ахіма. А Ахім быў бацькам Эліюда.

15. А Эліюд быў бацькам Элеазара. А Элеазар быў бацькам Натана. А Натан быў бацькам Якуба.

16. А Якуб быў бацькам Юзэфа, мужа Дзевы Марыі, з каторай нарадзіўся Езус званы Хрыстусам.

17. Дык ад Абрагама да Давіда ўсіх пакаленьняў чатырнаццаць. А ад Давіда да вывядзеньня ў Бабілён - чатырнаццаць пакаленьняў. Затым ад вывядзеньня ў Бабілён да Хрыста - чатырнаццаць пакаленьняў.

Нараджэньне Хрыста

18. З нараджэньнем Хрыста было так: Яго маці Марыя была заручана з Юзэфам. Перш чым пачалі жыці разам, за справай Духа Сьвятога яна стала бераменнай.

19. Юзаф жа, яе муж, будучы справядлівым і ня хочучы яе зьняславіць, надумаўся тайком яе пакінуць.

20. А калі пра гэта думаў, вось жа анёл Госпадаў паказаўся яму ва сне і сказаў:Юзэфе, сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыі, сужэньніцы сваёй, бо што ў ёй пачалося, пачалося з Духа Сьвятога.

21. Народзіць сына. Дасі яму імя Езус, бо Ён збавіць (спасе) народ свой ад ягоных грахоў.

22. А ўсё гэта сталася, каб збылося тое, што сказана было Госпадам праз прарока, які сказаў:

23. "Вось жа Дзева пачне і народзіць сына і назавуць імя Ягонае Эмануэль, што значыць: Бог з намі" (Із.7,14)

24. Затым Юзаф падняўшыся зо сну зрабіў так, як яму загадаў анёл Госпадаў і прыняў сваю сужэньніцу.

25. І ня жыў з ёю як муж, і яна нарадзіла сына свайго першароднага (адзінага), катораму даў імя яму Езус.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст