Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Матэвуша


 

 

Эвангелія паводле Матэвуша

Уступ0102030405060708091011121314
1516171819202122232425262728


25.

Прыповесьць пра дзесяць дзяўчат

1. З Каралеўствам Нябесным будзе падобна, як з дзесяцьцю дзяўчатамі, каторыя лямпы выйшлі сустрэць маладога. (І маладую)

2. Пяць з іх было неразумных, а пяць мудрых.

3. Але пяць неразумных, узяўшы лямпы, не ўзялі з сабою алівы.

4. Мудрыя ж узялі алівы ў свае пасудзіны разам з лямпамі.

5. Калі малады марудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.

6. Але а паўначы раздаўся кліч: малады надходзіць, выходзьце яму на спатканьне.

7. Тады падняліся ўсе дзяўчаты і мудрыя заагледзілі свае лямпы.

8. Неразумныя сказалі мудрым: "Дайце нам вашай алівы, бо нашыя лямпы тухнуць".

9. Мудрыя адказалі ім: "Каб часам не хапіла нам і вам, лепш ідзіце да прадаўцоў ды купіце сабе."

10. Калі яны пайшлі купляць, прыбыў малады, дык тыя, што былі прыгатаваны, увайшлі з ім на вясельле. І дзьверы зачынілі.

11. Наканец прыйшлі і астаўшыяся дзяўчаты, просячыся: "Госпадзе, Госпадзе, адчыні нам!"

12. Але Ён у адказ сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам, што Я не знаю вас.

13. Дык пільнуйцеся, бо ня ведаеце дня ані хвіліны."

Прыповесьць пра таленты

14. Адзін чалавек выяжджаючы далёка сазваў сваіх слугаў і паручыў ім сваю маёмасьць:

15. аднаму паручыў пяць талентаў, а другому два, а іншаму адзін: каожнаму на ягонай здольнасьці. І адразу выехаў.

16. Той, катораму паручана пяць талентаў, пайшоў, і зарабіў імі другія пяць.

17. Падобна і той, катораму паручана два, зрабіў другія два.

18. А той, паручаны адзін, пайшоў закапаў яго ў зямлі ды скрыў грошы свайго гаспадара.

19. Затым па доўгім часе вярнуўся гаспадар слугаў тых і пачаў разлічацца з імі.

20. Прыйшоўшы той, катораму паручана пяць талентаў, прынёс пяць другіх талентаў і сказаў: Гаспадару, даў мне пяць талентаў а вось здабыў (зарабіў) другіх пяць талентаў.

21. Кажа яму гаспадар ягоны: Добра, слуга справядлівы і верны, што ў малым быў верны, дам табе ўладу над многімі: увайдзі на вясельле гаспадара твайго.

22. Прыйшоў таксама той, катораму паручаны былі два таленты, і сказаў: Гаспадару, паручыў мне два таленты, а я зарабіў другія два.

23. Сказаў яму гаспадар ягоны: Добра, слуга справядлівы, і верны, што ты быў у малым верны, дам табе ўладу над многімі: увайдзі ў вясельле гаспадара Твайго.

24. Прыйшоўшы і той, катораму паручаны адзін талент, сказаў: Гаспадару, ведаю, што чалавек суровы (цьвёрды), жнеш, дзе не пасеіў, і сабіраеш, дзе не разсыпаў.

25. Дык баючыся, пайшоў і закапаў твой талент ў зямлю: во бяры, што тваё.

26. У адказ гаспадар яго сказаў: Слуга благі і гультай. Ты ведаў, што жну, дзе ня сеіў, і сабіраю, дзе не разсыпаў.

27. Дык належылася б табе мае грошы ўручыць банкірам, а я па павароце атрымаў бы што маё з прыбыткам.

28. Таму вазьміце ад яго гэты талент і дайце таму, хто мае дзесяць талентаў.

29. Бо кожнаму, хто мае будзе дабаўлена і ён будзе мець удоваль; а таму, хто ня мае, адбяруць і тое, што кажацца мае.

30. А слугу некарыснага ўкіньце ў зьнешнюю цемру: там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.

Апошні суд

31. А калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй і ўсе анёлы разам з Ім, тады сядзе на троне велічы Сваёй.

32. Тады сабяруцца перад Ім ўсе народы, а Ён аддзеліць адны ад другіх, як пастыр аддзяляе авец ад казлоў.

33. Ён паставіць авец па правай старане, а казлоў па левай.

34. Тады скажа кароль тым, што па правай старане яго: хадзіце багаслаўлены (шчасьліўцы) Айца Майго і атрымаеце Каралеўства прыгатавана вам ад аснаваньня сьвету.

35. Бо быў Я галодны і вы накармілі Мяне; быў засьмягшы і вы далі Мне піць; быў госьцем і вы прынялі Мяне;

36. быў нагім і вы прыадзелі Мяне; быў хворым і вы адведалі Мяне: быў вязьнем і вы прыйшлі да Мяне.

37. Тады справядлівыя скажуць: Госпадзе, калі ж мы Цябе бачылі галодным і накармілі Цябе? Калі ж мы Цябе бачылі засьмягшым і далі Табе піць?

38. Або калі мы бачылі госьцём і прынялі Цябе, або нагім, і прыадзелі Цябе.

39. Або калі Цябе бачылі хворым або вязьням і адведалі Цябе?

40. А Кароль адкажа ім: Сапраўды кажу вам, што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў маіх найменшых - Мне зрабілі.

41. Ды скажа тым, што на лева ад Яго будуць: "Ідзіце ад Мяне праклятыя ў агонь вечны прыгатаваны д'яблу і анёлам ягоным.

42. Бо быў Я галодны і вы не далі Мне есьць, быў Я засьмягшы і вы не далі Мне піць;

43. быў Я гасьцём і вы не прынялі Мяне; быў нагім і вы не прыадзелі Мяне, быў хворым і вязьнем і вы не наведалі Мяне.

44. Тады скажуць яны Яму: Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галодным, або засмагшым, або гасьцём, або нагім, або хворым або вязьням і не прыслужылі Табе?

45. Тады скажа ім: Сапраўды кажу вам, чаго вы не зрабілі аднаму з тых найменшых, дык і Мне не зрабілі.

46. І пойдуць тыя на вечную муку, а справядлівыя ў жыцьцё вечнае.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст