Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Матэвуша


 

 

Эвангелія паводле Матэвуша

Уступ0102030405060708091011121314
1516171819202122232425262728


28.

Уваскрасеньне

1. Па шабаце на сьвітаньні ў першы дзень тыдня, прыйшла Мар'я Магдалена і другая Мар'я паглядзець гробу.

2. І раптам страшна затрэслася зямля. Бо анёл Госпадаў сыйшоў (з'явіўся) з неба, адваліў камень і сеў на ім.

3. А погляд яго быў як маланка, а адзеньне яго як сьнег.

4. Ад страху перад ім астаўбянелі вартаўнікі і сталі як мёртвыя.

5. А анёл сказаў жанчынам: "Ня бойцеся, бо ведаю, што ўкрыжаванага Езуса шукаеце.

6. Няма Яго тутака, бо ўваскрос, як прадсказаў, хадзіце, і паглядзіце на месца, дзе Госпад быў паложаны.

7. Ды скора ідзіце, скажыце вучням Ягоным, што ўваскрос, дый ідзе перад вамі ў Галілею: там Яго ўбачыце. Вось я вам гэта сказаў."

8. Дык выйшлі хутка з гробу з баязьзю і вялікаю радасьцю, бягучы, каб паведаміць гэта вучням Ягоным.

9. А вось жа Езус пераняў іх, і сказаў: "Вітайце!" Яны ж падыйшлі, палі да ног Ягоных і пакланіліся Яму.

10. Затым Езу сказаў ім: "Ня бойцеся. Ідзіце і скажыце братом Маім, каб пайшлі ў Галілею, там Мяне ўвідзяць".

11. А калі яны ад гроба адыйшліся, некаторыя з вартаўнікоў прыйшлі ў горад і паведамілі перадавым сьвятарам пра ўсё, што здарылася.

12. Тыя ж сабраліся са старшынамі і параіўшыся далі жаўнерам многа грошы,

13. каб казалі: "Павядамляйце, што вучні Ягоныя прыйшлі ноччу і ў час сну нашага ўкралі Яго".

14. А калі б пра гэта даведаўся намесьнік, мы яго пераканаем і нічога благога вам ня станецца".

15. Яны тады ўзяўшы грошы зрабілі, як іх навучылі. Так пашырылася вестка сярод Юдэяў аж па сёньняшні дзень.

16. А Адзінаццаць вучняў пайшло ў Галілею, на гару, куды ім быў загадаўшы Езус.

17. Затым у аддаленьні ўбачыўшы Езуса пакланіліся Яму, але некаторыя сумніваліся.

18. Езус жа падыйшоўшы да іх, сказаў ім: "Дадзена Мне ўлада на небе і на зямлі.

19. Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, удзяляйце хросту: у імя Айца і Сына і Сьвятога Духа.

20. Навучайце іх берагчы ўсё, што вам загадана. А Я з вамі ўсе дні аж да канца сьвету".


Папярэдняя старонка | Старонка 29 з 29
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст