2.
Пакланеньне магаў-мудрацоў з Усходу
1. Калі затым нарадзіўся Езус у Бэтлеем у Юдэі, у час (у дні) караля Гэрада, якраз прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім
2. і пыталіся: Дзе той кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? Бо мы бачылі зорку ягоную на ўсходзе дый прыбылі яму пакланіцца.
3. Пачуўшы гэтае кароль Гэрад устрывожыўся, а з ім увесь Ерузалім.
4. Ды сабраўшы ўсіх перадавых сьвятароў і настаўнікаў народа, даведваўся ад іх, дзе меў Хрыстус нарадзіцца.
5. А яны яму сказалі: "У Бэтлееме ў Юдэі: бо так напісана прарокам:
6. "І ты, Бэтлеем, зямля юдэйская, ніякім чынам ня меншая між множстваў юдэйскіх (гарадоў) бо з цябе зьявіцца правадыр, які будзе валадаць маім народам Ізраелем."(Міх 5,2)
7. Тады Гэрад тайком паклікаў магаў, дакладна выведаў час зоркі, якая ім паказалася.
8. Ды адпраўляючы іх у Бэтлеем, сказаў:"Ідзіце, даведайцеся пільна пра дзіцятка, а калі знойдзіце, паведаміце мне, каб і яму пакланіўся.
9. Яны, выслухаўшы караля, адправіліся ў дарогу. А вось зорка, якую яны бачылі на ўсходзе, папераджала іх, аж спынілася над месцам, дзе было дзіця.
10. Убачыўшы зорку, яны вельмі ўцешыліся.
11. І ўвайшоўшы ў дом, знайшлі дзіця з Марыяй, маткай Яго, і ўпаўшы пакланіліся Яму. Затым адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары:"золата, кадзілла і мірру."
12. А атрымаўшы ва сне напамін, каб не вяртацца да Гэрада, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.
Уцёкі ў Эгіпет
13. Калі яны адыйшлі, анёл Госпадаў аб'явіўся Юзэфу ўва сне і сказаў:"Устань, вазьмі дзіця і матку Ягоную, ды ўдаляйся ў Эгіпет. Ды заставайся там, пакуль не паведамлю. Бо Гэрад будзе шукаць дзіцяці, каб яго забіць.
14. Дык Юзэф устаў, узяў дзіця і маці ,го ноччу і ўцёк у Эгіпет.
15. Дык заставаўся там да сьмерці Гэрада, каб споўнілася сказана Госпадам праз прарока, які казаў: "З Эгіпту пазваў я сына свайго."(Оз 11,1)
Разьня нявінятак
16. Затым Гэрад, бачачы, што магі яго падвялі, раззлаваўся моцна і паслаўшы ваякаў, пазабіваў усіх дзяцей, што былі ў Бэтлеем і ў яго ваколіцах: ад двух гадоў і ніжэй па часе, аб якім пытаўся ў магаў.
17. Тады споўнілася, што было прадсказана прарокам Ерэміям, каторы казаў: "Пачуўся гоман у Раме, плач і нараканьне: Рахель плачучая па сынах сваіх і не магла ўспакоіцца, бо іх няма." (Ер.31,15)
Паварот (вяртаньне) у Назарэт
18. Калі Гэрад памёр, паказаў анёл Госпадаў Юзэфу ўва сне ў Эгіпце,
19. і сказаў:"Устань (сабярыся) вазьмі дзіця і маці Ягоную, ды варочайся ў зямлю Ізраеля, бо памерлі тыя, што цікавалі на Яго жыцьцё.
20. Дык ён сабраўшяся ўзяў дзіця і маці Ягоную, і вярнуўся ў зямлю Ізраеля.
21. Пачуўшы, што па Гэрадзе ў Юдэі валодаў Архэляўс, баяўся туды ісьці, затым напомнены ва сне, пайшоў у ваколіцы Галілеі.
22. Затым, прыбыўшы, абжыўся ў горадзе, званым Назарэт, каб збылося, што сказана (прадсказана) прарокамі, што будзе названы назарэйцам.
|