3.
Частка другая
Дзейнасьць Хрыста публічная: ў Галілеі і ў Юдэі
Дзейнасьць Яна Хрысьціцеля
1. У тыя дні ў пыстыні Юдэйскай паявіўся (каля Ярдана) Ян Хрысьціцель
2. Ён навучаў: "Наварачайцеся праз пакуту, бо набліжылася Каралеўства Нябеснае."
3. А ён быў тым, аб якім прадскзваў Ізаій прарок: "Голас гамонячага ў пустыні: прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму (Із40,3).
4. Сам жа Ян насіў адзеньне з шэрсьці вярблюдавай і дзяжкаю скураною апясаўшы свае бёдры. А ежай яму былі шаранча і дзікі мёд.
5. Дык да яго выходзілі Ерузалім, уся Юдэя ды ўсе ваколіцы каля Ярдана.
6. Яны (атрымоўвалі) былі ім хрышчаны ў Ярдане, спазнаючы свае грахі.
7. А калі глядзеў на многіх фарызэяў і садуцэяў прыходзячых да хросту свайго, сварыўся на іх: "Зьмяіны родзе, хто заручыўся, што ўбяжыце ад будучага гневу?
8. Чыніце належную пакуту.
9. Ня думайце і ня можаце хваліцца, што маем айца Абрагама. Бо кажу вам, што Бог магутны з гэтых каменьняў можа выклікаць сыноў Абрагаму.
10. Бо ўжо сякера прыстаўлена да карэня дрэў. Дзеля таго кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, будзе выкарчавана і кінутае ў агонь.
11. Я вас хрышчу вадою на пакуту, але Той, хто прыйдзе па мне, дужэйшы, чым я. Яму я не варт сандалаў насіць. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.
12. Ён трымае ў сваёй руцэ веялку, затым ачысьціць ток свой, ды сабярэ пшаніцу сваю ў гумно, а мякіну спаліць незгасаемым агнём.
Хрост Хрыста
13. Затым Езус перайшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, прыняць хрост ад яго.
14. Але Ян узбараняўся дзеля яго, кажучы:"Я павінен быць ахрышчаны Табою, а Ты ідзеш да мяне?"
15. Але Езус сказаў яму:"Не гавары гэтак, бо так нам належыцца выпаўніць усякую справядлівасьць". Тады прыняў Яго.
16. А калі Езус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады. А вось жа адкрыліся нябёсы і ўвідзеў Духа Божага, сыходзячага як галубка і прыходзячага на Яго.
17. Дый голас з неба, кажучы: "Ён Сын Мой мілы, Якога Я сабе ўспадабаў."
|