Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Марка


 

 

Эвангелія паводле Марка

Увод01020304050607080910
111213141516

9

Перамяненьне Хрыста

2. Затым па шасьці днях Езус узяў Пятра і Якуба, і Яна і ўзьвёў іх адных на высокую гару і перамяніўся перад імі.

3. Адзеньне Яго пачало блішчэць, сталі натта белымі як сьнег. Так выбеліць на зямлі бялільшчык выбеліць ня зможа.

4. І явіўся ім Гальяш з Майсеем, і гаварылі з Езусам.

5. У адказ сказаў Пётр Езусу: "Добра нам тут быць, зробім тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну і Гальяшу адну".

6. Сам бо ня ведаў, што гаворыць, бо натта быў спалоханы.

7. Паявілася воблака засланяючае іх ды раздаўся голас з воблаку кажучы: "Гэта Сын мой наймілейшы, Яго слухайце!"

8. Яны зараз разгледзіўшыся апрача Езуса пры іх нікога больш ня бачылі.

9. А калі сыходзілі з гары, загадаў ім Езус каб нікому аб гэтым не расказвалі, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне.

10. І яны стрымалі слова, толькі між сабой разважалі, што мела значыць: "Калі ўваскрэсьне".

11. Дык пыталі Езуса: "Чаму фарызэі і кніжнікі кажуць, што трэба, каб перш прыйшоў Гальяш?"

12. А Ён адказаў ім: "Калі Гальяш прыйдзе перш, направіць усё. Ды як напісана аб Сыне Чалавечым, што будзе шмат цярпець і будзе пагарджаным.

13. Але я вам кажу, што Гальяш прыйшоў і з ім паступілі, як хацелі, як аб ім напісана".

Аздараўленьне ліхім апанаванага

14. Вяртаючыся да вучняў убачылі вакруг іх вялікі натоўп людзей і кніжнікаў (вучоны па Пісаньні) спорачых з імі.

15. Убачыўшы Езуса увесь народ раптам зьдзівіўся і стрывожыўся і падбягаючы вітаў Яго.

16. Езус спытаўся ў іх: "Аб што спорыце між сабой?"

17. А нехта з натоўпу сказаў: "Вучыцелю, я прывёў да Цябе сына свайго, апанаванага дэманам.

18. А ён , дзе наваліцца на яго, кідае яго аб зямлю, пеніцца ён, скрыгоча зубамі ды дзяравянее. Дык прасіў вучняў Тваіх, каб яго выгналі, але яны не маглі.

19. Езус сказаў ім: "О родзе няверны. Дакуль буду Я між вас. Як доўга буду вас цярпець. Прынясіця яго да Мяне.

20. І прынесьлі яго. А калі ён убачыў Езуса, зараз жа дух пачаў ім тузаць ды паўшы на зямлю, качаў яго, выціскаючы пену.

21. Езус запытаўся ў бацькі: "Як даўно гэта яму здарылася?" А ён сказаў: Ад дзяцінства.

22. Часта кідаў яго ў вагонь і ў ваду, каб яго загубіць, але калі можаш, ратуй нас, пашкадуй нас".

23. Езус сказаў яму: "Калі можаш уверыць, усё магчыма веруючаму".

24. Тады бацька хлопчыка плачучы сказаў у голас: "Веру, Госпадзе, запабяжы майму недаверству".

25. А калі Езус спасьцярог, што набягае натоўп людзей, загадаў нячыстаму духу: "Духу глухі і нямы! Я загадваю табе, выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго".

26. А той, крычучы і моцна тузуючы ім, выйшаў з яго. І хлапчанё зрабілася як бы мёртвае, так што многія гаварылі, што яно памярло.

27. Езус жа узяўшы яго за руку, падняў яго і ён падняўся.

28. А калі Езус вярнуўся дамой, вучні ягоны ўжо адны пыталіся ў Яго: "Чаму мы не маглі яго выгнаць?"

29. Ён сказаў ім: "Гэты род ніякім чынам ня можа выйсьці толькі праз маленьне і пост".

Паўторны прадсказ мукі

30. Яны выйшаўшы аттуль праходзілі праз Галілею, а Езус не хацеў, каб хто пра гэта ведаў.

31. Зноў выясьняў вучням сваім і казаў ім: "Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей і заб юць Яго, але забіты трэцяга дня ўваскрэсьне".

32. Але яны слоў ў гэтых не разумелі ды баяліся Яго пытацца.

Павучэньні для апосталаў і перасьцярогі

33. Затым прыбылі ў Кафарнаўм. А калі былі ў доме, пытаўся іх Езус: "Аб чым вы ў дарозе расуджалі (разважалі)?"

34. Але яны маўчалі, бо ў дарозе спрачаліся яны паміж сабой, хто з іх найважнейшы (найбольшы)?

35. Затым Езус сеўшы пазваў дванаццаць і сказаў ім: "Калі хто хоча быць першым - будзь з усіх апошніш ды ўсіх слугою.

36. А ўзяўшы дзіця паставіў яго паміж іх, ды тулячы яго, сказаў ім:

37. "Калі хто ў імя Маё прыйме адно з такіх дзяцей - Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, дык не Мяне прымае, але Таго, Хто Мяне паслаў".

38. Сказаў Яму Ян: "Вучыцелю, мы бачылі некага не з тых, што ходзяць з намі, які ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму".

39. Езус сказаў: "Не бараніце яму, бо ніхто, хто чыніць цуды у Маё імя, ня мог зараз жа блага гаварыць аба Мне.

40. Бо хто ня проці вас, той з вамі".

41. Бо хто падаў вам кубак вады напіцца ў імя Маё, таму, што Хрытова, сапраўды кажу вам, не ўтраціць заплаты сваёй,

42. А хто бы згоршыў аднаго з гэтых малышоў, веруючых у Мяне, такому лепш было б прычапіць млынавы камень да шыі яго і ўкінуць у мора.

43. Калі б рука твая горшыла б цябе, адсячы яе. Бо лепш табе калекім ўвайсьці ў жыцьцё вечнае, чым маючы абедзьве рукі, папасьці ў пекла ў неўзгасны агонь:

44. Дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне.

45. А калі нага твая гаршае цябе - адсячы яе: Лепш табе храмому ўвайсьці ў жыцьцё вечнае, чым маючы абедзьве нагі, быць укінутым у пекла неўгаснага агня,

46. дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне (Із 68, 24).

47. А калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, бо лепш табе ўвайсьці ў Каралеўства Божае аднавокім, чым маючы двое вачэй (вокі), быць укінутым у гэгену,

48. дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне (Із 66, 24).

49. Бо кожны будзе агнём пасолены.

50. Добрая соль, а калі соль зьвятрэе, дык чым яе прыправіць? Мейце ў сабе ў самых сябе (у вас) соль і супакой (мір) між сабой.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст