11
Урачысты ўезд у Ерузалім
1. Калі прыблізіліся да Ерузаліму, да Бэтфагі і Бэтаніі на гары Аліўнай, Езус паслаў двух з пасярод вучняў сваіх
2. і сказаў ім: "Ідзіце ў вёску, што перад вамі, а пры ўваходзе ў яе зараз знойдзеце асьлянё прывязанае, на якім яшчэ ніхто ня езьдзіў з людзей. Адвяжыце яго і прывядзіце.
3. А калі б вас хто спытаўся: "Што вы робіце?" Скажыце, што яго Госпад патрабуе і небавам адашле вам".
4. Пайшлі тады і знайшлі асьлянё пры варотах на вонкі, на скрыжаваньні, і адвязалі яго.
5. Некаторыя са стаячых пыталіся ў іх: "Чаму адвязваеце асьлянё?"
6. А яны адказалі ім, як ім загадаў Езус, і пусьцілі іх.
7. Асьлянё прывялі да Езуса і ўсклалі на яго адзеньне сваё; і Езус сеў на асьлянё.
8. Многія клалі адзеньне сваё на дарозе, а іншыя абразалі сукі з дрэваў і кідалі на дарогу.
9. А тыя, што ішлі наперадзе ды тыя, што ззаду за Ім крычалі: "Гозанна!"
10. Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада, багаслаўлена каралеўства айца нашага Давіда, якое надходзіць, Гозанна на вышынях!" (Пс 117,20).
11. Езус увайшоў у Ерузалім у сьвятыню ды калі ўсё, бо ўжо была вячэрняя пара, з Дванаццацьцю выйшаў у Бэтанію.
Бясплоднае дрэва фіговае
12. А назаўтра, калі выходзіў з Бэтаніі, чуў голад (быў галодны).
13. Калі ў далі ўбачыў фігавае дрэва пакрыта лістоўю, падыйшоў, можа што на ім знайдзе. А калі да дрэва падыйшоў, нічога акрамя лістоты не знайшоў, бо не была пара на плады фігі.
14. Тады сказаў Ён дрэву: "Няхай ўжо ніколі ня есьць з цябе ніхто пладоў". Гэта чулі Ягоныя вучні.
Выгон гандляроў са сьвятыні (храма)
15. Затым прыходзіць у Ерузалім. А калі ўвайшоў у сьвятыню, пачаў выганяць прадаўцоў і купляючых у сьвятыні, а сталы мяняльнікаў грошы і лавы прадаўцоў галубоў вывернуў.
16. Ды не пазваляў, каб якую рэч пераносілі праз сьвятыню.
17. І навучаў у гэтыя словы іх: "Няўжо не напісана: "Дом Мой - домам маленьня празначаны ўсім народам (Із 56,7), а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў".
18. Пачуўшы гэта начальнікі сьвятароў і вучоныя па сьв. Пісаньні надумаваліся як Яго загубіць. Баяліся, бо ўсе людзі (грамада) падзіўляла Яго навуку.
19. А калі вечарэла выходзілі з горада.
Таямніца фіговага дрэва
Вера і мальба
20. Праходзячы нараніцы ўбачылі ссохшым ад карэньняў фігавае дрэва.
21. Ды прыпомніўшы сабе Пётр кажа Езусу: «Вучыцелю, паглядзі, фігавае дрэва, што Ты пракляў - ссохла".
22. А Езус у адказ сказаў: "Мейце веру ў Бога!
23. Сапраўды кажу вам, каб хто б сказаў гэтай гары падыміся і кінься ў мора, а не сумневаўся бы ў сваім сэрцы, але верыў бы, што гэта станецца, дык што скажа - збудзецца яму.
24. Таму кажу вам: Усё аб што ў малітве просіце - верце, што атрымаеце і збудзецца вам.
25. І калі пачынаеце маліцца адпусьціцеся, калі што маеце супроць каго, каб і Айцец ваш, Каторы ў небе, адпусьціў вам вашыя грахі.
26. А калі вы не адпусьціце, дык ані ваш Айцец, Каторы ў небе, не адпусьціць вам вашых грахоў".
Павучэньні для фарызэяў
27. Яны зноў вярнуліся ў Ерузалім. А калі Езус хадзіў па сьвятыні, падыйшлі да Яго архісьвятары, кніжнікі і старэйшыны,
28. і запыталіся ў Яго: Якою ўладаю (чыёй уладаю) Ты гэта робіш? Ды хто Табе даў такую ўладу, каб Ты гэта рабіў?"
29. А Езус у адказ сказаў ім: І Я вас запытаюся ў адной справе, адкажыце Мне і Явам скажу, чыёй уладай Я гэта раблю.
30. Хрост Яна з неба быў ці ад людзей? Адкажыце Мне".
31. Яны застанаўляліся (разважалі) і гаварылі між сабой: "Калі скажам з неба - скажа нам: Дык чаму тады не ўверылі?
32. А калі скажам: ад людзей, дык баімся натоўпу людзей. Бо ўсе ўважалі Яна за праўдзівага Прарока".
33. Затым у адказ Езусу сказалі: "Ня ведаем". Дык і Езус у адказ ім сказаў: "І Я вам не скажу, чыёю ўладаю гэта раблю".
|