Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Марка


 

 

Эвангелія паводле Марка

Увод01020304050607080910
111213141516

12

Прыповесьць пераваротных арандатарах

1. І пачаў Езус навучаць іх у прыповесьцях: "Адзін чалавек аснаваў вінаграднік, загарадзіў яго плотам, выкапаў прасу (ціскала), збудаваў вежу, і наняў вінаградараў і выехаў у сьвет.

2. У свой час паслаў ён слугу да вінаградараў атрымаць частку сваіх пладоў вінаградніка.

3. Яны схапілі яго, зьбілі ды адправілі з пустым.

4. І зноў выправіў да іх іншага слугу, а яны і тому пабілі галаву і зьняважылі.

5. Ён паслаў яшчэ аднаго, але яго забілі і многіх іншых, з каторых адных то прыбілі (пакалечылі), то пазабівалі.

6. Дык маючы яшчэ адзінага, умілавагана Сына і гэтага наканец паслаў, думаючы, што ўшануюць сына майго.

7. Але вінаградары гаварылі між сабой: Ён спадкаемцам, пойдзем, заб'ём яго і нашаю будзе спадчына.

8. Ды схапіўшы яго і забілі яго і выкінулі яго за вінаграднік.

9. Ды што зробіць гаспадар вінаградніка? Ён прыйдзе, выгубіць вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым".

10. Няўжо вы не чыталі, што напісана ў сьв. Пісаньні: "Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла (каменем вуглавым).

11. Гэта дапушчана Госпадам ды ёсьць дзіўным у нашых вачах" (Пс 117,22-23).

12. Яны намагаліся Яго схваціць, але баяліся людзей. Бо ведалі, што проціў іх гаварыў гэту прыповесьць. Дык пакінуўшы Яго - удаліліся.

Дань Цэзарская

13. Затым падаслалі да яго фарызэяў і гэрад'янаў, каб падхваціць Яго на словах (мове).

14. Вось яны падыйшоўшы спыталіся ў Яго: "Вучыцелю, што Ты справядлівы і не аглядаешся на асобу, і нікому не патураеш, але дарогі Божай па праўдзе навучаеш: Ці належыцца плаціць падатак Цэзару, ці не? Даваць ці не даваць дань?"

15. А Ён знаючы іхнюю крывадушнасьць, сказаў ім: "Чаму мне зводзіце, спакушаеце? Прынясіце Мне дынара, каб яго пабачыць".

16. Дык прынясьлі Яму дэнар. Езус сказаў ім: "Чый гэта адмалюнак і надпісь?" Кажаць Яму: "Цэзараў".

17. Дык у адказ сказаў ім Езус: "Што Цэзара - аддайце Цэзару, а што Божае - Богу". Усе падзіўлялі Яго.

Уваскрасеньне целаў

18. Затым прыходзяць да Езуса садуцэі. Яны вучаць, што няма ўваскрасеньня целаў. Яны пыталі ў Яго:

19. "Вучыцелю, Майсей напісаў нам: Калі памрэ нечый брат і пакіне жонку, ня маючы дзяцей, дык хай ягоны брат возьме яе за жонку і пакіне патомства брату свайму (Паўт 25,5).

20. Было вось сем братоў, з іх першы ажаніўся і памёр, не пакідаючы патомства.

21. І другі ўзяў яе за жонку, і той памёр. І ён не пакінуў патомства. Падобна і трэці.

22. Так з ёю ажаніліся сем братоў і не пакінулі патомства. Наканец па ўсіх і жанчына памярла.

23. Дык у васкрасеньні, калі ўваскрэснуць з умёршых, чыёй з іх будзе яна жонкаю? Бо семёх іх мела яе за жонку?"

24. А Езус у адказ выясьніў ім: "Ці ж не таму блудзеце, што не разумееце сьв. Пісаньня ані моцы Божай?

25. Бо калі ўстануць з умёршых, дык ня будуць жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць як анёлы ў небе.

26. Ці ў кнізе Майсея не чыталі аб памёршых, што ўскрэснуць, аб кусьце, як Бог прамаўляў да яго: «Я Бог Абрагама і Бог Ізааака і Бог Якуба (Вых 3,2-6)

27. Бог ня ёсьць Богам памёршых, але жывых. Таму вы на гэта блудзіце (памыляецеся).

Найважнейшае (найбольшае) прыказаньне

28. Раз вучоны па сьв. Пісаньню, каторы чуў іх, як дыскутавалі ды быў сьвядомы, што добра ім Езус адказаў, падыйшоў да Езуса і спытаўся ў Яго, каторае прыказаньне з усіх першае.

29. А Езус адказаў яму: "Першае з усіх прыказаньняў такое: Слухай Ізраелю, Госпад Бог Твой - адзіны Бог.

30. Мілуй Госпада Бога Твайго ўсім сэрцам сваім, усёю душой тваёй, усім розумам тваім ды ўсімі сіламі сваімі".

31. Другое такое: "Любі бліжняга свайго як самога сябе. Большага над гэтых прыказаньняў няма".

32. Тады сказаў Яму кніжнік (вучоны па Пісаньню): "Добра, Вучыцелю! Праўду сказаў, што Бог адзін ды няма іншага апрача Яго.

33. А мілаваць Яго ўсім сэрцам, усім розумам, усёю душой ды ўсімі сіламі дый любіць бліжняга як самога сябе большае мае значэньне (важнасьць) чым усе целапаленьні і ахвяры".

34. Езус жа бачачы, што разумна ён адказаў, сказаў яму: "Недалёка ты ад каралеўства Божага". І ніхто ўжо болей не адважыўся Яго пытацца.

Мэсія - сын Давіда

35. Вучачы ў сьвятыні - Езус даказваў: "Як жа кніжнікі вучаць, што Хрыстус ёсьць сынам Давіда?

36. Сам жа Давід сказаў праз Духа Сьвятога: Сказаў Госпад Госпаду майму сядзь з правага боку Майго, пакуль не палажу непрыяцеляў тваіх у падножжа ног Тваіх (Пс 109,1).

37. Сам жа Давід называе Яго Госпадам, дык як жа ён Сынам яго?"

Крывадушнасьць фарызэяў

І вялізарны натоўп людзей ахвотна слухаў Яго.

38. У сваёй навуцы казаў Езус ім: "Высьцерагайцеся кніжнікаў (вучоных па Пісаньню), каторыя ахвотна ходзяць у даўгіх шатах, любяць прывітаньні на рынку.

39. На сабраньнях на ўзвышшах у сынагогах ды на першых мясцах на балях.

40. Яны аб'ядаюць дамы ўдоў пад відам доўгіх маленьняў. Чакае іх строгі прысуд.

Ахвяра ўдавы

41. Аднойчы Езус седзячы напроціў скарбонкі глядзеў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі многа (шчодра).

42. А калі прыйшла адна ўбогая ўдава і кінула дзьве дробныя манэты, значыць грошык.

43. Затым Езус пазваўшы Сваіх вучняў, сказаў ім: "Сапраўды кажу вам, што гэтая ўбогая ўдава ўкінула больш, чым усе ўкідаючыя ў скарбонку.

44. Бо ўсе кідалі лішніцу, а гэтая ў сваім недастатку ўсё, што мела ўкінула, усё сваё ўтрыманьне".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст