Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Марка


 

 

Эвангелія паводле Марка

Увод01020304050607080910
111213141516

16

Уваскрасеньне

1. І калі прайшоў (мінуў) шабат - Мар'я Магдалена і Марыя, маці Якуба і Салёмэ накуплялі духмянасьцяў, каб пайсьці і намасьціць Езуса.

2. Надта рана, у першы дзень тыдня прыйшлі да гроба, па ўсходзе сонца.

3. А гаварылі яны між сабою: "Хто нам адваліць камень ад уваходу ў гроб?"

4. Але глянуўшы ўбачылі яны адвалены камень. А ён быў велізарны.

5. Дык увайшоўшы ў гроб увідзелі юнака, седзячага па правай старане, адзетага ў белае адзеньне і яны астаўпянелі.

6. Але ён адазваўся да іх: "Ня бойцеся, шукаеце Езуса Назарэйца, укрыжаванага: Ён уваскрос, няма Яго тут, во месца, дзе быў паложаны.

7. Але ідзіце і паведаміце вучням Ягоным і Пятру. Ён ідзе перад вамі ў Галілею, там Яго ўбачыце, як вас уперадзіў".

8. А яны ходам уцяклі з гробу, бо хапіў іх страх ды трывога і нікому не казалі, бо баяліся.

9. Ускросшы нараньні (на сьвітаньні) ў першы дзень тыдня Езус найперш паказаўся (явіўся) Мар'і Магдаліне, з каторай выгнаў сем дэманаў.

10. А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім хадзілі, сумным і плачучым.

11. Але яны пачуўшы, што жыве і што ёй паказаўся, не ўверылі (паверылі).

12. Затым паказаўся Езус двум з іх у дарозе ў вёску, але ў іншым відзе (выглядзе).

13. І яны пайшлі і расказалі іншым, але і ім не паверылі.

14. Наканец паказаўся тым адзіннаццаці, калі сядзелі пры стале, і сварыўся іхняе недаверства і закаменаласьць сэрца, што не паверылі тым, каторыя бачылі Яго ўскросшага.

15. Затым сказаў ім: "Ідзіце на ўвесь сьвет вясьціце Эвангелію ўсяму стварэньню".

16. Хто ўверыць і прыме хрост - будзе збаўлены. Хто жа не ўверыць - будзе асуджаны.

17. А тых, што ўвераць, будуць праводзіць такія цуды: у Маё імя будуць выганяць дэманаў, новымі мовамі гаварыць будуць,

18. рукамі зьмеяў будуць браць, ды хоць бы што атрутае пілі, не пашкодзіць; на хворых рукі будуць класьці і яны здаравець будуць".

19. Пасьля размовы з імі, Госпад Езус быў узяты ў неба і сядзіць па правіцы (з правага боку) Божай.

20. А яны пайшоўшы вясьцілі ўсюды (Слова Божае), а Госпад успамагаў іх і ўсьцьвярджаў навучаньні іхнія цудамі, якія іх праводзілі.


Папярэдняя старонка | Старонка 17 з 17
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст