Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Марка


 

 

Эвангелія паводле Марка

Увод01020304050607080910
111213141516

2

Аздараўленьне спараліжаванага (паралітыка)

1. Па некалькіх днях зноў Езус наведаў Кафарнаўм,

2. а людзі пачуўшы, што Ён знаходзіцца ў доме, сыйшлося так многа, што нават пры дзьвярах не маглі памясьціцца, а Ён іх навучаў.

3. Затым падыйшлі да Яго насільшчыкі спараліжаванага, каторыя яго несьлі ў ліку чатырох.

4. А калі дзеля натоўпу не маглі яго паднесьці да Езуса, дык раскрылі дах у той часьці, дзе ён быў і зрабіўшы дзюру, спусьцілі насілкі (пасьцель) на каторых ляжаў спараліжаваны.

5. А калі Езус убачыў іхнюю веру, сказаў спараліжаванаму: "Сыне, адпушчаюцца табе твае грахі".

6. Былі тады там некаторыя кніжнікі (вучоныя па Пісаньню), каторыя сядзелі і думалі ў душы:

7. "Што Ён кажа? Блявузгае. Хто можа адпушчаць грахі, калі не сам Бог?"

8. А Езус у той час пазнаўшы сваім духам, што яны так думалі, сказаў ім: "Аб чым думаеце ў сэрцах вашых?

9. Што лягчэй сказаць спараліжаванаму:Адпускаюцца табе грахі, ці мо: Устань, вазьмі насілкі (ляжак) свае і ідзі.

10. Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпушчаць грахі -

11. табе кажу: Устань, вазьмі ляжак твой і вяртайся дамоў".

12. Дык ён адразу ўстаў і ўзяўшы ляжак пайшоў на дзіва ўсім, каторыя славілі Бога - кажучы: "Мы такіх рэчай ніколі не бачылі".

Пакліканьне Матэвуша (Мацьвея)

13. Затым Езус узноў выйшаў да мора, а ўвесь натоўп людзей пасьпяшыў да Яго і Ён навучаў іх.

14. А калі праходзіў там убачыў Левія Сына Альфея, седзячага для збору мыта (падаткаў), дык сказаў яму: "Ідзі за Мной!" А ён падняўшыся пайшоў за Езусам.

15. Здарылася, калі сядзеў пры стале ў доме мытніка, шмат мытнікаў і грэшнікаў сядзела разам з Езусам і яго вучнямі. Было бо многа тых, што хадзілі за Ім.

16. Кніжнікі (вучоныя па Пісаньню) і фарызэі, бачачы, што Езус есьць з мытнікамі і грэшнікамі - казалі яго вучням: "Чаму вучыцель ваш есьць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі?"

17. Пачуўшы гэта Езус сказаў ім: "Здаровым не патрэбен лекар, але тым, што хварэюць. Бо прыйшоў прызываць не справядлівых але грэшнікаў."

Хрысьціянскі пост

18. Вучні Янавы і фарызэі пасьцілі. Дык прыходзілі людзі да Езуса ды казалі Яму: "Чаму вось вучні Янавы і фарызэі посьцяць, а твае вучні ня посьцяць?"

19. Адказаў ім Езус: "Ці ж могуць вясельнікі пасьціць, пакуль малады з імі? Дакуль маюць жаніха ў сябе, ня могуць пасьціць.

20. А надыйдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, тады ў тыя дні будуць пасьціць.

21. Ніхто ня прышывае латы ад новага сукна да старога адзеньня, бо інакш новая лата разьдзярэ старое адзеньне і ўтворыцца большая дзюра (дырка).

22. Ніхто таксама ня ўлівае маладога віна ў старыя скураныя мяхі, бо інакш віно разарве мяхі, так і віно выцячэ, а мяхі стануць не прыгодны: таму маладое віно ўліваць трэба ў новыя мяхі (начыньні).

Сьвятасьць шабату

23. Прыйшлося аднойчы Езусу ў шабат праходзіць праз палеткі засеяны збожжам. Вучні ж Ягоныя, ідучыя наперадзе, пачалі зрываць каласы.

24. Дык фарызэі казалі Езусу: "Во што робяць у шабат, гэта ж не належыцца!"

25. Езус сказаў ім: "Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у бядзе, быў галодны ды тыя, што з Ім былі?

26. Як увайшоў у дом Божы за Абіятара архісьвятара ды хлябы пакладныя, каторых нельга яму было есьці, а толькі самім сьвятарам і поруч даў тым, што з ім разам былі?"

27. Дый казаў ім: "Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст