Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пятая кніга Масеява - Другапраўе


 

 

Пятая кніга Масеява - Другапраўе

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34

 

10 „Гэнага часу сказаў імне СПАДАР: ,Вычашы сабе дзьве табліцы, каменныя, падобныя да першых, і ўзыйдзі да Мяне на гару,  і зрабі сабе дзярвяную скрыню; 2 I Я напішу на табліцах тыя словы, каторыя былі на першых табліцах, каторыя ты разьбіў; і палажы іх у скрыню'. 3 I зрабіў я скрыню зь дзерва акацы, і вычасаў дзьве каменныя табліцы, як першыя, і ўзышоў на гару, і дзьве гэтыя табліцы ў руццэ маёй. 4 I напісаў Ён на табліцах, як было напісана ўперад, тыя дзесяць словаў, каторыя СПАДАР казаў вам на гары з пасярод цяпла ў дзень збору, і аддаў іх СПАДАР імне. 5 I абярнуўся я, і зышоў з гары, і паклаў табліцы ў скрыню, каторую я зрабіў, і яны там былі, як расказаў імне СПАДАР.

6 „I сынове Ізраелявы крануліся зь Беероф Бене-Яакану да Мозэры; там памер Аарон і пахаваны там, і пачаў сьвятарстваваць сын ягоны Елеазар замест яго. 7 Стуль крануліся да Ґудґоды, з Ґудґоды да Ётвафы, да зямлі, ідзе цур'і водаў. 8 Гэнага часу аддзяліў СПАДАР плямя Левага, каб насіць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, станавіцца перад СПАДАРОМ, служыць Яму й дабраславіць імям Ягоным аж дагэтуль. 9 Затым ня было Левіту дзелі а спадку з братамі ягонымі: Сам СПАДАР ё спадак ягоны, як казаў яму СПАДАР, Бог твой. 10 I я стаяў на гары, як і першыя дні, сорак дзён і сорак ночаў, і паслухаў мяне СПАДАР таксама тым разам; і не захацеў СПАДАР загубіць цябе. 11 I сказаў СПАДАР імне: ,Устань, пайдзі, краніся перад людам; і няхай яны пойдуць і апануюць зямлю, каторую Я прысягаў айцом іхным даць ім.

12 ,,А цяпер, Ізраелю, чаго СПАДАР, Бог твой, вымагае ў цябе? Таго толькі, каб ты баяўся СПАДАРА, Бога свайго, хадзіў усімі дарогамі Ягонымі, і любіў Яго, і служыў СПАДАРУ, Богу свайму, з усёга сэрца свайго й з усяе душы свае, 13 Каб дзяржаў расказаньні СПАДАРА й уставы Ягоныя, каторыя цяпер расказую табе, каб табе было добра. 14 Вось, у СПАДАРА, Бога твайго, неба а нябёсы нябёсаў, зямля й усе, шго на ёй; 15 Толькі айцоў тваіх зычыў СПАДАР палюбіць, і абраў насеньне іхнае просьле іх, вас, з усіх народаў, як цяпер. 16 Дык абрэжча канцавую скурку сэрца вашага і завыйкі вашы не каляньце наперад, 17 Бо СПАДАР, Бог ваш, Ён Бог багоў і Спадар спадароў, БОГ вялікі, дужы а страшны, Каторы не зважае на асобы і не бярэць лапаноў, 18 Каторы робе суд сіраце а ўдаве, і любе чужаземца, каб даць яму хлеб а адзежу. 19 I любіце чужаземца, бо вы былі чужаземцамі ў зямлі Ягіпецкай. 20 СПАДАРА, Бога свайго, бойся, Яму служы, і да Яго прыліпні, і Ягоным імям прысягай. 21 Ён хвала твая й Ён Бог твой, Каторы ўчыніў з табою тыя вялікія а страшныя справы, каторыя бачылі вочы твае. 22 У семдзясят душах зышлі бацькі твае да Ягіпту, а цяпер учыніў цябе СПАДАР, Бог твой, лікам як гвезды нябёсныя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст