Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пятая кніга Масеява - Другапраўе


 

 

Пятая кніга Масеява - Другапраўе

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34

 

9 „Слухай, Ізраелю, ты цяпер пераходзіш Ёрдан, каб пайсьці і апанаваць народы, большыя а дужшыя за цябе, месты вялікія з умацаваньнямі аж да неба, 2 Люд чысьлены а высокі, сынове Енаковы, каторых ты знаеш і ты чуў: ,Хто ўстое супроці сыноў Енаковых?' 3 Ведай жа цяпер, што СПАДАР, Бог твой, Ён, Каторы праходзе перад табою, як цяпло зьядаючае; Ён будзе губіць іх і Ён укора іх перад табою, і ты выжанеш іх, і загубіш іх борзда, як казаў табе СПАДАР. 4 Не кажы ў сэрцу сваім, як выжане СПАДАР, Бог твой, іх ад віду твайго, кажучы: ,3а справядлівасьць маю прывёў мяне СПАДАР апанаваць гэтую зямлю', бо за ліхасьць народаў гэтых СПАДАР выганяе іх ад віду твайго. 5 Не за справядлівасьць сваю і не за правасьць сэрца свайго прышоў ты адзяржаць на спадак зямлю іхную, але за ліхасьць народаў гэтых СПАДАР, Бог твой, выганяе іх ад віду твайго, і каб споўніць слова, каторым прысягаў СПАДАР айцом тваім Абрагаму, Ісаку а Якаву. 6 I ведай, што не за справядлівасьць тваю СПАДАР, Бог твой, даець табе зямлю гэтую добрую, каб апанаваць яе, бо ты люд калянага завыйку. 7 Памятуй, не забудзься тое,  што ты гневаў СПАДАРА, Бога свайго, на пустыні: із самага таго дня, як вышаў ты ізь зямлі Ягіпецкае, і аж да прыходу свайго на месца гэтае, вы  былі  праціўнікамі  СПАДАРУ. 8 I ля Горыву вы квялілі СПАДАРА,  і загневаўся на вас СПАДАР, каб  выгубіць  вас, 9 Як я ўзышоў на гару, каб узяць табліцы каменныя, табліцы змовы, каторую ўчыніў СПАДАР із вамі,  і прабыў на гары сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў,  10 I даў імне  СПАДАР дзьве  табліцы каменныя, напісаныя палцам Божым;а на іх подле ўсіх словаў, каторыя гутарыў СПАДАР із вамі на гары з пасярод цяпла ў дзень збору. 11 I было,  што  на  канцу  сараку  дзён і сараку ночаў даў СПАДАР імне дзьве  табліцы  каменныя,  табліцы змовы, 12 I смазаў імне СПАДАР:,Устань, зыйдзі барзьдзей адгэтуль, бо папсаваўся люд твой, каторы ты вывеў зь Ягіпту;  адхінуліся  яны борзда ад дарогі, каторую Я расказаў ім: яны зрабілі сабе літы балван'.  13  I  сказаў СПАДАР  імне, кажучы: ,Бачу Я люд гэты, і вось, люд калянага завыйку ён.  14 Пакінь Мяне, і Я выгублю іх, і сьцяру імя іхнае з пад нябёсаў,  і ўчыню цябе  народам  дужшым а чысленшым за іх'. 15 I я абярнуўся і зышоў з гары, гара ж гарэла цяплом;і дзьве табліцы змовы на абедзьвіх руках маіх. 16 I абачыў я, вось, вы ізграшылі супроці СПАДАРА,  Бога свайго,  зрабілі сабе літае цялё-бычка,  адхінуўшыся борзда ад дарогі,  каторую расказаў вам СПАДАР; 17 I схапіў я абедзьве табліцы, і кінуў іх із абедзьвіх рук сваіх, і разьбіў іх перад ачыма вашымі. 18 I паў я перад СПАДАРОМ, як уперад,  сорак дзён і сорак ночаў хлеба ня еў і вады ня піў, з прычыны ўсіх грахоў вашых,  каторымі вы ізграшылі, зрабіўшы гэта ліха ў ваччу СПАДАРА, угневаўшы Яго; 19 Бо я лякаўся гневу а палу, каторымі СПАДАР загневаўся на вас, каб згубіць вас. I паслухаў СПАДАР мяне таксама тым разам. 20 I на Аарона вельмі загневаўся СПАДАР, каб загубіць яго, але я маліўся таксама за Аарона тога часу. 21 I грэх ваш, каторы вы зрабілі, цялё-бычка я ўзяў, і спаліў яго ў цяпле, і разьбіў яго, і сьцер яго добра, ажно ён стаў ценкі, як пыл, і я кінуў пыл яго ў цурэй, што цёк із гары. 22 I ў Таверу, у Масе а Кіброт-Гатааве вы былі ўквяліўшы СПАДАРА. 23 І як пасылаў СПАДАР вас із Кадэш-Барні, кажучы: ,Узыйдзіце, апануйце зямлю, каторую Я даў вам, то вы спрацівіліся слову СПАДАРА, Бога свайго, і не паверылі Яму, і не паслухалі голасу Ягонага. 24 Вы былі бунтаўнікамі супроці СПАДАРА з тога самага дня, як я пазнаў вас. 25 I я быў упаўшы перад відам СПАДАРА тыя сорак дзён і сорак ночаў, як быў упаўшы ўперад, бо сказаў СПАДАР, што загубе вас. 26 I маліўся я СПАДАРУ, і сказаў: ,Спадару СПАДАРУ, ня нішч люду Свайго а спадку Свайго, каторы Ты выкупіў вялікасьцю сваёй, каторы вывеў ты зь Ягіпту рукою дужой. 27 Успомні на слугі  свае,  на Абрагама,  Ісака а Якава,  не зважай на калянасьць люду гэтага й на ліхасьць ягоную й на грахі ягоныя, 28 Каб не сказалі ў зямлі, скуль Ты вывеў нас:  ,,3 тае прычыны,  штоСПАДАР ня мог увесьці іх у зямлю, праз каторую казаў ім, дык, ненавідзячы, вывеў Ён іх, каб зрабіць ім сьмерць на пустыні". 29 А яныТвой люд, адылі, і Твой спадак, каторы Ты вывеў сілаю Сваёй вялікай і цаўём Сваім выцягненым'.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст