Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Казаньнік


 

 

Казаньнік

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11

 

11 Пушчай хлеб свой на зьверх водаў, бо па якімсь часе знопдзеш яго. 2 Давай дзель сямём і таксама асьмём, бо ня ведаеш, ці ня станецца што благое на зямлі. З Як булакі будуць поўныя, то яны пальлюць на зямлю дождж; і як паваліцца дзерва на паўдня альбо на поўнач, то на месцу, ідзе паваліцца дзерва, там яно й будзе. 4 Хто назірае вецер, таму ня сеяць; і хто глядзіць на булакі, таму ня жаць. 5 Як ты ня ведаеш дарогі духа ані касьцей у жываце цяжарнай, так ты ня ведаеш учынкаў Божых, Каторы робе ўсе. 6 Нараніцы сей насеньне свае, і ўвечары хай не супачывае рука твая, бо ты ня ведаеш, што ўродзе, адно ці другое, ці абодва аднолькава добрыя. 7 Салодкая сьвятліня, і добра ачом бачыць сонца. 8 Хай бы людзіна пражыла множасьць год, то няхай усі тыя вяселіцца яна і хай памятуе праз дні цемныя, каторых будзе шмат: усе, што будзе, марнасьць!

9 Цешся, маладзёне, у маладосьці сваёй, і хай сэрца твае вяселе цябе ў дні маладосьці твае, і хадзі па дарогах сэрца свайго і подле відзеньня аччу сваіх; адно ведай, што за ўсе гэта Бог прывядзець цябе на суд. 10 Адганяй гнеў ад сэрца свайго і здаляй благое ад цела свайго, бо маленства а маладосьць - марнасьць. 10 І памятуй Стварыцеля свайго за дзён маладосьці свае, пакуль ня прышлі цяжкія дні, і не насталі гады, празь якія ты скажаш: „Нямаш імне любаты ў іх"; 2 Пакуль не зацьмелі сонца а сьветла а месяц а гвезды, ані булакі не зьвярнуліся па дажджу; З У дзень, калі задрыжаць дамаверы, і скрывяцца дужасілы, і мелючыя перастануць, бо іх мала, і пацямнеюць выглядаючыя з акна; 4 І замкнёныя дзьверы будуць ад вуліцаў, як і змоўкне гук жорнаў; і ўстануць на крык птушкі, і будуць паніжаны гукі песьняў; 5 Таксама будуць баяцца вышыняў і страхаў на дарогах; і мігдаль заквіціць, і казельчык пацяжэе; і шчэзьне зычаньне, бо людзіна адыходзе да вечнага дому свайго, і плачучыя абходзяць вуліцы; б Аж пакуль срэбны ланцуг ня скволее, і залатая чара не патрышчыцца, і жбан не разаб'ецца ля жарала, і ня зломіцца кола ў студні. 7 І абернецца парахно ў зямлю, як яно было, а дух зьвернецца да Бога, Каторы быў даўшы яго. 8 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Казаньнік, усе марнасьць.

9 Апрача тога, што Казаньнік быў мудры, ён вучыў яшчэ люд веды. Ён уважаў, скумаў, склаў шмат прыказяў. 10 Казаньнік стараўся знайсьці жаданыя словы, і напісаў пасьціва словы праўды. 11 Словы мудрых падобныя да дзідаў, і да ўбітых гваздоў падобныя словы складаньнікаў; даны ад адзінага пастыра.

12 Звыш усёга гэтага, сыну мой, сьцеражыся: складаць шмат кнігаў - няма канца і шмат занятку - стома целу.

13 Канец усяго паслухаем: бойся Бога й расказаньні Ягоныя дзяржы, бо ў гэтым усе чалавеку; 14 Бо кажны ўчынак Бог прывядзець на суд, кажную патайную рэч, добрая яна ці благая.


Папярэдняя старонка | Старонка 11 з 11
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст