Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Міхея


 

 

Кніга прарокі Міхея

01020304050607

 

2 Бяда тым, што думаюць празь бяспраўе і выдумляюць ліха на ложках сваіх, а золкам нараніцы дойсьняць, бо гэта ў моцы рук іхных. 2 І зажадаюць палёў, і забіраюць іх усілствам, і дамоў - і адбіраюць іх; яны ўціскаюць людзіну а дом ейны, людзіну а спадак ейны.

З Затым гэтак кажа СПАДАР: вось, я задумляю на гэтую радзіму ліха, ад каторага вы ня выймеце шыяў вашых ані будзеце хадзіць пыхата, бо гэта час благі. 4 Таго дня складуць прыпавесьць праз вас, і галасьлівым галашэньням будзе сказана: „Мы чыста аглабаны; адмяніў дзель люду майго; як адцяў яе ад мяне! забраўшы, падзяліў полі нашы". 5 Затым ня будуць у цябе паварозам кідаць на жэрабя ў збору СПАДАРОВЫМ. 6 „Не кажыце казані", а яны кажуць: „Не кажыце тым казані, каб аддаліўся сорам". 7 О, менаваны доме Якаваў! нягож скараціўся Дух СПАДАРОЎ ? ці гэта ўчынкі Ягоныя ? ці ня словы Мае робяць дабро таму, што ходзе пасьціва? 8 Нават учорах люд Мой паўстаў як непрыяцель, і вы адбіраеце вопратку з адзежаю ў тых, што пераходзяць бясьпечна, як людзі, што зварачаюцца з вайны. 9 Жанкі люду Майго вы выганяеце з прыемных дамоў іхных, ад бязьлетак іхных адбіраеце славу Маю на векі. 10 Устаньце й адыйдзіце, бо гэта месца неўпакою, бо яно сплюгаўлена, яно будзе зьнішчана супоўным зьнішчэньням. 11 Калі б які шувеіна а манюка брахаў: „Я буду казаць празь віно а хмельны напітак", ён нават быў бы казаньнікам гэтаму люду. 12 Я канечне зьбяру ўсяго цябе, Якаве, канечне зьбяру астачу Ізраеля, пастанаўлю іх разам, як авечкі ў Воцры, як чараду ў хлеве яе; яны ўчыняць вялікі гом з прычыны людзёў. 1З Узыйдзе сьценалом перад імі; яны зломяць і пойдуць пераз браму, і выйдуць ізь яе, і кароль пойдзе перад імі, і СПАДАР на чале іх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст