01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07
3 І сказаў я: Паслухайце, галавы Якававы і князі дому Ізраелявага: ці ня вам знаць суд? 2 Каторыя ненавідзіце дабро й любіце ліха, што лупіце зь іх скуру іхную і цела іхнае з касьцей іхных; З Што ясьце цела люду Майго і зьдзіраеце зь іх скуру іхную, і ломіце косьці іхныя, і сячыце іх бы ў гаршчок, і цела - бы ў казан? 4 Тады загукаюць да СПАДАРА, але Ён не адкажа ім, нават схавае від Свой ад іх у тым часе, калі яны дзеюць ліха ўчынкамі сваімі.
5 Гэтак кажа СПАДАР праз прарокаў, што ўводзяць у вабмылу люд Мой, што кусаюць зубамі сваімі й крычаць: „Мір!" а хто не кладзець ім у рот, яны пасьвячаюцца на Вайцу супроці яго. 6 Затым будзе ноч вам, што ня будзеце мець відзені, і будзе цямнота вам, а не вешчаваньне; закоціцца сонца над прарокамі, і зьмеркне дзень над імі. 7 І засаромяцца відзеньнікі, і зачырванеюцца вяшчуны, усі яны закрыюць вусны свае, бо ня будзе адказу ад Бога. 8 Але я напоўнены сілы духам СПАДАРОВЫМ і суду і моцы, каб абяшчаць Якаву выступ ягоны і Ізраелю - грэх ягоны.
9 Слухайце ж гэта, галавы дому Якававага і князі дому Ізраелявага, што брыдзіцеся судам і перакручуеце ўсю справядлівасьць, 10 Яны будуюць Сыён крывёю й Ерузалім - бяспраўям. 11 Галавы ягоныя судзяць за лапаны, і сьвятарове ягоныя навучаюць за заплату, і прарокі ягоныя вяшчуюць за срэбра; Прымеж тога апіраюцца на СПАДАРА й кажуць: „Ці не СПАДАР сярод нас? ня стрэне нас ліха". 12 Затым за вас гара Сыён будзе ўзарана як поле, і Ерузалім стане кучамі, і гара дому як лесавыя ўзвышшы.
|