Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Міхея


 

 

Кніга прарокі Міхея

01020304050607

 

4 Але станецца апошніх дзён: гара дому СПАДАРОВАГА будзе пастаноўлена на версе гор і вывышана над узгоркі, і люды будуць плысьці да яе. 2 І прыйдуць чысьленыя народы, і скажуць: „Пойдзем і прыйдзем на гару СПАДАРОВУ і да дому Бога Якававага, і Ён навуча нас із дарогаў Сваіх, і мы будзем хадзіць па сьцежках Ягоных"; бо із Сыёну выйдзе права, і слова СПАДАРОВА зь Ерузаліму. З І будзе Ён судзіць меж шмат якіх людаў і ганіць дужыя народы, што воддаль; і яны перакуюць мячы свае на нарогі і дзіды свае на сярпы; не падыйме народ на народ мяча і ня будуць больш вучыцца ваяваць. 4 Але кажны будзе сядзець пад віном сваім а пад фіґаю сваёю, і ніхто ня будзе палохаць іх, бо вусны СПАДАРА войскаў казалі. 5 Бо ўсі люды будуць хадзіць кажны ў імені бога свайго, а мы будзем хадзіць у імені СПАДАРА, Бога нашага, на векі а векі.

6 Таго дня, агалашае СПАДАР, зьбяру кульгавых а выгнаных а тых, што Я зрабіў ліха. 7 І зраблю кульгавую астачаю, і кіненую воддаль дужым народам, і СПАДАР будзе гаспадарстваваць над імі на гары Сыёне адгэнуль аж на векі.

8 А ты, вежа чарады, узгорак дачкі Сыёну, да цябе прыйдзе а ўвыйдзе нават першая ўлада, каралеўства прыйдзе дачцэ Ерузаліму. 9 Чаму ж ты цяпер голасна галосіш? ціж няма караля ў цябе? ці загінуў параднік твой, што болі схапілі цябе, як у парадзіхі? 10 Балей а радзі, дачка Сыёну, як парадзіха; бо цяпер ты выйдзеш ізь места і будзеш жыць на полю, і пойдзеш да Бабілёну; там будзеш вывальнена; там СПАДАР адкупе цябе з рукі непрыяцеляў тваіх. 11 А цяпер зьберліся супроці цябе чысьленыя народы, што кажуць: „Няхай яна будзе сплюгаўлена, і няхай вочы нашыя нагледзяцца на Сыён!" 12 Але яны ня ведаюць думак СПАДАРОВЫХ ані разумеюць рады Ягонае, бо Ён зьбер іх, як снапоўе на ток. 1З Устань і малаці, дачка Сыёну, бо Я зраблю рог твой зялезным і капыты твае зраблю мядзянымі, і пакрышыш шмат якія люды, і пасьвяціш СПАДАРУ прыбытак іхны і багацьце іхнае СПАДАРУ ўсяе зямлі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст