Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Міхея


 

 

Кніга прарокі Міхея

01020304050607

 

5 Цяпер наснудзься вяткаю, дачка вяткі; аблягуць нас аблогаю; дубцом будуць біць повуху судзьдзю Ізраелявага.

2 Але ты, Бэтлееме-Ефрафа, ты малады, каб быць меж тысячаў Юдзіных, зь цябе выйдзе Імне, Каторы будзе Валадаром у Ізраелю, Каторы паходзе здаўна, ад вечнасьці. З Затым Ён выдасьць іх аж да часу, пакуль ня родзе маючая радзіць; тады астача з братоў Ягоных зьвернецца да сыноў Ізраелявых. 4 І стане Ён, і будзе пасьціць у сіле СПАДАРОВАЕ у майстаце імені СПАДАРА, Бога Свайго, і будуць жыць, бо адгэнуль Ён узьвялічыцца аж да канцоў зямлі. 5 І гэта будзе мірам. Як Асур прыйдзе да зямлі нашае і як патопча палацы нашы, тады мы выставім супроці яго сямёх пастыроў і асьмёх князёў зь люду. 6 І спустошаць зямлю Асураву мячом і зямлю Немродаву ў вуходах яе; гэтак Ён выбаве ад Асура, як гэты прыйдзе да зямлі нашае і як патопча граніцы нашы.

7 І будзе астача Якавава сярод шмат якіх людаў, як раса ад СПАДАРА, як лівун на траву, каторага не спадзяешся ад людзіны ані чакаеш ад сыноў людзкіх. 8 І будзе астача Якавава сярод народаў, сярод шмат якіх людаў, як леў меж статку ў лесе, як левянё меж чарады авец, каторае, як выйдзе, топча а ірвець, і ніхто ня можа вывальніць. 9 Падыймецца рука твая на праціўнікаў тваіх, і ўсі не́прыяцелі твае будуць адцяты.

10 І станецца таго дня, агалашае СПАДАР, што адатну коні сярод цябе і зьнішчу цялежкі твае; 11 І адатну месты ў зямлі Тваёй, і абуру ўсі гарады твае; 12 І адатну чары з рукі твае, і вяшчуноў ня будзе ў цябе; 1З Таксама адатну выразаныя твае і стаўпы з пасярод цябе, і ня будзеш ужо кланяцца вырабу рук сваіх; 14 Вырву гаі твае з пасярод цябе; гэтак зьнішчу месты твае. 15 І зьдзею ў гневе а абурэньню помсту над народамі, каторыя ня слухалі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст