Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Міхея


 

 

Кніга прарокі Міхея

01020304050607

 

6 Слухайце цяпер, што кажа СПАДАР: устань, сьперачайся з горамі, і няхай слухаюць узгоркі голас твой. 2 Слухайце, горы, сьпярэчку СПАДАРОВУ, і моцныя поды зямлі; бо сьпярэчка ў СПАДАРА зь людам Сваім, і з Ізраелям Ён правуецца. З „Людзе Мой, што Я зрабіў табе і чым Я высіляў цябе? сьветчы на Мяне. 4 Бо Я вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, і адкупіў цябе з дому нявольнікаў, і паслаў перад табою Масея, Аарова а Мірыям. 5 Людзе Мой, успомні цяпер, што радзіў Валак, кароль Моаўскі, і што адказаў яму Ваалам Веоронак, і што было Шытыму аж да Гілґалу, каб пазнаць справядлівасьці СПАДАРОВЫ". 6 З чым я перайму СПАДАРА, нахінуся да Бога высокага? Ці перайму Яго з усепаленьнямі, зь цялятамі сёлеткамі? 7 Ці СПАДАР мае прыемнасьць із тысяча бараноў, зь дзесяцёх тысячаў цур'ёў алівы? Ці дам першака свайго за выступ свой, плод цела свайго за грэх душы свае? 8 Абясьціў табе, чалавеча, што добрае, і чаго СПАДАР вымагае ад цябе: толькі рабіць справядліва, і любіць міласэрдзе, і хадзіць пакорна перад Богам сваім.

9 Голас СПАДАРОЎ месту гука́е, і мудрасьць абача імя Тваё: „Слухайце посаха і Хто прызначыў яго. 10 Ці яшчэ ё ў доме нягоднага скарбы нягоднасьці і несправядлівая мера абрыды? 11 Ці маю аправіць несправядлівыя шалькі і з ашукнымі адважкамі ў хатулю? 12 Бо багатыры ягоныя поўныя ўсілства, і жыхары ягоныя гукаюць ману, і ашукны язык іхны ў роце іхным; 1З Дык і я Вытну цябе болькамі, зьнішчу цябе за грахі твае. 14 Ты будзеш есьці, але не пад'ясі; і паніжэньне тваё ўнутры цябе; будзеш уцякаць, але не ўцячэш; а хто ўцячэць, мячу аддам. 15 Ты будзеш сеяць, але ня будзеш жаць; ты будзеш таўчы аліўкі, але ня будзеш мазацца аліваю; і вінны сок, але віна піць ня будзеш; 16 Бо вы дзяржыце ўставы Омравы і ўсі ўчынкі дому Агававага, і ходзіце подле радаў іхных, каб Я зрабіў цябе пусташаю і жыхараў тваіх сьвістам, бо ты носіш ганьбу люду Майго".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст