Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Лукаша


 

 

Эвангелія паводле Лукаша

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Разсылка вучняў

10.1. Затым Госпад вызначыў іншых семдзесят двух (вучняў) і паслаў іх перад Сабой па дваіх у кожны горад і месца, дзе меўся пайсьці.

2.     Ды сказаў ім: "Жніво што праўда вялікае, жнівяроў (работнікаў) мала. Дык прасіце Госпада жніва, каб выслаў працаўнікоў на сваё жніво".

3.     Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнёнкаў у ваўкі.

4.     Не насіце капшука, ані торбы, ані трапакоў ды нікога ў дарозе не вітайце.

5.     У які дом увойдзіце перш скажыце: "Супакой, (мір) гэтаму дому".

6.     А калі б прабываў там сын супакою, супачыне на ім супакой ваш; а калі не, вернецца да вас.

7.     У тым жа доме заставайцеся: ешце і піце, што ёсьць у ім, бо працаўнік варт сваёй зарплаты. Не пераходзьце з дому ў дом.

8.     А ў які горад увойдзеце і прымуць вас, ешце, што вам пададуць.

9.     Аздараўляйце хворых, што ў ім, ды кажыце ім: "Зблізілася да вас Каралеўства Божае".

10. А калі ў які горад увойдзіце і ня прымуць вас выходзячы на вуліцы іх - кажыце:

11. "Хай і пыл, што прыліп да нас з вашага горада, абтрасаем на вас. А ўсё ж такі ведайце, што зблізілася Каралеўства Божае".

12. Кажу вам, што лягчэй будзе Садоме ў той дзень чым тому гораду.

13. Гора табе, Корозайн! Гора табе, Бэтсайда! Бо калі б у Тыры і Сыдоне гэтыя цуды адбываліся, што ў вас, яны ўжо даўно ў зрэбніцах і попеле седзячы - пакутавалі бы.

14. Аднак лягчэй будзе Тыру і Сыдону на судзе чым, вам.

15. І ты, Кафарнаўме, аж пад неба вынесены аж у пекла будеш укінуты.

16. Хто вас слухае, Мяне слухае, а хто вамі пагарджае, Мною пагарджае (брыдзіцца). А хто Мною пагарджае, пагарджае Тым, Хто Мяне паслаў.

17. Затым з радасьцю вярнулася семдзесят двух, кажучы: "Госпадзе, нават дэманы падчыняюцца нам у імя Тваё".

18. Сказаў ім: "Бачыў Я шатана як маланку падаючага з неба.

19. Вось жа Я даў вам уладу таптацца па зьмеях і скарпіёнах, ды па ўсёй непрыяцельскай сіле, і нішто вам ня будзе шкодзіць.

20. Аднак не весяліцеся з таго. што духі вам падчыняюцца, але з таго, што імёна вашыя запісаны ў небе.

21. У той час узрадаваўся ў Духу Сьвятым і сказаў: "Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што гэтыя рэчы скрыў перад мудрымі і прадбачваючымі, а аб'явіў маленькім. Так, Ойча, бо так спадабалася Табе.

22. Усё дадзена Мне Айцом Маім. І ніхто ня ведае, кім Сын, толькі Айцец, а кім Ацец, толькі Сын ды каму Сын хацеў бы аб'явіць.

23. А затым зьвярнуўшыся да сваіх вучняў, сказаў: "Багаслаўлены (шчасьлівыя) вочы, каторыя відзяць, што вы відзіце.

24. Кажу бо вам, што многа прарокаў і каралёў хацела бачыць, што вы бачыце - а ня бачылі, і чуць, што вы чулі, і ня чулі".

Прыповесьць аб міласэрным Самараніне

25. Аднойчы адзін умелы ў Законе ўзяўся праверыць Езуса і сказаў: "Вучыцелю, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"

26. А Езус сказаў яму: "Што напісана ў Законе? Як чытаеш?"

27. "Мілуй Госпада Бога твайго ўсім сэрцам сваім і ўсёй душой тваёй і ўсім розумам тваім, а бліжняга твайго, як сябе самога". Паўт 6,5.

28. Езус сказаў яму: "Добра адказаў. Рабі гэтак, а будзеш жыць".

29. Ён хочучы апраўдацца сказаў Езусу: "А хто маім бліжнім?"

30. Навязваючы да пытаньня Езус сказаў: "Адзін чалавек ішоў з Ерузаліма ў Ерыхон і папаўся ў шайку разбойнікаў. Яны абрабавалі яго, паранілі ды пакінулі чуць жывога.

31. Здарылася, што гэтаю дарогай праходзіў нейкі сьвятар і паглядзеўшы на яго, прайшоў міма.

32. Таксама і левіта праходзячы каля гэтага месца і відзечы яго прамінуў яго.

33. А Самаранін нейкі праходзячы гэтай дарогай каля яго і ўбачыўшы яго, пашкадаваў яго.

34. Ды падыйшоўшы абвязаў раны яму, абліўшы алівай і віном, пасадзіў затым на сваю жывёліну і завёз у заездную і даглядаў яго.

35. А назаўтра дастаў два дынары і даў гаспадару заезднай, кажучы: "Апякуйся ім, а калі больш выдасі, я вярнуўшыся, вярну табе.

36. Хто з гэтых трох кажацца табе быць бліжнім таму, хто папаўся між разбойнікаў?"

37. Ён сказаў: "Той, хто аказаў яму міласэрдзе". Езус сказаў яму: "Ідзі і ты рабі падобна!"

Марыя і Марта

38. Аднойчы па дарозе Езус зайшоў у адну вёску і адна жанчына на імя Марта запрасіла ў свой дом.

39. А яна мела сястру, імем Мар'я яна села ля ног Госпада і слухала Яго навукі (слова).

40. Марта ж завіхалася ва ўсякай паслузе, затым станула і сказала; пажалілася: "Госпадзе, ці ня відзіш, што сястра пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы, каб яна мне памагла".

41. У адказ сказаў ёй Госпад: "Марта, Марта, пра многа што рупішся і хлапочаш,

42. а аднаго аднак трэба. Мар'я найлепшую долю выбрала, якая ня будзе аднята ў яе".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст