Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
Аб малітве
11.1. Аднойчы, калі на адным месцы Езус маліўся і як скончыў папрасіў Яго адзін з вучняў Ягоных: "Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў".
2. Сказаў ім Езус: "У малітве кажыце: Ойча, хай будзе сьвятым імя Тваё, прыйдзе валадарства Тваё.
3. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.
4. І адпусьці нам нашыя грахі, як і мы адпушчаем кожнаму нам вінаватаму. Ды не ўвадзі нас у спакушэньне".
5. Затым сказаў ім: "Хто з вас будзе мець прыяцеля і пойдзе да яго ў поўнач і скажа яму: "Прыяцелю, пазыч мне тры хлеба (тры булкі хлеба),
6. бо прыбыў да мяне мой прыяцель з дарогі і ня маю чым яго прыняць (што падаць).
7. А ён з увонку адкажа яму: "Не дакучай мне дзьверы ўжо запёртыя і дзеткі мае са мной у ложку, не магу ўставаць, каб даць табе.
8. А калі ён дакучліва будзе драгацца, дык кажу вам, калі не падымецца і ня дасьць яму хлеба, што яго прыяцелем, дык дзеля яго дакучлівасьці ўстане і дасьць сколькі яму трэба".
9. Дык і я вам кажу: прасіце і будзе вам дадзена; шукайце і знойдзеце; стукайце і будзе вам адпёрта.
10. Бо кожны, хто просіць - атрымае, а хто шукае - знойдзе, а стукаючаму - будзе адпёрта (адчынена).
11. А калі хто з вас папросіць бацьку хлеба, дык ці дасьць яму камень? Або калі рыбу - ці ж замест рыбы дасьць яму зьмяю?
12. Або калі папросіць яйка, ці ж дасьць яму скарпіёна?
13. Таму, калі вы будучы благімі, умеееце даваць дзецям вашым добрыя дарункі, дык многа больш Бацька ваш нябесны дасьць просячым Яго Духа Сьвятога".
Блюзьнерствы (блявузгі) фарызэяў
14. Аднойчы Езус выгнаў дэмана з чалавека, а ён быў нямы. А калі дэман выйшаў, нямы прагаварыў, дык людзі (грамады) дзівіліся.
15. Дык некаторыя (фарысэі) з людзей казалі: "Праз (моцай) Бельзэбуба, князя дэманаў, ён выганяе дэманаў".
16. А іншыя, зводзячы (спакушаючы) Яго, трэбавалі ад Яго знаку з неба.
17. Але знаючы іх думкі, казаў ім: "Кожнае каралеўства разьдзіранае нязгодай - будзе зьнішчана, а дом на дом упадзе.
18. А калі і дэман разьдзіраны нязгодай, дык як утрымаецца яго каралеўства, калі вы кажаце, што Я праз Бэльбуба выганяю дэманаў?
19. А калі Я праз Бэльзэбуба выганяю дэманаў, ды сыны вашыя праз каго выганяюць? Таму яны будуць суддзямі вашымі.
20. Але калі Я моцай Божай выганяю дэманаў, дык тады прыйшло да вас Каралеўства Божае.
21. Калі ўзброены сілач сьцеражэ дом свой, дык у бясьпецы тое, што ён мае.
22. А калі дужэйшы ад яго прыйдзе і пераможа яго, дык забярэ ўсю яго зброю, каторай давяраў, а здабычу яго раздаець.
23. Хто не са Мною, той проціў Мяне а хто не сабірае са Мной, той разкідае.
24. Калі нячысты дух пакіне чалавека, бадзяцца па бязводных мясцінах, шукаючы супачынку, а не знаходзячы, кажа: Вярнуся ў дом свой, з якога выйшаў.
25. І вярнуўшыся, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным.
26. Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды ўвайшоўшы, абжываюцца там. І робяцца пазнейшыя падзей тога чалавека горшымі за першыя".
27. І калі гэта навучаў, сталася, што адна з натоўпу жанчына моцным голасам сказала Яму: "Багаслаўленае ўлоньне, каторае насіла Цябе, ды грудзі, якія Ты ссаў".
28. А Езус сказаў: "Тым болей багаслаўленыя (шчасьлівыя) тыя, што слухаюць слова Божае, ды берагуць яго".
29. А калі пасабіраліся грамады, пачаў казаць: "Гэта пакаленьне ёсьць пакаленьнем крывадушным, шукае знаку, і знак будзе яму дадзены, але толькі знак Ёны прарока.
30. Бо як Ёна быў знакам для Нінівітаў, так Сын Чалавечы будзе знакам для гэтага племені.
31. Каралева з паўднёвага каралеўства ў дзень суду ўваскрэсне разам з людзьмі гэтага пакаленьня ды асудзіць іх. Яна бо прыбыла з канца зямлі паслухаць мудрасьці Салямона, а тут жа болей, чым Салямон.
32. Нініўцы стануць на судзе з гэтым вось пакаленьнем і засудзяць яго. Бо яны на прызыў Ёны пакутавалі, а вось тут болей, чым Ёна.
33. Ніхто ня паліць сьвечкі і ня ставіць у сховішча, або пад пасудзіну, але на падсьвечніку, каб бачылі сьвятло яе, усе ўходзячыя.
34. Сьвятлом цела твайго - вока тваё. Калі б вока тваё было б шчырым, дык і ўсё цела тваё будзе ў сьвятле, сьветлым. А калі вока тваё было б нягодным, ды і ўсё цела тваё апынецца ў цемры, цёмным будзе.
35. Дык глядзі, каб сьвятло, якое ў табе, не сталася цемрай.
36. Калі б тады ўсё цела тваё сьветлым было, ня маючы ні часткі зацемненай, дык усё будзе сьвяціць, ясьніць, і быццам блеск маланкі асьвеціць цябе".
Крывадушнасьць фарызэяў
37. У час размовы адзін фарызэй запрасіў Езуса на абед да сябе. Увайшоўшы, Езус заняў сваё месца (прылёг).
38. Але фарызэй дзівіўся, бачучы, што Езус не памыў рук прад ядой.
39. Госпад сказаў яму: "Так, вы фарызэі, абмываеце звонку чашу і місу, але нутро ваша (сумленьне) поўнае сквапасьці і беззаконьня.
40. Неразумныя! Ці ж Тварэц зьнешнасьці не стварыў таксама ўвоначнасьці (нутра)?
41. Лепш давайце людзям са свайго нутра, як міласьціну ды ўсё будзе вам чыстым.
42. Ды гора вам, фарызэі, што даіцё дзесяціну з мяты і руты і з усякай гародніны, а не зважаеце на справядлівасьць і міласьць Бога. Трэба і гэта споўніць і таго не апускаць.
43. Гора вам, фарызэі, што любіце першыя месцы ў сынагозе і прывітаньне на рынку.
44. Гора вам, што вы як апушчаныя грабы (магілы), каторых людзі не замечаючы топчуцца.
45. Адзін з законаводаў у адказ сказаў Езусу: "Вучыцелю (магістар) так гаворачы Ты нас зьневажаеш".
46. Ён жа прадаўжаў: "Гора вам, законаводы, бо вы накладаеце на людзей невынасімыя ношы (цяжары), а самі гэтых цяжараў - ношаў і адным пальцам не кранаеце.
47. Гора вам, што будуеце памятнікі прарокам, каторых вашыя бацькі пазабівалі.
48. Сапраўды вы даказваеце, што згаджаецеся з учынкамі бацькоў вашых: бо яны іх пазабівалі, а вы ім ставіце помнікі (грабы).
49. Дзеля таго і мудрасьць Божая кажа: "Пашлю да іх Прарокаў і Апосталаў, а з іх адны заб'юць, а другіх - прасьледаваць будуць,
50. каб запатрэбавана (дамагчыся) была з гэтага пакаленьня (роду) кроў усіх прарокаў пралітая ад стварэньня сьвету,
51. пачынаючы ад крыві Абэля аж да крыві Захара, забітага між аўтаром і сьвятыняй. Так, кажу вам, запатрабуюць ад гэтага пакаленьня. Вось так, гора вам, законаведы, вы ўзялі (прысвоілі) ключ мудрасьці, а самі не ўваходзіце, ды тым, што хацелі б увайсьці забараняеце".
52. А калі так да іх Езус гаварыў, фарызэі і законаведы пачалі гвалтоўна ціснуцца да Яго і закідваць пытаньнямі,
53. цікуючы на Яго, стараючыся падхваціць на слове, каб абвінаваціць Яго.
|