Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
Перасьцярогі для вучняў
12.1. У той час сабраліся велізарныя грамады кругом Яго, так што адны другіх націскалі, пачаў Езус гаварыць да Сваіх вучняў: "Сьцеражыцеся фарызэйскай квасі (закваскі), каторая ёсьць крывадушнасьць.
2. Бо няма анічога скрытага, каб не было выяўлена, ані таксама тайнага, чаго б ня ведалі.
3. Бо што гаварылі б у цемры, ды пачуецца ў сьвятле, ды што ў вуха шапталі б у бакоўнях, на дахах будзе абвешчана.
4. Кажу ж вам, прыяцелям сваім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а затым нічога болей ня могуць зрабіць.
5. А падкажу вам каго маеце баяцца: бойцеся Таго, хто па сьмерці (па забіцьці) мае моц, уладу ўкінуць у пекла. Сапраўды кажу вам такога бойцеся!
6. Ці ж не прадаюць пяць вераб'ёў за дзьве капейкі, але не адзін з іх не забыты Богам?
7. Ды і валасы на галаве вашай усе палічаны. Ня бойцеся тады, вы ж болей важныя, чым і шмат вераб'ёў.
8. А прыпамінаю вам: хто прызнае Мяне перад людзьмі, таго і Сын Чалавечы прызнаець перад анёламі Божымі.
9. А хто вырачыцца Мяне перад людзьмі, той будзе адкінуты перад анёламі Божымі.
10. Кожнаму, хто нешта (слова) скажа проціў Сына Чалавечага - будзе адпушчаны, але хто б блюзьніў проціў Духа Сьвятога ня будзе адпушчана.
11. А калі вас павядуць у сынагогі, да начальстваў і да ўладаў, ня рупцеся, як і што маеце адказаць,
12. бо Дух Сьвяты павучаць вас у тую пару, што вам трэба казаць.
13. Нехта з грамады сказаў Езусу: "Вучыцелю, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай".
14. Але Ён сказаў: "Чалавеча, хто ж устанавіў Мяне суддзёй і дзяліцелем над вамі?"
15. Ды сказаў ім: "Глядзіце, высьцерагайцеся ўсякай хцівасьці, бо калі хто і мае дастатак, яго жыцьцё не завісіць ад багацьця таго, што мае".
16. Затым расказаў ім прыповесьць: поле аднаго багацея дало шчодры ўраджай.
17. Дык ён разважаў у сваёй душы: "Што зраблю, калі ня маю дзе падзець свайго пллёну?"
18. Дык сказаў: "Вось што зраблю, развалю свае гумны, а пастаўлю большыя, і там памяшчу ўсе плёны і дабро сваё.
19. Ды скажу душы сваёй: "Маеш многа накоплены на шмат гадоў даброцьцяў: адпачывай, еш, пі і карыстайся імі".
20. Але Бог сказаў яму: "Шалёны, у гэту ноч запатрабваюць ад цябе душы тваёй, а тое, што прыгатавай, чыё будзе?"
21. Так бывае з тым, хто для сябе сабірае скарбы, але ня ёсьць багаты перад Богам".
22. Затым сказаў вучням Сваім: "Дзеля таго кажу вам: ня рупціся пра жыцьцё вашае, што будзеце есьці, а ні пра цела, чым яго будзеце адзяваць.
23. Жыцьцё важнейшае за яду, а цела - за адзеньне.
24. Паглядзіце на вароны, яны ня сеюць, ані жнуць і ня маюць сьвірнаў, а Бог іх корміць. Вы ж шмат вартасьнейшыя чым яны.
25. Ды хто з вас сваім стараньнем можа дабавіць хоць адзін да свайго росту?
26. Калі вось найменшыя рэчы ня можаце, ды чаму пра іншыя рупеціся?
27. Прыгледзьцеся ліліям (лілеям), як растуць - не працуюць, а ні прадуць. А Я вам кажу, што нават Салямон ва ўсёй сваёй славе, ня быў так адзеты. Як адна з іх.
28. Дык калі траву, што сёньня на полі, а заўтра бывае ў печ кіданая - Бог так адзяе, дык куды больш вас малой веры.
29. Таму вы не пытайцеся, што будзеце есьці, або што будзеце піць, не беспакойцеся.
30. Пра гэта ўсё гэтага сьвету пагане клапоцяцца. Ваш жа Бацька ў небе ведае, што гэтага патрабуеце.
31. Дык найперш шукайце Каралеўства Божага і справядлівасьці Ягонай, а гэта ўсё будзе вам дадзена.
32. Ня бойцеся, малое стадка, бо спадабалася Бацьку вашаму даць вам Каралеўства.
33. Дык прадайце, што маеце і дайце міласьціну. Спраўце сябе грашавікі, капшукі, каторыя не нішчэюць, скарб бязьмежны на неба, куды ні злодзей не ўбіваецца ані моль не з'ядае.
34. Бо дзе ваш скарб, там будзе і вашае сэрца.
Патрэба пільнасьці
35. Хай бёдры вашыя будуць падперазаны і гаручыя сьветачы ў вашых руках.
36. А вы самі падобныя да людзей чакаючых павароту (вяртаньня) гаспадара (пана) свайго з вясельля, каб калі надыйдзе і пастукае, адразу адперці (адчыніць) яму.
37. Шчасьлівыя тыя слугі, каторых прыйшоўшы гаспадар (пан), застане пільнуючымі (пільнымі). Сапраўды кажу вам, ён падперажацца і скажа ім сесьці за стол (прылегчы) ды абыходзячы будзе паслугаваць.
38. І ці ён прыйдзе ў другую варту, ці ў трэцюю падыйдзе і так застане: шчасьлівыя тыя слугі.
39. А гэта ведайце, што калі б гаспадар дому ведаў у каторы час злодзей надыйдзе, напэўна пільнаваў бы і не дапусьціў бы яму ўламацца ў дом свой.
40. Так і вы будзьце пільнымі, бо Сын Чалавечы надыйдзе ў пару, каторай вы не спадзяіцёся.
41. Затым спытаўся ў Яго Пётр: "Госпадзе, ці гэта нам гаворыш гэту прыповесьць, ці можа ўсім?"
42. Тады сказаў Госпад: "Хто думаеш ёсьць верным і растаропным загадчыкам, якога Госпад устанавіў над сваёй сям'ёй, каб у свой час зааглядаў яе пшаніцай?
43. Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар надыйшоўшы, знайдзе так паступаючым.
44. Сапраўды кажу вам, што паручыць яму валадаць усёй сваёю маёмасьцю (гаспадаркай).
45. А калі б аднак той слуга падумаў у сваім сэрцы: гаспадар мой марудзіць з паваротам ды пачаў бы біць слугі і служанкі, есьці, піць, ды напівацца -
46. а прыйдзе гаспадар (пан) у дзень, у які не спадзяецца і ў хвіліну, якой ня ведае і адлучыць яго, ды дасьць яму ўдзел з нявернымі.
47. Той жа слуга знаў волю гаспадара свайго і не прыгатаваўся і не паступаў паводле волі яго - будзе строга пакараны.
48. А той, хто ня ведаў, а паступаў блага, меней будзе пакараны. Ад кожнага, каму болей дадзена - болей будзе трэбавацца. А ад таго, каму многа дадзена, болей трэбаваць будуць.
49. Прыйшоў Я на зямлю агонь кінуць, а чаго хачу? Каб ён загарэўся (гарэў).
50. Я маю быць храстом пахрышчаны і так перажываю, пакуль гэта ня споўніцца.
51. Ці ж думаеце, што Я прыйшоў мір (супакой) устанавіць на зямлі? Аніяк, а кажу вам - разлучэньне.
52. Адсюль вось будзе пяцярох у адным доме падзеленых: трое супроць дваіх, а двух проціў тром паўстануць.
53. Бацька супроць сына, а сын супроць бацькі свайго, матка проціў дачкі, а дачка супроць маткі, сьвякруха супроць сынавай сваёй, а сынавая проціў сьвякрухі сваёй.
54. Далей прамаўляў да грамадаў: "Калі бачыце воблака, хмарку паяўляючуся з захаду, зара кажуць надыходзіць навальніца, так і бывае.
55. А калі вецер дуе з поўдня, кажаце: будзе сьпякота, так і бывае.
56. Крывадушнікі! З выгляду неба і зямлі ўмееце разпазнаваць, дык як часу гэтага не разпазнаецё?
57. Дык чаму самі сябе не асуджаеце па справядлівасьці?
58. Дык калі ідзеш з праціўнікам тваім да ўладаў, ды па дарозе старайся асвабадзіцца ад яго, каб ён не павёў цябе да суддзі, а каб суддзя не аддаў бы цябе спаўніцеля, а каб спаўніцель не пасадзіў цябе ў вязьніцу.
59. Кажу табе, ня выйдзеш адтуль, пакуль не разлічышся да апошняе капейкі.
|