Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Лукаша


 

 

Эвангелія паводле Лукаша

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Павучэньні Езусам Фарызэяў

20.1. Здарылася, калі аднаго дня Езус навучаў народ у сьвятыні ды вясьціў Эвангелію, сабраліся вышэйшыя сьвятары і вучоныя разам з старэйшынамі народу

2.     што яны сказалі Езусу: "Скажы нам, чыёй моцай гэта робіш? Або хто табе даў такую ўладу?"

3.     А Езус у адказ сказаў ім:"І Я вас спытаюся ў адной справе. Адкажыце мне:

4.     Хрост Янаў з неба быў ці ад людзей?"

5.     А яны паразважалі ды пагаварылі між сабой: "Калі скажам з неба, скажа нам: дык чаму ж вы тады не ўверылі?

6.     А калі скажам з людзей - увесь народ укамянуе нас, бо перакананы, што Ян Прарокам.

7.     Затым адказалі, што ня ведаюць, скуль быў.

8.     Дык і Езус сказаў ім: "Ані Я таксама скажу вам, чыёй моцай гэта раблю".

Прыповесьць пра ліхіх арандатараў

9.     Затым разказаў Езус людзям гэтую прыповесьць: Адзін чалавек залажыў вінаграднік, аддаў яго ў  арэнду вінаградарам і сам выехаў на доўгі час.

10. А ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб аддалі яму часьць пладоў вінаградніка, але яны зьбіўшы яго, пусьцілі з нічым.

11. Дык зноў паслаў другога слугу, але і яго зьбілі, зьняважылі і адаслалі з нічым.

12. Наканец паслаў трэцяга, каторага пакалечылі і выкінулі.

13. Дык сказаў гаспадар вінаградніка: "Што зраблю? Пашлю сына свайго мілага. Калі яго ўбачаць хіба ўшануюць.

14. А калі яны яго ўбачылі вінаградары, разважалі між сабой, кажучы: Ён насьледнік (спадкаемец), забійма яго і заваладаем яго спадчынаю.

15. Ды выкінуўшы яго з вынаградніка - замучылі. Дык што ж тады зробіць гаспадар вінаградніка?"

16. Прыйдзе і выгубіць гэных вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым.  Пачуўшы гэта сказалі яму: "О каб гэтак не было!"

17. Езус гледзячы на іх сказаў ім: "Што значыць тады напісана: "Камень, каторы адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла". (Пс.117,22)

18. Кожны, хто б ўпаў на тэн камень, будзе разьбіты, а на каго б ён упаў сатрэ яго.

19. А вышэйшыя сьвятары і вучоныя стараліся налажыць на Яго рукі ў тую пару, але баяліся народу. Дагадаліся, што гэту прыповесьць гаварыў ім.

Аб падатках

20. Яны сьлядзілі за Езусам і падаслалі шпіёнаў. Яны прыкрываючыся справядлівасьцю мелі падхваціць на мове і выдаць установам і ўладзе намесьніка.

21. Спыталі яго кажучы: "Вучыцелю, ведаем, што добра гаворыш і вучыш, і не зважаеш на асобу, але дарогі Божай па праўдзе навучаеш.

22. Ці не належыць плаціць падатак цэзару, ці не?"

23. Езус пранікаючы аднак іхні подступ, сказаў ім: "Чаму мяне зводзіце (спакушаеце)?

24. Пакажыце мне дынар. Чый гэта надпіс і адмалюнак? Адказалі Яму: "Цэзара".

25. Дык сказаў ім: "Аддайце таму, што цэзарскае - цэзару, а што Божае - Богу".

26. І не маглі падхваціць Яго на слове ў прысутнасьці людзей.

Уваскрасеньне целаў

27. Падыйшлі таксама некаторыя з садуцэяў, адмаўляючы ўваскрасеньню і спыталіся ў Яго, кажучы:

28. Вучыцелю, Майсей прыпісаў нам: "Калі б чый брат, маючы жонку, памёр бяздзетна, ды хай яго брат возьме жонку яго за жонку і хай выкліча патомсва брату свайму.

29. Было вось сем братоў: першы ўзяўшы жонку памёр бязьдзетна.

30. Дык узяу яе другі, але і ён памёр бяздзетна.

31. Затым узяў яе трэці і падобна ўсе яны сем памерлі не пакінуўшы патомства.

32. Па ўсіх памерла і жанчына.

33. Дык у хвіліну ўваскрашэньня каторага з іх будзе жонкай? Так як сямёх мела яе за жонку?"

34. Сказаў ім Езус: "Сыны гэтага сьвету жэняцца і замуж выходзяць.

35. Тыя, што будуць прызнаны за дастойных будучага веку і ўваскрасеньня - яны ня жэняцца і ня выходзяць замуж.

36. Яны нават ужо і ўміраць ня могуць, роўнымі будуць анёлам і яны яўляюцца сынамі Божымі, будуць сынамі ўваскрасеньня.

37. А што памёршыя паўстануць, дык ужо Майсей выказаў у вопісі "Аб кусьце", паколькі называе Госпада - Богам Абрагама і Богам Ізаака, і Богам Якуба.

38. А Бог - ня Богам памёршых, але жывых: бо ўсе жывуць для Яго.

39. А некаторы з вучоных у адказ казалі: "Вучыцелю, добра сказаў".

40. І ўжо больш не сьмелі Яго аб што колечы пытацца.

Мэсія - сынам Давіда

41. Затым сказаў ім Езус: "Як жа кажуць, што Хрыстос ёсьць сынам Давіда,

42. калі сам Давід у кнізе Псальмаў кажа: "Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь па правіцы Маёй,

43. аж пакуль Я не палажу непрыяцеляў тваіх у падножжа ног тваіх (Пс.109,1).

44. Калі Давід называе Яго Госпадам, дык як жа тады ёсьць сынам яго?"

45. А калі Яго ўвесь народ з увагай слухаў, сказаў вучням сваім:

46. "Высьцерагайцеся вучоных па сьь. Пісаньні. Яны ахвотна ходзяць у доўгіх шатах, любяць прывітаньні на рынку і першыя месцы ў сынагодзе і на балях.

47. І яны аб'ядаюць дамы ўдоваў пад відам доўгіх малітваў. Іх чакае цяжкі прысуд.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст