Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Лукаша


 

 

Эвангелія паводле Лукаша

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Мука, сьмерць і ўваскрашэньне Хрыста

Праданьне Хрыста Юдаю

22.1. Надыходзіў дзень сьвята Праснакоў, называны Пасхай.

2.     Перадавыя сьвятары і вучоныя перадумоўвалі як бы Езуса забіць: але баяліся народу.

3.     Дэман жа ўвайшоўшы ў Юду, называнага Іскарыётам, у аднаго з Дванаццаці.

4.     Ён пайшоўшы, дамовіўся з перадавымі сьвятарамі і начальнікамі як выдаць ім Езуса.

5.     Яны ж абрадаваліся і рашылі даць яму грошы.

6.     Затым абяцаў ён ім ды шукалі магчымасьці, каб выдаць Езуса ім, калі будзе далёка ад людзей.

Апошняя вячэра

7.     Наастатак надыйшоў дзень Праснакоў, у каторым жэртвавана Пасху.

8.     Езус паслаў Пятра, Яна, кажучы: "Ідзіце і прыгатуйце нам спажываць Пасху".

9.     А яны спыталіся: "Дзе хочаш прыгатаваць Пасху?"

10. Езус сказаў ім: "Калі будзеце ўваходзіць у горад, сустрэне вас нейкі чалавек, каторы будзе мець збан вады. Ідзіце за ім у дом, у які ўвойдзе.

11.  Ды скажыце гаспадару дому: "Вучыцель кажа табе: "Дзе месца, дзе з вучнямі сваімі мог бы спажываць Пасху?"

12. Ён вам пакажа вялікую сьвятліцу засланую (дываном): у якой прыгатуеце.

13. Пайшоўшы за тым знайшлі ўсё, як было ім сказана.

14. А калі надыйшла пара Езус заняў Сваё месца пры стале, а з Ім дванаццаць Апосталаў.

15. Сказаў ім Езус: "Шчыра хацеў Я спажываць гэту Пасху з вамі, перш чым буду цярпець.

16. Бо кажу вам, што адгэтуль ня буду яе есьці аж збудзецца ў Каралеўстве Божым.

17. Затым узяўшы чашу (келіх) падзяку склаўшы, казаў: "Бярыце і падзяліцеся між сабой.

18. Кажу вам, што ня буду піць з плоду вінаграда, пакуль не надыйдзе Каралеўства Божае.

19. Затым узяўшы хлеб, адгаварыў малітву падзякі, ламаў яго і даў апосталам, кажучы:" Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць."

20. Падобна па вячэры Ён узяў чашу, кажучы: "Гэта чаша Новае Прымірэньне ў крыві Маёй, каторая за вас праліваецца."

21. Аднак жа рука здрадніка Майго разам з Маею на стале.

22. Сын Чалавечы, праўда, адыходзе паводле таго, як устаноўлена, аднак гора таму чалавеку, каторым будзе выдадзены."

23. А яны пачалі пытацца алдзін аднаго, хто з іх быў бы, хто меў бы гэта зрабіць.

Спорка пра першынство

24. Аднойчы ўзьнік таксама спор між імі, хто з іх казаўся б быць першым, важнейшым.

25. Сказаў ім Езус: "Каралі народаў валодаюць імі, і яны над імі маюць уладу, завуцца дабрадзеямі.

26. Нельга так між вас, хто ў вас большы (важнейшы), хай будзе як найменшы, а начальнік як прыслуга.

27. Хто большы, ці той, хто сядзіць пры стале, ці той, хто паслугуе? Ці ня той, хто сядзіць пры стале. Я аднак у вас, як той, што паслугуе.

28. Вы ж жа тыя, што вытрывалі пры Мне ў Маіх праціўнасьцях

29. Я вам пераказваю Каралеўства, якое пераказаў Мне Мой Айцец.

30.  Каб вы елі і пілі пры стале Маім у Каралеўстве Маім, і сядзелі на тронах, судзячы дванаццаць пакаленьняў Ізраіля.

Прадсказаньне пра вырачэньне Пятра Хрыста

31. Затым сказаў Госпад: "Сымоне, Сымоне! Вось жа дэман захацеў вас перасеець

як пшаніцу.

32. Але Я малюся за цябе, каб не спынілася вера твая. А ты навярнуўшыся ў будучым, умацоўвай братоў сваіх".

33. А Пётр сказаў Яму: "Госпадзе, я гатоў з Табой ісьці ў вязніцу і на сьмерць.

34. Але Езус адказаў яму: "Кажу табе, Пятро, не запяе певень сёньня, а тры разы вырачэшся, што Мяне знаеш".

35. Затым сказаў ім: "Калі Я вас пасылаў без капшука і без торбы і сандалаў, ці ж вам не хапала чаго?"

36. А яны сказалі: "Анічога". Сказаў ім тады Езус: "А цяпер хто мае капшук, хай возьме таксама і торбу, а хто ня мае, хай прадасьць туніку сваю, а купіць меч.

37. Бо кажу вам, бо мусіць усё споўніцца, што напісана: "І ў разбойнікі (злачынцы) быў залічаны (Із 53,12). Бо што адносіцца да Мяне збываецца.

38. А яны сказалі: "Госпадзе, во маем два мячы". Езус жа сказаў: "Хопіць".

У Аліўным садзе (гародзе)

39. Па звычаю выйшаўшы Езус накіраваўся на Аліўную гару, а за Ім пайшлі вучні Ягоныя.

40. А калі прыбыў на месца, сказаў ім: "Маліцеся, каб не папаліся ў спакушэньне".

41. А затым адыйшоўся ад іх, як кінуць камень, ды паўшы на калені, маліўся

42. у гэтыя словы: "Ойча, калі хочаш, ухілі ад Мяне гэту чашу (келіх), аднак ня Мая, але хай Твая станецца воля."

43. І паказаўся Яму ангел з неба спасіляючы Яго. А Ён будучы ўагоніі тым даўжэй маліўся.

44. І выступіў пот у Яго як каплі крыві сьцякаючай на зямлю.

45. А калі падняўся ад мальбы і прыйшоў да сваіх вучняў, застаў іх сьпячых ад смутку.

46. Дык сказаў ім: "Чаму сьпіцё? Падымайцеся і маліцеся, каб не папаліся ў спакусу".

47. А калі Ён яшчэ гэта гаварыў, нахлынула да Яго зборышча ды наперадзе яго адзін з Дванаццацёх, той, што называўся Юдам. Ён падыйшоў да Езуса і пацалаваў Яго.

48. А Езус жа сказаў яму: "Юда, ты пацалункам выдаеш Сына Чалавечага".

49. А тыя, што пры Ім былі, бачачы да чаго ідзе, сказалі Яму: "Госпадзе, ці маем ударыць мячом?"

50. Ды адзін з іх ударыў слугу архісьвятара і адсёк правае вуха.

51. А Езус сказаў яму: "Спыніцеся, хопіць, а дакрануўшыся вуха яго, аздаравіў яго.

52. Затым сказаў Езус тым, што прыйшлі па Яго, да перадавых сьвятароў, начальнікам сьвятыні і старэйшынам: "Выйшлі вы з мячамі і кіямі як на ліхадзея.

53. Калі штодзень прабываў з вамі ў сьвятыні, не паднялі на Мяне рук. Гэта ваша пара, час ды моц цемры."

Трохкратнае вырачэньне Пятра

54. Па пайманьні Езуса, павялі ў дом архісьвятара, а Пётр ішоў за ім здалёка.

55. А калі распалілі вогнішча на панадворку (на дзядзінцы) і заселі вакруг агня, быў між імі і Пётр.

56. А нейкая служанка, прыгледзіўшыся яму пры сьвятле ўважна, сказала: "І ён быў з Ім".

57. А ён адрокся Яго, кажучы: "Жанчына, я ня знаю Яго."

58. А па нейкім часе ўбачыўшы яго нехта іншы сказаў: "І ты з іхнега ліку". Пётр жа сказаў: "Што ты чалавеча, -не я."

59. А па каля гадзіны часу, хто іншы даказваў: "Сапраўды, і ён быў з Ім, бо і ён Галілеец".

60. Гаварыў яму Пётр: "Чалавеча, ня ведаю, што ты гаворыш". І зараз, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.

61. А Госпад павярнуўшыся глянуў на Пятра. І Пётр успомніў слова Езуса, як яму прадсказаў: "Перш чым запяе певень, тры разы вырачэшся Мяне."

62. Затым Пётр выйшаўшы на вонкі горка плакаў.

Езус перад трыбуналам (сангадрынам)

63. Жаўнеры, пільнуючыя Яго, б'ючы Яго, наругаліся з Яго.

64. Закрыўшы Яму вочы, білі па твары і пыталіся Яго, шыдзячы: "Праракуй, хто ўдарыў Цябе?"

65. Ды многа іншых блюзьнерстваў гаварылі супраць Яго.

66. А калі настаў дзень, сабраліся старэйшаны народу і архісьвятары і вучоныя ды прывялі Езуса перад сваю Раду, кажучы: "Калі Ты Хрыстус, дык скажы нам".

67. А Ён сказаў ім: "Калі скажу вам, не ўверыце Мне,

68. а калі спытаюся, не адкажаце Мне, ані таксама ня выпусьціце Мяне."

69. Але адгэтуль Сын Чалавечы будзе сядзець па правіцы моцы Божай.

70. Дык сказалі яны ўсе Яму: "Дык Ты Сын Божы?" Ён сказаў: "Вы самі гаворыце, што Я". Дык яны сказалі: "Ці патрэбныя нам сьведкі на доказ? Усе вы чулі з вуснаў Яго".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст