Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Лукаша


 

 

Эвангелія паводле Лукаша

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Дзейнасьць Яна Хрысьціцеля

3.1. У пятнаццатым годзе валаданьня Цэзара - імператара Тэбэрыя, калі Пілат Понцкі начальнічаў у Юдэі, а Гэрад быў Тэтрархам Галілеі, а брат яго Філіпп тэтрархам Абілоны,

2.     пры архісьвятарах Аппаі і Каіфе накіраваў Госпад слова да Яна, сына Захара ў пустыні.

3.     Ён абыйшоў усю зямлю Ярдану, вешчучы хрост пакуты на адпушчэньне грахоў.

4.     Як напісана ў кнізе прамоў Ізаія Прарока: "Голас клічучага (гамонячага) ў пустыні: прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму.

5.     Хай усякая ўпадзіна будзе засыпана і кожная гара і ўзгорак хай будуць паніжаны. Хай крывыя дарогі будуць выпрастаны, а выбоістыя хай будуць выраўнаны.

6.     Хай кожны чалавек убачыць (даступіцца) збаўленьня Божае". (Із 40,3-5).

7.     Грамадам, што прыходзілі да яго атрымаць хрост гаварыў: "Гадзінае племя, хто вам заверыў, што ўсьцеражыцёся будучага гневу?

8.     Дык давайце доказы праўдзівай пакуты, а перастанеце хваліцца між сабой: "Маем бацьку Абрагама" - кажу вам, што Бог можа з гэтых каменьняў узбудзіць (утварыць) сыноў Абрагама.

9.     Ужо вось сякера прыложана да карэньняў дрэва, усякае бо дрэва, што ня дае добрага плоду - будзе выкарчавана і ў агонь кінута.

10. Дык пыталіся ў яго грамады: "Што тады маем рабіць?"

11. Ён у адказ гаварыў ім: "Хто мае адзеткі, хай дасьць таму, хто ня мае. А хто мае яду, хай падобна паступае".

12. Прыходзілі таксама мытнікі, каб атрымаць хрост, і яны пыталіся ў яго: "Вучыцелю, што мы маем рабіць?"

13. А ён і ім казаў: "Нічога болей не рабіце над тое, што вам устаноўлена".

14. Пыталі ў яго жаўнеры (ваякі): "А што мы маем рабіць?" А ён ім сказаў: "Нікога  ня біце, не ачарняйце і будзьце даволены сваёю платаю (жолдам)".

15. А калі народ сумніваўся ды ўсе ў душы пачыналі здагадвацца, ці Ян ня ёсьць часам Хрыстусам,

16. Ян адказваў усім, кажучы: "Я хрышчу вас вадою, але прыйдзе ад мяне сільнейшы. Я Яму ня варты развязаць рамушка ў Яго сандалаў. Ён будзе вас хрысьціць Духам Сьвятым і агнём.

17. Ён у руцэ трымае веялку і ачысьціць ток свой ды сабярэ пшаніцу ў свіран свой, а салому спаліць  у незгасальным агні.

18. Многа таксама іншых напамінаньняў вясьціў людзям.

19. Але Гэрад, Тэтрарха, напамінаны Янам дзеля Гэрад'яды, жонкі брата свайго ды дзеля іншых ліхіх паступкаў, якіх дапускаўся Гэрад,

20. аднесься да яго за ўсё, што пасадзіў яна ў вязьніцу.

Хрост Хрыстовы

21. Калі ўвесь народ прыймаў хрост і калі Езус быў ахрышчаны і маліўся, сталася, адкрылася неба,

22. і Дух Сьвяты цялесна ў відзе галубкі сыйшоў на Езуса. І азваўся голас з неба: "Ты Сын Мой умілаваны, у Табе маю ўпадабаньне".

Радавод (паходжаньне) Хрыста

23. Езус меў каля трыццаць гадоў, калі пачынаў дзейнічыць. Ён быў уважаны за сына Юзэфа, каторы быў сынам Гэлі, а Гэлі - сынам Матата,

24. сына Леві, сынам Мэльхі, сынам Янная, сынам Юзэфа,

25. сынам Мататія, сынам Амоса, сынам Нагума, сынам Гэелі, сынам Наггая,

26. сынам Магата, сынам Мататія, сынам Сэмэя, сынам Юзэфа, сынам Юды,

27. сынам Яна, сынам Рэсы, сына Заробабеля, сынам Саляфела, сынам Нэрі,

28. сынам Мэльхі, сынам Аддая, сынам Касана, сынам Эльмадама, сынам Гэра,

29. сынам Ёзуэ, сынам Эліезара, сынам Ярыма, сынам Матата, сынам Леві,

30. сынам Сымэона, сынам Юды, сынам Юзэфа, сынам Ёны, сынам Эліякіма,

31. сынам Мелеаса, сынам Мэнны, сынам Матата, сынам Натана, сынам Давіда,

32. сынам Ессэ, сынам Обэда, сынам Бооза, сынам Сальмона, сынам Наасона,

33. сынам Амінадаба, сынам Арама, сынам Эзрона, сынам Фэрэса, сынам Юды,

34. сынам Якуба, сынам Ізаака, сынам Абрагама, сынам Тарэ, сынам Нахора,

35. сынам Саруга, сынам Рагава, сынам Фаега, сынам Гэбэра, сынам Сале,

36. сынам Кайнана, сынам Арфаксада, сынам Сэма, сынам Ноя, сынам Лямэха,

37. сынам Матузала, сынам Гэноха, сына Ярэда, сынам Малялееля, сынам Кайнана,

38. сынам Гэмоса, сынам Сэта, сынам Адама, сына Божага.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст