Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
Пост і спакушэньне
4.1. Езус поўны Духа Сьвятога вярнуўся спад Ярдану (ад) і быў Духам заведзены ў пустыню, -
2. на сорак дзён і быў там спакушаны дыяблам. Ды ня еў у тыя анічога. А калі скончыліся тыя, захацеў есьці.
3. Сказаў Яму д'ябал: "Калі Ты Сын Божы, дык загадай гэтаму каменю, каб ён стаўся хлебам".
4. Адказаў яму Езус: "Не адно хлебам жыве чалавек".
5. Затым падняў Яго на адзін мамэнт (хвіліну) і паказаў Яму ўсе каралеўствы сьвету,
6. ды сказаў Езусу д'ябал: "Дам табе ўладу (валадаць) над сусьветам і іх славу, бо мне гэта дадзена: каму хачу, таму даю яе.
7. Дык калі Ты паклонішся перада мной - усё будзе Тваё".
8. У адказ сказаў яму Езус: "Напісана: "Госпаду Богу Твайму будзеш кланяцца ды Яму аднаму служыць будзеш" (Паўт 6,13).
9. Затым завёў Яго д'ябал у Ерузалім і паставіў на верху сьвятыні і сказаў Езусу: "Калі ты Сын Божы, дык кінься ў ніз".
10. Бо напісана: "Ён загадае анёлам адносна - Цябе, берагчы Цябе",
11. ды: "Каб на руках несьлі б Цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі Сваёй (Пс 90,11-12).
12. Адказаў яму Езус: Сказана: "Не спакушай Госпада Бога Твайго" (Паўт 6,16).
13. А калі скончыў шатан усе спакушэньні, адступіўся ад Яго да часу.
Частка першая
Публічная дзейнасьць Хрыста (4,14-19,27)
Дзейнасьць у Галілеі (4,14-9,50)
Па дарозе ў Ерузалім (9,51-19,27)
Дзейнасьць Хрыста ў Галілеі
14. Затым у моцы Духа вярнуўся Езус у Галілею, і вестка пра Яго разнеслася па ўсёй краіне.
15. А Езус вучыў іх у сынагогах, праслаўляны ўсімі.
16. Потым накіраваўся ў Назарэт, дзе быў узгадаваны і па сваім звычаю ў Шабат увайшоў у сынагогу, падняўся чытаць.
17. Падалі Яму кнігу Ізаія прарока. А калі развярнуў скутак - кнігу, натрапіў на месца, дзе было напісана:
18. "Дух Госпадаў нада Мною і таму Мяне намасьціў, каб вясьціў Эвангелію ўбогім. Паслаў Мяне вясьціць свабоду вязьням, а сьляпым зрок, аздараўляць разжаленых (каючыхся) у сэрцы.
19. Вясьціць год спагадлівасьці Госпада".
20. Потым закрыў кнігу, аддаў прыслузе і сеў. А вочы ўсіх у сынагозе былі зьвернуты на Яго.
21. Ён пачаў тады гаварыць ім: "Сёньня споўніліся толькі што вамі чутыя словы сьв. Пісаньня".
22. Усе прытаківалі Яму ды дзівіліся чароўнасьці слоў выплываючых з Ягоных вуснаў. Казалі: "Ці ж гэта ня сын Язэпаў?"
23. А Ён сказаў ім: "Хіба скажаце Мне гэну пагаворку: "Лекару, вылечы самога сябе". Як чулі - вялікія рэчы ўчыніў Ты ў Кафарнаўме - учыні і тут, у бацькаўшчыне Сваёй".
24. Сказаў Езус: "Сапраўды кажу вам, што ніводзін прарок ня міла бачаны ў сваёй бацькаўшчыне.
25. Сапраўды кажу вам, што хоць многа ўдоў было ў Ізраеля ў пару Гальяша, калі неба было замкнута на тры гады і шэсьць месяцаў ды быў вялікі голад на ўсёй зямлі,
26. то да ніводнай з удоваў ня быў пасланы Гальяш, а адно да аўдавелай жанчыны ў Сарэпце Сідону.
27. Таксама было многа пракажоных у Ізраеля за Элізэя Прарока, але ніводзін з іх ня быў ачышчаны, адно Ноаман сырыец.
28. Чуючы гэта ўсе ў сынагозе закіпелі злосьцю.
29. Яны паўскаквалі і выцягнулі Яго за горад, ды ўзьвялі на верх гары, на якой стаяў горад іх, каб спіхнуць Яго.
30. Але Ён прайшоў між іх і ўдаліўся.
Аздараўленьне апанаванага ліхім
31. Затым направіўся Езус у Галілейскі горад Кафарнаўм, і там навучаў у Шабаты.
32. А ўсе дзівіліся з навукі Ягонай ды мова Яго валадарная.
33. У той час быў у сынагозе чалавек апанаваны нячыстым. Ён крычаў моцным голасам:
34. "Што, што Табе да нас - Езусе з Назарэту. Прыйшоў губіць нас! Знаю Цябе, ведаю, Хто Ты - Ты Сьвяты Божы.
35. Але Езус прыгразіў яму, загадваючы: "Замаўчы, ды выйдзі з яго". А шатан кінуўшы яго на сярэдзіну - выйшаў з яго, ня шкодзячы яму.
36. Таму паў страх на ўсіх. Яны зварачаліся адзін да аднаго кажучы: "Што гэта за слова, што мае ўладу і сілу загадваць духам нячыстым, а тыя ўступаюць".
37. І так слава аб Ім разыходзілася па ўсіх мясцовасьцях кругом.
Аздараўленьне цешчы Пятра - іншыя цуды
38. Выйшаўшы Езус з сынагогі пайшоў у дом Сымона. А цёшча Сымона была ў вялікай гарачцы, дык прасілі аздаравіць яе.
39. Езус стаўшы пры ёй спыніў гарачку і яна пакінула яе. І яна зараз жа падняўшыся паслугавала ім.
40. А па захадзе сонца ўсе, што мелі хворых на ўсякія немачы, прыводзілі да Яго. А Ён клаў рукі на кожнага ды аздараўляў іх.
41. З многіх выходзілі таксама дэманы з крыкам: "Ты - Сын Божы". Але Езус пагражаючы ім, не пазваляў гэтага казаць, бо яны ведалі, што Ён - Хрыстус.
42. А калі настаў дзень, Езус выйшаў і падаўся на пустыннае месца. Натоўп аднак шукаў Яго і прыйшоў да Яго, стараліся затрымаць, каб не адыходзіў ад іх.
43. Ды Ён сказаў ім: "Трэба, каб Я іншым гарадам вясьціў Каралеўства Божае, бо Я на гэта пасланы".
44. І далей навучаў у сынагогах Галілеі.
|