Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Яна


 

 

Эвангелія паводле Яна

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021


Добры Пастыр

10.1. "Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто не ўваходзіць у аўчарню праз дзьверы, але інакш, той злодзей і разбойнік.

2.     Але хто ўваходзіць праз дзьверы - Ён пастырам авец.

3.     Такому прыдзьверны адчыняе і Яго голасу слухаюць авечкі. Свае авечкі заве Ён па імю ды выводзіць (выганяе іх, выпускае іх).

4.     А калі выпусьціць свае авечкі, ідзе перад імі наперадзе, а авечкі гоняцца за Ім, бо знаюць Яго голас.

5.     Але за чужым яны ня пойдуць, але ўцікаюць ад яго, бо голасу чужых ня знаюць".

6.     Такую прыповесьць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі таго, што ім гаварыў.

7.     Дык сказаў ім Езус паўторна: "Сапраўды, сапраўды кажу вам: што Я дзьвярымі для авец".

8.     Усе сколькі іх не прыйшло, злодзеі яны і разбойнікі. Ды іх не паслухалі авечкі.

9.     Я - дзьвярмі. Калі хто праз Мяне ўвойдзе - будзе збаўлены: ён увойдзе і выйдзе, ды знойдзе пазвішча.

10. Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красьці, забіваць і губіць. Я ж прыйшоў, каб мелі жыцьцё і мелі багацейшае.

11. Я - Добры Пастыр. Добры пастыр жыцьцё аддае за свае авечкі.

12. Але найміт ды той, хто ня пастыр, да каго не належаць авечкі, калі бачыць надбягаючага воўка, кідае авечкі, ды ўцікае, а воўк хватае і разганяе авечкі.

13. Найміт жа ўцікае, бо ён найміт, і ён ня рупіцца пра авечкі.

14. Я - Добры пастыр, знаю свае і яны Мяне знаюць;

15. як знае Мяне Айцец, а я знаю Айца. Ды жыцьцё Сваё адддаю за авечкі Свае.

16. Ды і іншыя маю, якія не з гэтага аўчарніка. І гэтыя мушу прывесьці, і будуць яны слухаць голасу Майго. Так станецца адзін аўчарнік да адзін пастыр.

17. Таму любіць Мяне Айцец, што Я Сваё жыцьцё аддаю, каб зноў яго атрымаць.

18. Ніхто Мне яго не адбірае, але Я з Сваёй волі аддаю яго. Маю права (моц) ахвяраваць яго і маю моц яго аддабыць. Такі загад атрымаў Я ад Айца Майго".

19. Дзеля таго ўзьнікла зноў раздваеньне між Юдэямі дзеля гэтых слоў.

20. Затым многа з іх гаварыла: "Чарта мае і шалее". Пашто Яго слухаць?"

21. Іншыя ж казалі: "Гэта не навука апанаванага ліхім. Ці ж ліхі можа сьляпым вяртаць зрэньне?"

22. Выпала ў Ерузаліме ўрачыстасьць Пасьвята Сьвятыні, а была зіма.

23. Хадзіў Езус па сьвятыні ў галярэі (прыбудовы) Салямона.

24. Тады абступілі Яго Жыды і казалі Яму: "Дакуль будзеш трымаць нас у няпэўнасьці? Калі Ты Хрыстус, скажы нам яўна".

25. Адказаў ім Езус: "Кажу ж вам, а вы ня верыце. Учынкі Мае, каторыя выконваю ў імя Айца Майго - сьведчаць (даказваюць) аба Мне".

26. Але вы ня верыце, бо вы не з Маіх авец.

27. Авечкі Мае слухаюць голасу Майго і Я знаю іх і яны ідуць за Мной.

28. І даю Я ім жыцьцё вечнае, і не прападуць век, ды ніхто ня вырве з Маёй рукі.

29. Тое, што Мне даў Мой Айцец, большым ёсць чым усё, ды ніхто не можа вырваць з рук Айца Майго.

30. Я і Айцец адно".

31. Дык Юдэі хапілі каменьні, каб Яго ўкаменаваць.

32. Сказаў ім Езус: "Многа добрых учынкаў выявіў вам ад Айца Майго, дык за які з гэтых учынкаў хочаце ўкаменаваць Мяне?"

33. Адказалі Яму Юдэі: "Не каменуем Цябе за добры ўчынак, але за блюзьнерства, за тое, што Ты будучы чалавекам, робіш сябе Богам".

34. Адказаў ім Езус: "Ці ж у Законе вашым не напісана: "Я сказаў: багамі вы ёсьць" (Пс 81,6)?

35. Калі назваў багамі тых, для якіх было прызначана слова Божае, а Пісаньне мыліцца ня можа,

36. аб тым, каго Айцец усьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце, што блюзьніць, бо сказаў, што Я - Сын Божы.

37. Калі не выконваю учынкаў Айца Майго - ня верце Мне.

38. Але калі спаўняю, дык хоць вы Мне верыць не хацелі, верце ўчынкам, каб пазналі ды ўверылі, што Айцец у ва Мне, а Я ў Айцу".

39. Стараліся затым Яго ўзяць, але Езус ухіліўся з іхніх рук.

40. Пайшоў зноў за Ярдан, дзе раней Ян хрысьціў ды там прабываў.

41. Многія прыходзілі да Яго і казалі: Ян, што праўда ніводнага цуду не ўчыніў.

42. Але ўсё, што Ян аб Езусе сказаў было праўдай. І многія ўверылі ў Яго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст