Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Яна


 

 

Эвангелія паводле Яна

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021


Уваскрасеньне Лазара

11.1. Аднойчы захварэў нейкі Лазар з вёскі Бэтаніі, дзе жыла Мар'я і яе сястра Марта.

2.     Мар'я ж была тая жанчына, што намасьціла Госпада пахучым алейкам ды абцёрла ногі Ягоныя сваімі валасамі, яе вось брат Лазар захварэў.

3.     Сёстры паслалі да Яго вестку: "Госпадзе, вось жа той, каго мілуеш - хворы".

4.     Пачуўшы гэта Езус сказаў: "Хвароба гэта не на сьмерць, але на хвалу Божую, каб праз яе быў праслаўлены Сын Божы".

5.     А Езус пры тым любіў Марту і сястру ейную Мар'ю і Лазара.

6.     Калі тады пачуў, што ён хворы, замарудзіў тады яшчэ два дні ў тым месцы.

7.     Потым сказаў вучням Сваім: "Ідзёмце назад у Юдэю".

8.     Сказалі Яму вучні: "Вучыцелю, толькі што хацелі Цябе ўкаменаваць Юдэі, а Ты зноў туды ідзеш?"

9.     Адказаў Езус: "Ці не дванаццаць гадзін мае дзень?

10. Калі хто ходзіць у дзень, не спатыкаецца, бо відзіць сьвятло гэта сьвету. Але калі хдзіць ноччу, спатыкнецца, бо няма ў ім сьвятла".

11. Гаварыў так, а затым сказаў ім: "Лазар, наш прыяцель сьпіць, але Я іду яго абудзіць".

12. Сказалі Яго вучні: "Госпадзе, калі заснуў будзе здаровы",

13. Але Езус казаў аб сьмерці яго, а яны думалі, што казаў аб заснуцьці.

14. Дык тады сказаў ім Езус адкрыта: "Лазар памёр".

15. Цешуся ж, што там Мяне не было, гэта дзеля вас, каб вы ўверылі. Дык ідзёмце да яго".

16. А Тамаш, званы Дідымус, азваўся да спаўвучняў: "Ідзём і мы разам з ім памерці".

17. Затым прыйшоў Езус і знайшоў Лазара ўжо чатыры дні лежачага ў гробе.

18. А Бетанія знаходзілася блізка Ерузаліму, каля пятнаццаць стадыяў.

19. Да Марыі ж і Марты назьбіралася многа Юдэяў пацяшаці іх па памершым браце.

20. Як толькі пачула Марта, што Езус ідзе, выскачыла і пераняла Яго, а Мар'я заставалася дома.

21. Сказала тады Марта Езусу: "Госпадзе, каб быў Ты тут, не памёр бы брат мой,

22. але і цяпер ведаю, калі аб што папросіш Бог, а дасьць Табе Бог".

23. Сказаў ёй Езус: "Уваскрэсьне брат твой".

24. Кажа Яму Марта: "Ведаю, што ўваскрэсьне ў уваскрасеньні ў апошні дзень".

25. Сказаў ёй Езус: "Я - уваскрасеньне і жыцьцё, хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр - жыць будзе.

26. А кожын, хто жыве дый верыць у Мяне, не памрэ павек. Верыш у гэта?"

27. Кажа Яму: "Сапраўды, Госпадзе, я ўверыла, што Ты - Хрыстус, Сын Бога Жывога, Які прыйшоў на гэты сьвет".

28. Гэта сказаўшы, яна пайшла і ціха паклікаўшы сястру сваю, Мар'ю, сказала: "Вучыцель прыйшоў і кліча Цябе".

29. Пачуўшы гэта яна скора паднялася із пайшла да Езуса.

30. Бо Езус ня быў яшчэ ўвайшоўшы ў сяло, але затрымаўся на тым месцы, дзя Яго пераняла Марта.

31. А Юдэі, што былі з ёй у доме і пацяшалі яе, убачыўшы, што Мар'я хутка ўстала і выбегла, пайшлі за ёй, бо казалі: "Ідзе да гроба, каб там плакаць".

32. Мар'я жа, калі прыйшла да месца, дзе стаяў Езус, увідзеўшы Яго, пала Яму да ног ды казала Яму: "Госпадзе, каб Ты быў тут, недапусціў бы, каб брат мой памёр".

33. А калі Езус увідзеў яе плачучую, і Юдэяў, што з ёй прыйшлі, плачучых, разжаліўся ў духу і ўзварышаны

34. спытаўся: "Дзе яго палажылі, пахавалі?" Кажуць Яму: "Госпадзе, пайдзі і паглядзі".

35. Дый Езус заплакаў.

36. Дык казалі Юдэі: "Во як яго Ён любіў",

37. А некаторыя з іх казалі: "Ня мог жа Ён, што слепанароджанаму вярнуў зрэньне, зрабіць, каб і той не памёр?"

38. А Езус разжалены зноў прыйшоў да гробу. А была гэта пячора і камень быў на ёй паложаны.

39. Сказаў Езус: "Адыміце камень!" Дык сказала Марта, сястра памёршага: "Госпадзе, ужо чуваць ад яго (сьмярдзіць), бо ўжо чатыры дні ў гробе".

40. Кажа ёй Езус: "Ці ж Я табе не казаў, калі ўверыш, убачыш хвалу Божую?"

41. Дык аднялі камень. Езус жа падняўшы вочы Свае ў неба сказаў: "Ойча, дзякую Табе, што Мяне выслухаў.

42. Я бо ведаў, што Мяне заўсёды выслухоўваеш, але Я сказаў гэта дзеля народу, які стаіць кругом, каб уверылі, што Ты Мяне паслаў".

43. Гэта сказаўшы, закрычаў моцным голасам: "Лазару, выйдзі з гроба!"

44. І адразу выйшаў той, што быў памёршы, маючы рукі і ногі зьвязаныя павязкамі, а твар ахутаны хусткай, сказаў ім Езус: "Развяжыце яго і пусьціце хадзіць".

45. Дык многа Юдэяў, што былі прыйшоўшы да Марыі і Марты, ды бачылі, што ўчыніў Езус, уверыла ў Яго.

46. Некаторыя ж з іх пайшлі да фарызэяў і разказалі ім, што ўчыніў Езус.

47. Затым сабралі перадавыя сьвятары і архірэі Раду (сангэдрын) і казалі: "Што нам рабіць? Бо чалавек гэты робіць многа цудаў.

48. Калі так Яго пакінем, дык усе ўвераць у Яго, і прыдыць Рымляне і забяруць наш край і народ".

49. Дык адзін з іх Каіфа, які быў у тым годзе найвысшым сьвятаром (архісьвятарам), сказаў ім: "Вы ня ведаеце,

50. ані ня думаеце, што лепш, каб адзін чалавек памёр за народ, чым увесь народ меў прападаць".

51. А не гаварыў гэтага ад сябе, але як архісьвятар у гэным годзе праракаваў, што Езус меў уміраць за народ.

52. Ды не толькі за народ, але каб сабраць у адно сыноў Божых, што былі разсеяны.

53. Ад таго дня думалі толькі як Яго забіць.

54. Таму Езус не хадзіў ужо яўна сярод Юдэяў, але адыйшоў у мясцовасьць блізкую пустыні, у горад званы Эфрэм і там прабываў са Сваімі вучнямі.

55. А надыходзіла Юдэйская Пасха і многа людзей з той мясцовасьці выбралася ў Ерузалім перад Пасхаю, каб ачысьціцца.

56. Дык шукалі Езуса і казалі адны другім, стоячы ў сьвятыні: "Што думаеце? Чаму не прыйшоў на сьвята?"

57. А архісвятары і фарызэі загадалі, каб кожны, хто даведаецца пра Яго, дзе Ён прабывае, паведаміў аб Ім, каб Яго ўзяць.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст