Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Яна


 

 

Эвангелія паводле Яна

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021


Частка трэцяя

Мука, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста (13,1-20,31)

Абмываньне ног Апосталам

13.1. А перад сьвятым днём Пасхі Езус ведаючы, што надыйшла пара Яго, каб адыйсьці з гэтага сьвету да Айца, узлюбіўшы Сваіх, што былі на сьвеце, аж да канца іх умілаваў.

2.     А ў час вячэры, калі д'ябал улажыў у сэрца Юды Іскарыёта, сына Сымона, выдаць Яго (Езуса).

3.     Езус ведаючы, што Айцец аддаў усё ў Яго рукі, што ад Бога выйшаў і да Бога вяртаецца,

4.     падняўся ад стала вячэры, здымае сваё адзеньне, а ўзяўшы ручнік падпаясаваецца.

5.     Затым налівае вады ў місу і пачынае абмываць нагі вучням і выціраць ручніком, якім быў падпаясаны.

6.     Гэтак падыходзіць да Сымона Пятра. Дык кажа Яму Пётр: "Госпадзе, няўжо Ты мне ногі будзеш мыць?"

7.     У адказ кажа яму Езус: "Што Я раблю, ты яшчэ не разумееш, а потым зразумееш".

8.     Кажа Яму Пётр: "Ніколі ня будзеш мне мыць ног". Адказаў яму Езус: "Калі Я цябе не абмыю, ня будзеш мець удзелу са Мной".

9.     Кажа Яму Сымон Пётр: "Госпадзе, не толькі ногі мае, але рукі і галаву".

10. Кажа яму Езус: "Хто памыты, патрабуе толькі ногі памыць, а ўвесь чысты. Вы таксама чыстыя, але не ўсе".

11. Бо ведаў, хто гэта меў Яго выдаць, таму сказаў: "Не ўсе вы чыстыя".

12. Калі затым памыў ногі іхнія і надзеў адзеньне сваё, сеў пры стале і казаў ім: "Ці разумееце, што Я вам зрабіў?"

13. Вы Мяне называеце Вучыцелем і Госпадам і добра кажаце, бо Я Ім.

14. А калі Я, Госпад і Вучыцель, памыў вам ногі, дык і павінны адзін другому мыць ногі.

15. Вось жа даў вам прыклад, каб як Я вам зрабіў, каб так і вы рабілі.

16. Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга ня большы (важнейшы) за пана свайго, ані таксама пасланец ня большы за таго, хто яго паслаў.

17. Калі пра гэта ведаеце, шчасьлівыя будзеце гэтак робячы.

18. Не аб усіх вас гавару. Ведаю Я, каго выбраў, але споўнілася Пісаньне: "Той, хто есьць са мной хлеб, здраду плянуе проціў Мяне" (Пс 40,10).

19. Наперад кажу вам, перш, чым станецца, каб вы, калі станецца, уверылі, што гэта Я ёсьць.

20. Сапраўды, сапраўды кажу вам. Хто прыме таго, каго Я пашлю, Мяне прымае, а хто Мяне прымае Таго, Хто Мяне паслаў".

Прадсказаньне здрады Юды

21. Езус сказаўшы гэта разжаліўся ў духу і сказаў: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне".

22. Дык вучні глядзелі адзін на аднаго неўпэўнены, аб кім Езус гаварыў.

23. А адзін з вучняў, той, якога Езус любіў, седзячы з правага боку Езуса.

24. Дык на яго сымон Пётр кіўнуў і спытаўся, аб кім ён гаворыць?"

25. А ён апіраючыся на грудзях Езуса пытаецца ў Езуса: "Госпадзе, а хто гэта?"

26. Адказаў Езус: "Гэта той, каму падам умочаны хлеб". І памачыўшы хлеб, падаў Юду, сыну Сымона з Карыёту.

27. А па зьядзеньні хлеба ўвайшоў у яго д'ябал. Затым сказаў яму Езус: "Што маеш рабіць, рабі чым хутчэй".

28. З седзячых разам ніхто не зразумеў, чаму так яму сказаў.

29. Некаторыя думалі, што як Юда мае купшук, што Езус даў яму паручэньне: "Купі чаго нам трэба на сьвята, або каб што раздаў убогім".

30. Юдаш жа, як хлеб з'еў адразу выйшаў. А была ноч.

Новае прыказаньне

31. Дык калі Юдаш выйшаў, Езус сказаў: "Цяпер праслаўлены Сын Чалавечы, а Бог праслаўлены ў Ім.

32. А калі Бог праслаўлены ў Ім, дык Бог праславіць Яго ў Сабе ды ўславіць небавам.

33. Сынкі (сыночкі)! Ня доўга ўжо буду з вамі. Будзеце Мяне шукаць, але як сказаў Юдэям: "Куды Я іду, вы прыйсьці ня можаце, так і вам цяпер кажу.

34. Прыказаньне новае даю вам, каб вы ўзамен любіліся, як і Я вас узьлюбіў, каб і вы адзін аднаго мілавалі.

35. Па тым пазнаюць усе, што вы вучнямі Маімі, калі міласьць будзеце мець адзін да другога".

36. Кажа Яму Сымон Пётр: "Госпадзе, куды ідзеш?" Адказаў Езус: "Куды Я іду, ты цяпер ня можаш прыйсьці, але потым прыйдзеш за Мною".

37. Кажа Яму Пётр: "Чаму я цяпер не магу пайсьці за Табой? Жыцьцё сваё аддам за Цябе".

38. Адказаў яму Езус: "Жыцьцё ты за Мяне аддасі?" Сапраўды, сапраўды кажу табе: "Перш чым певень запяе, тры разы вырачэшся Мяне".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст