Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21
Прасьледаваньні
16.1. Гэта вам прадсказаў, каб вы ня горшыліся (бянтэжыліся).
2. Выключаць вас з сынагогаў, нават надыходзіць час, што кожны, хто забіваць вас будзе, будзе думаць, што прыслугу Богу робіць.
3. А гэтак з вамі паступаць будуць, бо ня знаюць Айца, ані Мяне.
4. А гэта вам прадсказаў, калі надыйдзе іхняя пара, успомнілі на тое, што Я ім прадсказаў.
5. Не гаварыў Я вам гэтага спачатку, бо Я сярод вас знаходзіўся. А цяпер іду да Таго, Хто Мяне паслаў. А ніхто з вас не пытае Мяне, куды ідеш?
6. Але, каб Я вам сказаў гэта, сум (смутак) напоўніў бы вашыя сэрцы.
7. Але Я вам кажу праўду, бо лепей для вас, каб Я пакінуў вас, бо калі не пакіну, Пацяшыцель ня прыйдзе да вас. А калі адыйду, пакіну вас, сашлю Яго да вас.
8. А калі Ён прыйдзе, пераканае сьвет што гэта грэх, што справядлівасьць і што суд.
9. Чаму грэх, кажу, бо ня вераць у Мяне,
10. пра справядлівасьць, бо іду да Айца ды ўжо Мяне ня ўбачыце.
11. Што да суду, бо князь гэтага сьвету ўжо асуджаны.
12. Многа яшчэ маю вас вучыць, але цяпер ня можаце ўцяміць.
13. Але калі прыйдзе той Дух праўды, Ён навучыць вас усякай праўды. Бо не ад Сябе будзе гаварыць, але што толькі пачуе, тое скажа, ды што мае быць, вам аб'явіць.
14. Ён Мяне праславіць, бо з Майго возьме і вам аб'явіць.
15. Усё, што мае Айцец - Маім ёсьць. Таму сказаў вам, што з Майго возьме і вам аб'явіць.
16. Ужо незадоўга ня будзеце Мяне відзець і зноў небавам будзеце Мяне аглядаць, бо іду да Айца.
17. Дык некаторыя з вучняў гаварылі між сабой: "Што гэта значыць, што Ён нам кажа: "За незадоўга відзець Мяне ня будзеце ды зноў незадоўга, а ўвідзеце Мяне і што значыць: іду да Айца".
18. Дык пыталіся: "Што значыць "незадоўга"? Ня ведаем, што гаворыць?"
19. Пазнаў Езус, што пытацца Яго хочуць, дык сказаў ім: "Пытаецеся між сабой, што Я сказаў: "Незадоўга" відзець Мяне будзеце ды зноў "незадоўга" увідзеце Мяне.
20. Сапраўды, сапраўды кажу вам, што будзеце плакаць і наракаць, а сьвет будзе весяліцца. А вы сумаваць будзеце, але смутак заменіцца ў радасьць.
21. Жанчына, калі родзіць, боль церпіць, калі надыходзіць яе пара, а калі дзіця народзіць, ня помніць свайго болю з радасьці, што чалавек на сьвет нарадзіўся.
22. Так і вы, цяпер праўда сумуеце, але Я вас зноў увіджу ды будзе радавацца сэрца вашае, а радасьці вашай ніхто ўжо не адбярэ.
23. Ад тога дня аб нішто ня будзеце пытацца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: "Калі аб што будзеце прасіць Айца ў імя Маё, дасьць вам".
24. Дасюль аб нішто не прасілі ў імя Маё, прасіце, а атрымаеце, каб радасьць ваша была поўнай (дасканалай).
25. Гэта ўсё разказваў вам у прыповесьцях. Прыходзіць пара, што ўжо не ў прыповесьцях разказваць (вучыць) буду, але яўна аб'яўлю аб Айцу.
26. У той дзень у імя Маё прасіць будзеце ды не кажу Я вам, што Я буду прасіць Айца за вас.
27. Бо Сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне ўмілавалі ды ўверылі, што Я ад Бога прыйшоў.
28. Выйшаў ад Айца і прыйшоў на сьвет, зноў пакідаю сьвет і іду да Айца.
29. Сказалі Яму вучні Ягоныя: "Цяпер то адкрыта гаворыш ды ніякай прыповесьці не прыводзіш.
30. Цяпер мы ведаем, што ўсё знаеш і не патрабуеш, каб хто б Цябе пытаўся. Дзеля таго верым, што Ты ад Бога прыйшоў".
31. Адказаў ім Езус: "Цяпер верыце?"
32. Вось жа надыходзіць час, а нават ужо надыйшоў, што разсыпецеся кожны да сваіх, а Мяне аднаго пакінеце. Аднак жа Я не адзін, бо Айцец са Мной.
33. Гэта Я вам сказаў, каб вы ў Мяне знаходзілі ўспакаеньне (супакой, мір), бо на сьвеце сустрэнеце прыгнёт, але мейце давер, веру - Я перамог сьвет".
|