Прыклад любові Апостала
9.1. Ці я не свабодны? Ці я не апостал? Ці ж я не відзеў Езуса, Госпада нашага? Ці ж не вы дзелам (творам) - даконам маім у Госпаду?
2. Калі іншым я не апостал, вам ж я апостал; бо з'яўляецеся падцьвярджэньнем (доказам) майго апасталаванья ў Госпадзе.
3. Вось жа мая абарона для тых, што мяне асуджаюць.
4. Ці ж ня маем права есьці і піць ?
5. Або ня маем права браць з сабою жанчыну - сястру, падобна як гэта робяць іншыя апосталы і браты Госпадавы дый Кэфас!
6. Ці толькі мне аднаму і Барнабу нельга зарабляць?
7. Хто ж служыць у войску за свае ўласныя грошы? А бо хто садзіць вінаграднік і не есьць яго пладоў? Або хто пасе стада ды не карыстаецца малаком стада?
8. Ці не як людзі кажу я гэта? Ці ж і закон не гаворыць пра гэта?
9. Вось жа ў законе Майсея напісана: "Не зьвяжыш пыску малоцячаму валу". Ці пра валы толькі рупіцца Бог,
10. а ці гэта не сказаў перад усім адносна нас? Так, дзеля нас напісана: араты павінен з надзеяй араць, малацьбіт - малаціць і з надзеяй атрымаць умалот.
11. Калі мы пасеялі дабро духовае, што за дзіва, што маем удзел у жніве дабра дачаснага?
12. Калі ж іншыя маюць удзел у вашай уладзе, дык чаму тым больш ня мы? Аднак мы не карыстаемся гэтым правам, але цярпім усё, каб не прычыніць шкоды Эвангеліі Хрыстовай.
13. Ці ж ня ведаеце, што тыя, што займаюцца сьвятой паслугай - харчуюцца са сьвятыні; а тыя, што паслугуюць пры аўтары, пражываюць з аўтара?
14. Так і Госпад устанавіў, каб тыя, што вясьцяць Эвангелію, з Эвангеліі жылі.
15. Але я не карыстаўся гэтым правам, а пісаў не таму, каб мець нейкую карысьць для сябе. Лягчэ мне было памерці, чым пазволіць, каб хто ад мяне гэту славу (зьнеславіў).
16. Ня ёсьць для мяне прычынай да гонару тае, што вяшчу Эвангелію, але неабходнасьць прынукае мяне. Гора мне, калі б я не вясьціў (прапаведваў) Эвангеліі!
17. Калі б я гэта рабіў з сваёй волі - атрымаў бы заплату, але я калі гэта раблю не па сваёй волі, дык толькі спаўняю толькі паручанаю мне паслугу.
18. Дык якая мне заплата ўзнагарода? Вось вяшчу Эвангелію без ніякай заплаты, не карыстаюся правамі, якіе дае мне Эвангелія.
19. Так вось незалежачы ад нікога, стаўся Я слугой усім, каб тым больш іх здабыць.
20. Юдэям быў я як Юдэй (жыд), каб прыцягнуць Юдэяў. Тым, што трымаюцца закону, стаўся слугою закону, каб пацягнуць спаганяючых закон, хоць сам яму не падчыняюся.
21. Тым, што не падчыняюцца закону, быў як непадлеглы закону, каб пацягнуць тых, што ня маюць закону, хоць сам не без Божага закону, ды падчынены Хрыстоваму закону.
22. Для кволых стаўся я кволым, каб пацягнуць кволых. Стаўся ўсім для ўсіх, каб хоць некаторых збавіць.
23. Усё гэта раблю я для Эвангеліі, каб быць яе ўдзельнікам.
24. Няўжо ня ведаеце, што бегаючы на пераганках, усе бягуць, аднак адзін атрымоўвае ўзнагароду? Дык бяжыце так - каб атрымаць.
25. Кожны, хто ідзе ў спаборніцтва - усяго сабе адмаўляе; яны, каб атрымаць вянец марны, а мы - незнішчальны, вечны.
26. Дык я так бягу, не насьлепа (восьлеп), б'юся не так, як бы непустую (у паветра) -
27. але ўтаймоўваю сваё цела ды падчыняю, каб часам навучыць другіх, сам не стаўся непрыгодным.
|