Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Карынтіянам


 

 

Першы ліст Карынтіянам

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Паручэньні, прывітаньні і пажаданьні

16.1. Адносна складак (збораў), што адбываюцца на сьвятах, дык і вы рабіце, як я распарадзіўся (паручыў) касьцёлам (сходам хрысьціян) у Галаціі.

2.     Хай першага дня тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе і зьберажэ што ўважае за карыснае, каб не сабіраць тады як я прыбуду.

3.     Калі я паяўлюся праз тых, каторых прызнаеце вы за дастойных, пашлю дар ваш з лістамі ў Ерузалім.

4.     Калі б аказалася патрэбным і мне пайсьці, дык яны пойдуць разам са мною.

5.     Прыйду жа да вас, калі буду варачацца і Македоніі, бо праз Македонію толькі праходам прайду.

6.     У вас магчыма застануся, або нават перазімую, каб мяне правялі, куды выбяруся ісьці.

7.     Не хачу вас мімаходам пабачыць. Маю надзею, што нейкі час правяду ў вас, калі Бог пазволіць.

8.     У Эфэзе прабуду да Пяцідзесятніцы.

9.     Бо там адкрылася мне вялікая і надзейная брама (магчымасьць працы), але многа праціўнікаў.

10. Калі б паявіўся ў вас Тымотэй, дык глядзіце, каб не баяўся нічога, бо трудзіцца так, як і я ў справе Госпада.

11. Дык хай ніхто ня грэбуе ім (ня гардзіць ім). Прывядзіце яго спакойна да мяне, бо чакаю яго разам з братамі.

12. Што да брата Аполлоса, дужа прасіў я яго, каб прыбыў да мяне з братамі. Але ён ня меў цяпер ахвоты прыйсьці, але прыйдзе калі будзе мець магчамасьць.

13. Пільнуйцеся, будзьце стойкімі ў веры, трымайцеся мужна, будзьце дужымі.

14. Хай усё апіраецца на любові.

15. Прашу вас, браты, вы знаеце сям'ю (дом) Стэфанаса, што яны ёсьць пачаткоўцамі (хрысьціянства) ў Ахаі, каторыя пасьвяцілася на паслугу сьвятым,

16. каб вы падчыніліся такім у працы і супрацоўніцтве.

17. Цешуся прысутнасьцю Стэфанаса, Фортуната і Ахаіка, бо замянілі мне яны вашу адсутнасьць.

18. Падбадзёрылі янны майго і вашага духа. Дык даражыцеся такімі!

19. Вітаюць вас касьцёлы Азіі; шчыра вітаюць вас у Госпаду Аквіла і Прыска разам з хатнім сабраньнем хрысьціянаў.

20. Паздараўляюць вас усе браты. Паздароўкайцеся ўзаемна сьвятым пацалункам.

21. Прывітаньне Паўлава маёю рукою.

22. Калі хто ня мілуе Госпада - хай будзе пракляты - Анатэма, Маранафа! Маранафа!

23. Хай ласка Госпада Езуса будзе з вамі.

24. Любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Езусе.


Папярэдняя старонка | Старонка 17 з 17
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст