Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Карынтіянам


 

 

Першы ліст Карынтіянам

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Справа спажыцьця ідалам ахвяраванага мяса

8.1. Што да ідалам складаных ахвяр (з мяса) нам ясна, мы ведаем (маем веду). Веданьне надзімае, а любоў узгадоўвае.

2.     Калі каму кажацца, што ён нешта ведае, дык ён ня ведае, як трэба пазнаць.

3.     А калі хто мілуе Бога, той ведамы яму.

4.     Адносна спажываньня ідалам ахвяраванага мяса, мы ведаем добра, што няма на сьвеце ніякіх бажкоў і ніводнага бога, апрача адзінага Бога.

5.     Калі б і былі ў небе і на зямлі так званыя багі, а шмат такіх багоў і паноў -

6.     То для нас існуе толькі адзін Бог, Айцец, ад Якога ўсё мае пачатак ды дзеля Каторага існуем, поруч адзін Госпад, - Езус Хрыстус, праз Якога ўсё сталася і праз Каторага мы жывём.

7.     Нажаль, не ўсе маюць такое пазнаньне, сьвядомасьць; некаторыя дасюль прывыкшы да ідалаў, ядуць мяса, як ахвяраванае ідалам і так сваё кволае сумленьне паганяць.

8.     А ежа не збліжае нас да Бога. Бо не бяднеем, калі перастанем есьці, а таксама ядучы - нічога не набываем.

9.     Усё ж тыкі глядзіце, каб ваша свабода не сталася згаршэньнем для слабаверучых (слабым вераю).

10. Бач, калі б хто ўбачыў таго, што мае пазнаньне (сьвядомасьць) ў сьвятыні ідалавым стале - ці ж слабавернага чалавека сумленьне не заахвоціў бы таксама есьці ідалам ахвяраванае мяса?

11. Такім чынам тваё веданьне спрычыніла б загубу - сьмерць брату, за каторага Хрыстус памёр (аддаў жыцьцё)!

12. Дык калі яда горшыць брата майго, ніколі ня буду есьці мяса, каб ня горшыць брата свайго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст